Архіў навін
Дзіцячыя песні з нотамі
У дапамогу настаўнікам, якія рыхтуюць школьныя святы, прапануем сшытак, складзены стваральнікамі «Дзіцячага альбому» Таццянай Матафонавай і Змітром Сідаровічам. У сшытку вы знойдзеце тэксты і ноты як акульнавядомых, так і прыгаданых песенек: Цяцерка, Кую-кую ножку, Чыжык, Кура-шчабятура ды інш.
/ каментаваць
Неўзабаве дэдлайн!
15 снежня – Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
15 снежня – Моладзевы летнік “Міленіум”
Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г.
United Nations Environment Programme абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.
Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.
2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах».
11 снежня
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам:
— навошта ходзім у этнаграфічныя экспедыцыі;
— як вучымся і вучым традыцыйным рамёствам, спевам, танцам;
— якія ладзім традыцыйныя святкаванні;
— чаму усё гэта файна і сучасна;
— як можна далучыцца да супрацы.
Сайт Звязды пераўтварыўся ў стыхійны настаўніцкі форум
Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа.
Настаўнікі-валанцёры з Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША ўдзельнічаюць у праграме “Навучай і вучыся з Грузіяй”. Яе ініцыяваў прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Мэта праграмы – падвысіць узровень ведаў ангельскай мовы сярод школьнікаў
Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010
У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка.
Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Настаўнікі, пастаўце тут сваю кропку.
Як даслаць паведамленне
Наша Ніва
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915–1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар.
Агульны тэрмін падачы заявак - круглы год
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на DW-TV - сакавік 2011 г.
Інтэрнатура ў Deutsche Welle:
DW-RADIO, DW-WORLD.DE, DW-AKADEMIE і Аддзел камунікацый – у Боне;
DW-TV – у Берліне.
Уваходныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: адукацыя - не менш за тры семестры; журналісцкі досвед на радыё, тэлебачанні, у аддзелах камунікацый.