Архіў навін
Настаўнікі цяпер самі выбіраюць, пакінуць большасць дзяцей без ведаў ці заняць грамадзянскую пазіцыю. Робяць выбар і бацькі, і вучні. Бацькі выбіраюць паміж адказнасцю за здароўе дзяцей і асабістай паслухмянасцю. Дзеці – паміж ведамі дзеля адзнак і ведамі для сябе.
Збор подпісаў працягваецца. У хуткім часе петыцыя будзе накіравана ў адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.
Галіна Сухава: Каб чытач-школьнік ператварыўся з выпадковага спажыўца «мазаічнай» культуры ў адказнага суразмоўцу, ён зусім не павінен механічна запамінаць набор гісторыка-літаратурных фактаў і бяздумна пераказваць сюжэт.
Тое, што вы прачытаеце ў маім тэксце – вельмі сур’ёзная праблема, якая сягае далёка за межы методыкі ды педагогікі. Не толькі падручнікі гісторыі ды грамадазнаўства ствараюць нацыянальную дзяржаву. Падручнікі пачатковых класаў, зробленыя без любові да дзяцей і краю, у якім гэтыя дзеткі жывуць, могуць так і не адкрыць уваход у нацыянальную людскасць і гармонію.
Настаўнікі звяртаюцца з просьбай да Міністэрства перагледзець падыход да атэстацыі вучняў, якія навучаюцца пры дапамозе ІКТ, дазволіць настаўнікам пераносіць у журнал адзнакі, атрыманыя за работы, што выконваюцца дома, і атэстоўваць дзяцей па выніках самастойнай працы.
“Так хочацца, каб гэта пандэмія стала чароўным пендзелем для нашага адукацыйнага балота з ягонымі чыноўнікамі і міністрам, якія параслі мохам”.
Для збору і абмену матэрыяламі, відэаўрокамі і іншымі напрацоўкамі для дыстанцыйнага навучання створана суполка, якая працуе як агрэгатар матэрыялаў. Матэрыялы можна адсартаваць па прадметах і класах.
Чал Алена Уладзіміраўна, настаўніца англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Навагрудка» даслала свай "кошык інструментаў".