Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.01.2011

Алесь Bezuher, generation.by
З прыняццем Кодэкса аб адукацыі беларускія студэнты пазбавіліся апошніх легальных шляхоў сыходу ад размеркавання. Адлічыць з універсітэта цяпер могуць і за спазненне, і за паленне, а вось аднавіцца будзе не так лёгка. Кодэкс пачынае дзейнічаць з 1 верасня, але, магчыма, распаўсюджвацца ён будзе не на ўсіх студэнтаў.
Кодэкс аб адукацыі пісалі і перапісвалі пяць гадоў. Яго прынялі ў першым чытанні болей як год таму, але толькі цяпер Лукашэнка паставіў пад ім подпіс. Што зменіцца ў беларускай адукацыі з пачаткам дзеяння гэтага дакумента?

17.01.2011

Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед
У межах міжнароднай праграмы «Крок да роўнасці" выпушчана трыццаціхвілінная стужка, якая распавядае пра польскі досвед уключэння элементаў гендэрнай асветы ў сістэму сярэдняй адукацыі. Фільм мае навучальны характар і прызначаны для беларускіх педагогаў. Стужка зроблена на беларускай мове, з выкарыстаннем матэрыялаў Настаўнік.info. Тэкставая версія фільма выкладзена тут.
Каб атрымаць па звычайнай пошце бясплатны CD з копіяй відэафільма «Гендэрная асвета ў школе: польскі досвед”, трэба звярнуцца з запытам на schoolgender@gmail.com.

14.01.2011

Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай школы Пухавіцкага р-на, можа страціць працу, а дзеці – любімую настаўніцу. Яе кантракт сканчаецца 27 студзеня, але 11 студзеня дырэктар Талькаўскай школы Наталля Віктараўна Меркуль паведаміла, што кантракт на новы тэрмін заключаны не будзе. На пытанне па якой прычыне, дырэктарка адказала — «Я баюся».
Наталля Ільініч лічыць, што кіраўніцтва школы атрымала загад пазбавіцца ад настаўніцы з дэмакратычнымі поглядямі.
Наталля Ільініч – прапрацавала ў Талькаўскай школе 25 год, мае шмат узнагародаў за добрую працу, публікацыі ў педагагічных і краязнаўчых выданнях, разам з дзецьмі вядзе краязнаўчы сайт talka.info. Нядаўна пра яе пісала газета «Звязда».


14.01.2011

Аўтар дапаможнай прэзентацыі – Н.Жаўняк, гомельская гімназія №10. Выкарыстанне прэзентаванага метаду спрыяе дасягненню такіх мэтаў, як: фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей вучняў; развіццё ўмення ставіць праблемы і самастойна іх рашаць; фарміраванне пачуцця індывідуальнай адказнасці за прынятае рашэння; развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў.

14.01.2011

Прэзентацыя «Развіццё даследчай кампетэнцыі як адзін з элементаў урока (беларускай літаратуры)"
Аўтар: Н.Жаўняк, гомельская гімназія №10. Выкарыстанне прэзентаванага метаду спрыяе дасягненню такіх мэтаў, як:
- фарміраванне і развіццё творчых здольнасцей вучняў;
- развіццё ўмення ставіць праблемы і самастойна іх рашаць;
- фарміраванне пачуцця індывідуальнай адказнасці за прынятае рашэння;
- развіццё камунікатыўных уменняў і навыкаў...

14.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 студзеня
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, ахвочых да ведаў у абсягу сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».
Курс падрыхтаваны як альтэрнатыва афіцыйнаму прадмету «Грамадазнаўства» і складаецца з шырокага спектра гуманітарных ведаў, якія старшакласнікі не могуць атрымаць у Беларусі праз ідэалагічныя перашкоды.

14.01.2011

Арганізацыйны сход – 4 лютага
Бясплатныя заняткі па беларускай мове, літаратуры, гісторыі для вучняў 7-х, 8-х, 9-х класаў сярэдняй школы з вопытнымі выкладчыкамі ў Таварыстве беларускай мовы. Заняткі грунтуюцца вакол асноўных пунктаў праграм для пералічаных класаў, але і выпускнікам могуць быць карысныя.
Арганізацыйны сход адбудзецца 4 лютага 2011 года ў 17 гадзін у памяшканні ТБМ па адрасе: вул. Румянцава, 13 (праезд да ст. метро «Плошча Перамогі»). Тэл. для даведак: (29) 639–27–15.

13.01.2011

22 студзеня
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў праводзіць чарговы штогадовы фестываль. Праграма сёлеташняга фэсту будзе складацца з прэзентацый і майстар-класаў лідэраў, якія праводзілі свае гурткі ў 2010 г. 
Падчас фестывалю будуць адабраны найбольш цікавыя гурткі і майстар-класы, пераможцы атрымаюць прыз – паездку ў Швецыю.

Старонкі