Архіў навін
Шаноўныя педагогі, бацькі! Сёння перш за ўсё ад вас залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей магчымасць зразумець сапраўдную каштоўнасць ведаў.
Са святам усіх нас! З Днём ведаў, з Днём надзеі!
Прапануем разгледзець, наколькі навучальныя школьныя дапаможнікі нейтральныя ў выкладанні аб’ектыўных ісцін. Ці магчыма без наўмысных намаганняў не трансліраваць гендарныя стэрэатыпы ў тых тэкстах і тэмах школьнай адукацыі, што не тычацца непасрэдна гендарнай тэматыкі.
Новы навучальны год у лічбах: у Беларусі 2865 школ (у 2020 годзе было 3009). Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 1 верасня 2023 года вучэбныя заняткі пачнуць каля мільёна навучэнцаў. Першы званок празвініць для 110 тысяч першакласнікаў.
Тут можна за 4 крокі сабраць цікавы ўрок, які развівае, напрыклад, 4К кампетэнцыі, вучыць працаваць з тэкстам, развівае эмацыйны інтэлект...
Асобна можна карыстацца каталогам прыёмаў - абіраць тое, што вам трэба для ўрока.
У Кодэксе аб адукацыі прапісаны кампетэнтасны падыход да навучання і выкладання. Але ў апошні час чамусьці зноў пачалі яго замяняць "функцыянальнай граматнасцю". Давайце разбяромся, каб не блытацца, у чым розніца паміж функцыянальнай граматнасцю і ключавымі кампетэнцыямі.
Канферэнцыя "Метадычныя вяршыні" будзе сфакусавана на пошук вырашэння ключавога пытання:
Прапануем падборку матэрыялаў дыскусіі пра новыя падручнікі па ўсеагульнай гісторыі і гісторыі Расіі для 10-х і 11-х класаў, якія будуць выкарыстоўвацца з пачатку новага навучальнага года – з 1 верасня 2023 года.
Конкурс дырэктараў школы арганізуецца грамадскай арганізацыяй, якая кіруе школай. Кандыдата адбіраюць на падставе канцэпцыі аб функцыянаванні і развіцці школы, якую ён падае. Абраны дырэктар на працягу 5 год прымае рашэнні аб прыёме на работу і звальненні настаўнікаў і іншых работнікаў школы, узнагароджванні і накладанні дысцыплінарных спагнанняў.
Прапануем дапаможнік С.Бародзіча для настаўніка з прыкладамі комплексных заданняў па мове і літаратуры, якія адначасова эфектыўна блакуюць злоўжыванне штучным інтэлектам і развіваюць навыкі стваральніка тэкстаў, бо спалучаюць іх рэдагаванне і каментаванне.
Каманда вельмі крутых настаўнікаў прэзентуе Канструктар урокаў