Архіў навін
Тамара МацкевічВядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?
Алена Спасюк, naviny.by
У Беларусі плануецца эксперымент па падушным фінансаванні школ. Сістэма размеркавання сродкаў, якая дзейнічае цяпер, не стымулюе кіраўнікоў эканоміць бюджэтныя сродкі, лічаць у Мінадукацыі. Між тым эксперты звяртаюць увагу, што нашыя школы і ВНУ працуюць у стане перманентнага недафінансавання.
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што ведамства разглядае розныя варыянты аптымізацыі сістэмы фінансавага менеджменту адукацыі. «Сістэма фінансавання, якая цяпер дзейнічае, не стымулюе кіраўнікоў на эканомію бюджэтных сродкаў. Рэсурсы, напрыклад, на аплату працы ўстанове вылучаюцца згодна са штатным раскладам, які не залежыць ад напаўняльнасці класаў і колькасці вучняў ва ўстанове ў цэлым », – цытуе міністра БЕЛТА.
Беларускія ВНУ параходзяць на чатырохгадовы тэрмін навучання
- Беларускіх студэнтаў вывучаць за 4 гады >>>
- Калі, навошта і якім коштам? >>>
- Мова, літаратура, гісторыя. Якія прадметы патрапяць пад скарачэнне? >>>
- Наталля Арцёменка: Гэта дазволіць выхоўваць кадры, не здатныя мысліць самастойна >>>
- Уладзімір Дунаеў: Гэта спроба ашчадзіць на адукацыі, а не падвысіць яе якасць >>>
За апошнія пяць гадоў у Беларусі было рэструктурызавана або закрыта каля тысячы ўстаноў адукацыі. Ці спыніцца ў бліжэйшы час скарачэнне сеткі навучальных устаноў у сельскай мясцовасці? Ці будзе ў Беларусі ўведзена ваўчарная сістэма фінансавання школ? Якое рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі адносна фінансавання ў агульнаадукацыйных школах факультатываў музычна-эстэтычнай накіраванасці? Ці будуць удзельнічаць беларускія школьнікі ў міжнародным тэсціраванні РІSА? Пра ўсё гэта гутарка з міністрам адукацыі краіны Сяргеем Маскевічам.
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
· В. Фамін. С. Паноў. Н. Ганушчанка. Гісторыя Беларусі 1945–2005 гг. Дапаможнік для 10 класа з беларускай мовай 12-гадовае навучанне
· Г. Космач. Сусветная гісторыя навейшага часу (1945–2005 гг.) Вучэбны дапаможнік для 10 класа (бел. мова навучання, 12-гадовая школа) (2006)
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка
«Майстэрня грамадзянскай актыўнасьці» запрашае да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія пражываюць у Беларусі ды жадаюць змяніць сваё асяроддзе да лепшага.
Прыярытэт для ўдзелу ў праграме аддаецца кандыдатам з невялікім ці нулёвым досведам рэалізацыі грамадскіх ці сацыяльных праектаў.
Асноўная мэта майстэрні – развіццё і навучаньне моладзі праз здзяйсненне грамадскіх ініцыятываў. Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычную и практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі, якая ўключае ў сябе цыкл з трох спецыялізаваных семінараў-трэнінгаў, суправаджэнне кожнага праекта персанальным куратарам, індывідуальна арганізаванага навучання і абмену досведам з моладдзю з розных рэгіёнаў. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ў межах трох семінараў праграмы, а таксама па ўзгадненні кампенсуюць дарожныя выдаткі да месца правядзення семінараў.
Вольга Міцкевіч, Еўрарадыё Былы старшыня беларускіх скаўтаў Андрэй Аляхновіч расказвае пра забарону руху Мін’юстам і дае парады пачаткоўцам.
Еўрарадыё: Роўна 20 год таму было заснаванае Аб'яднанне беларускіх скаўтаў. Чаму Міністэрства юстыцыі закрыла скаўцкую арганізацыю ў 2005 годзе?
Андрэй Аляхновіч: Тады, калі вы памятаеце, была такая хваля. Шмат арганізацый зачыняліся, і ў першую чаргу быў уціск на тыя, што працавалі з моладдзю і з дзецьмі, ды на тыя, што тым ці іншым чынам засвяціліся ў перадвыбарчай кампаніі 2001 года, што праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю.