Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.01.2011

Алена Драздоўская, Раніца
Ці задавалі вы сабе калі-небудзь пытанне: “Як займаюцца вашы аднагодкі ў школах іншых краін?” А вось сябры Асацыяцыі беларускіх гайдаў мелі выдатную магчымасць даведацца аб дацкай школе: на працягу візіту ў Данію яны наведалі адну са школ у невялікім гарадку Вібю.
— Данія — адна з самых развітых у сацыяльным плане краін, — расказвае Вольга Віхарава, адказная за сувязі з грамадскасцю Асацыяцыі беларускіх гайдаў. — І адукацыйная сістэма тут вельмі прагрэсіўная. Нягледзячы на тое, што яна ў нечым падобная на нашу (напрыклад, там таксама абавязковая дзевяцігадовая адукацыя), адрозненняў значна больш.

13.01.2011

Радыё Свабода
У Магілёве ў дзясяты раз адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў «Беларускае пяціборства». Традыцыйна ў ім удзельнічаюць вучні старэйшых класаў. Яны спраўджвалі свае веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць спаборнікі павінны таксама па-беларуску. Якасць мовы ўлічваецца падчас падвядзення вынікаў.
Пяціборства ўсе гады арганізуюць сябры Таварыства беларускай мовы. Праходзіць яно ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. На яго запрашаюцца ўдзельнікі школьных алімпіядаў. Сёлетняе Пяціборства атрымалася самым масавым, зазначае яго ініцыятар Міхась Булавацкі.

12.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае да ўдзелу ў шэрагу праектаў Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Польшчы.
У праектах можа ўдзельнічаць моладзь з Беларусі ва ўзросце 18–30 год. Пачатак праектаў – чэрвень 2011 г., працягласць - ад паўгоду да году (летнік – 6 тыдняў). Месца правядзення – Польшча (Уроцлаў і суседнія гарады ды вёскі).

12.01.2011

Прыклады заданняў, якія выкарыстоўваліся ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў OECD PISA ў 2000 годзе.
Выдадзена Цэнтрам ацэнкі якасці адукацыі Інстытута зместу і метадаў навучання Расійскай Акадэміі Адукацыі ў 2003 годзе.
Матерыялы прызначаны для шырокага кола: прадстаўнікоў органаў кіравання адукацыяй рознага ўзроўня; спецыялістаў, якія займаюцца праблемамі ацэнкі адукацыі; спецыялістаў у абсягу школьнай натуральна-матэматычнай і філалагічнай адукацыі. Прапанаваныя матэрыялы могуць быць карысныя настаўнікам школ і студэнтам педагагічных ВНУ. 


11.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» разам з партнёрскай арганізацыяй з Балгарыі «Традыцыйная Культура і Устойлівае Развіццё, Балгарыя» прапануе маладым людзям ва ўзросце 18–30 год паехаць на кароткатэрміновы валанцёрскі праект у Балгарыі на 2 месяцы (з 1 чэрвеня па 1 верасня 2011 г.).
Праект будзе праходзіць у маляўнічым месцы ў гарах Радопы, вёсцы Раўнагор. Сёлетнімі кірункам дзейнасці тамтэйшага моладзевага цэнтра з’яўляецца развіццё альтэрнатыўнага турызму (як спосабу развіцця мясцовай эканомікі). 

10.01.2011

15 студзеня
 Шчадрэц – язычніцкі бог балявання і бяседы. У яго гонар са старажытных часоў на Беларусі існавала яркае, карнавальнае свята “Шчадрэц”, якое адзначалі падчас Каляд. Каляды – першае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, адным з галоўных сімвалаў якога з’яўляецца Калядная зорка. Царква прымеркавала да старажытных Каляд рэлігійныя святы Нараджэння Хрыста і Вадохрышча. Шчодрая вячэра (Шчадрэц) традыцыйна святкавалася з 13 на 14 студзеня.
Адметнасцю сёлетняга святкавання на музеі стане паказ унікальнага абрада «Калядныя Цары» з в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобласці, які выконваецца выключна мужчынскім гуртом.

10.01.2011

Настаўніцкая газета
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Шостага конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь “Адкрыты ўрок”. На цырымонію былі запрошаны 18 педагогаў — аўтараў метадычных распрацовак, якія журы конкурсу адабрала з амаль тысячы дасланых на конкурс. Аўтары метадычных распрацовак спаборнічалі ў чатырох намінацыях:
- “Лепшы ўрок у пачатковай школе” — 268 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” — 394 работы;
- “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку” — 250 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку” — 64 работы.


06.01.2011

Апошні тэрмін падачы запыту на ўдзел – 10 студзеня
Прадстаўніцтва “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” у Рэспубліцы Беларусь сумесна з «Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА» запрашаюць паўдзельнічаць у працы размоўнай кавярні «Гісторыя вачыма сведкаў», якая пройдзе 11 студзеня ў Музеі гісторыі Мінска.
Удзельнікі змогуць пачуць і абмеркаваць гісторыі простых беларускіх людзей, якія ў 1939–1945 гадах перажылі пераезд з Беларусі ў Карэлію, былі сведкамі ўваходу фінскіх войскаў у Савецкі Саюз, сталі вязнямі канцлагераў, бачылі Перамогу і завяршэнне Другой сусветнай вайны, вярнуліся ў Беларусь і працягвалі жыць...

06.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 студзеня
Стыпендыяльная праграма Krzyżowa (Kreisau) – праграма для пісьменнікаў, навукоўцаў, даследчыкаў і мастакоў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Стыпендыяты атрымаюць да ? 5000 ў год для рэалізацыі мастацкага ці навукова-даследчага праекта (даследаванні, канферэнцыі, кнігі і іншыя матэрыялы), ? 800 на дарожныя выдаткі для Krzyżowa і адпачынак (1 месяц) у Krzyżowa.
Працоўная мова – англійская.

05.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лютага 

Апошнім часам даследаванне візуальных сродкаў у навуцы робіцца адным з найбольш актыўных абсягаў у гісторыі навукі, тэхналогіях і медыцыне. VI еўрапейская вясновая школа па гісторыі навукі будзе складацца з трох лекцый і трох практычных семінараў, прысвечаных розным аспектам навуковых візуальных сродкаў.
Арганізатары прапануюць гранты, якія кампенсуюць выдаткі на навучанне, пражыванне, праезд.

Старонкі