Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.09.2009

 ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ!


“Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009”


пачынае сваю працу!


 Тэма сёлетняга тыдня: “Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця”


 “Тыдзень НФА-2009” пройдзе 21–27 верасня 2009 г. у розных гарадах Беларусі.


Мэта “Тыдня НФА-2009” – прадэманстраваць, як з дапамогай нефармальнай адукацыі можна палепшыць якасць жыцця чалавека – маладога, сталага ці пажылога.


Ініцыятарамі і арганізатарамі Тыдня-2009 выступілі:



  • МГА “Адукацыя без межаў”

  • ГА “Фокус-група”

  • ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый”

  • ГА “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”

  • ГА “Цэнтр “Трэці сектар”

  • БМГА “Новыя твары”

  • Грамадскае аб’яднанне “ВІТ”

і іншыя.


Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя ў такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.


Праграма “Тыдня-2009” складаецца з мерапрыемстваў (круглыя сталы, семінары-трэнінгі, тэматычныя сустрэчы, выставы і майстар-класы), якія распрацавалі арганізацыі і ўстановы, што займаюцца ў Беларусі прадастаўленнем паслуг у галіне нефармальнай адукацыі дарослых і моладзі.


Асаблівасць сёлетняга тыдня заключаецца ў тым, што:





  • Мерапрыемствы размеркаваны па тэматычных днях,

  • Да удзелу ў мерапремствах запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 У праграме Тыдня-2009 пазначаны кантактныя асобы, у якіх можна атрымаць падрабязную інфармацыю пра канкрэтныя мерапрыемствы і запісацца для ўдзелу.


Сачыце за анонсамі!


ПРЫХОДЗЬЦЕ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ!

Каардынатар Тыдня НФА – 2009:
Яніна Зінчанка:

aha.info@gmail.com

Этот адрес e-mail защищен от спам-ботов. Чтобы увидеть его, у Вас должен быть включен Java-Script

, (м.) +375 296 54 90 48.

Падрабязная інфармацыя – на www.adukatar.net




Праграма тыдня

11.09.2009

Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне

Сёлета “Тыдзень нефармальнай адукацыі” будзе прадстаўлены ў Гродне шасцю мерапрыемствамі.

21 верасня ў 15 гадзін Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” ладзіць трэнінг “Коміксы для ўстойлівага развіцця”. 22 верасня сябры таварыства ў Гродзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы арганізуюць прагляд і абмеркаваньне фільма “Гісторыя рэчаў”. 23 верасня “Экалагічная сетка” зладзіць навучальны семінар, прысвечаны праблеме змянення клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасці ўдзелу можна даведацца ў Наталлі Рабавай па маб.тэл. (29) 557 64 11.

Апошні дзень “Тыдня”, 27 верасня, для гарадзенцаў будзе насычаны падзеямі.

У 12 гадзін Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” распачне прэзентацыю праекта “Школа маладога журналіста-13”. За больш падрабязнай інфармацыяй па праекце звяртайцеся да Ланы Руднік па тэлефоне (29) 284 77 99.

Грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” у 14 гадзін распачне круглы стол “Механізм эфектыўнага супрацоўніцтва асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў з арганізацыямі сацыяльнай сферы”. Прэзентацыя “Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна” распачнецца ў 18 гадзін. З пытаннямі ўдзелу ў мерапрыемствах “ВІТа” звяртайцеся да Віталя Нікановіча па тэлефоне (29) 869 39 21.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




10.09.2009

Мастацкі пленэр для дзяцей у Гродне

Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў мікрараёне Новы Свет.

Плэнэр, які ладзіцца намаганнямі сябраў і валантэраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сэктар”, пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасьць і непаўторнасць, вядомых асобаў, якія тут жылі.
Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, удзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі возьмуць удзел у конкурсе.





09.09.2009

Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства»

Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства» пройдзе 25–27 верасня 2009 году ў Мінску ў межах праекта Асацыяцыі беларускіх гайдаў і Асацыяцыі Гайдаў і Скаўтаў Даніі.


Ідэя форуму:

– 20 валянтэраў з Асацыяцыі гайдаў і скаўтаў Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, 40 прадстаўнікоў гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі будуць абменьвацца досведам валантэрства і гутарыць аб узмацненні ягонай ролі ў развіцці грамадства.

– Выдатная магчымасць атрымаць інфармацыю аб новых валантэрскіх праектах і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі.

– Магчымасць удзелу грамадскасці Беларусі ў праграме форуму.

Задачы форуму:

– Кааперацыя гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадакіх арганізацыяў для ўцягнення моладзі ў валантэрскую дзейнасць.

– Прыцягненне ўвагі грамадства да валантэрскага руху.




09.09.2009

Семінар па он-лайн журналістыцы

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Йоханэса Раў працягвае цыкл адукацыйных семінараў (17–18 снежня), прысвечаных он-лайн журналістыцы.


Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 13 верасня па факсе 270–39–95 альбо па электроннай пошце natallia.pcholkina@ibb.by. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.


Да 15 верасня адабраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне на семінар.


Праграму семінара глядзіце на сайце:
http://n-europe.eu/files/programma_online.pdf

Паводле n-europe.eu




09.09.2009

Праграма вывучэння польскай мовы і культуры


Мэта заняткаў – пазнаёміць ахвотнікаў з польскай мовай і польскай культурай.

Навучанне будзе праходзіць з носьбітамі мовы ў вольнай атмасферы, удзельнікі самі змогуць сфармаваць змест навучальнай праграмы.
Кожны занятак будзе прысвечаны пэўнай тэме, вывучэнне якой будзе карысным пры кантактах з прадстаўнікамі польскай культуры.

Таксама будзе магчымасць паглядзець польскія фільмы папулярных і выбітных польскіх рэжысёраў.

З часам, калі ва ўдзельнікаў курсу з'явіцца жаданне, то можна будзе абмеркаваць больш сур'ёзныя пытанні, якія тычацца польскай мовы і культуры.


Заняткі будуць праходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень па два гадзіны.


Выкладаюць польскія студэнты.


Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую анкету і адправіць яе на адрас yiabelarus@gmail.com да 20 верасня 2009 году.

Удзел у праграме – бясплатны.




09.09.2009


Гісторыя любой больш-меньш значнай з'явы з цягам часу можа абрасці дадумкамі, якія або павялічваюць, або прыніжаюць яе значэнне. У тым ліку і гісторыя беларускіх алімпійскіх спартсменаў, якая бярэ пачатак з 1920-х гадоў, калі СССР яшчэ не ўдзельнічаў у гульнях. Прапануем вам кароткі нарыс аб праўдзе і міфах алімпізму ў даваеннай Беларусі.


Спампаваць матэрыял


Паводле tut.by



09.09.2009


Праўда і міфы беларускага алімпізму

Гісторыя любой больш-меньш значнай з'явы з цягам часу можа абрасці дадумкамі, якія або павялічваюць, або прыніжаюць яе значэнне. У тым ліку і гісторыя беларускіх алімпійскіх спартсменаў, якая бярэ пачатак з 1920-х гадоў, калі СССР яшчэ не ўдзельнічаў у гульнях. Прапануем вам кароткі нарыс аб праўдзе і міфах алімпізму ў даваеннай Беларусі.


Спампаваць матэрыял


Паводле tut.by



08.09.2009

Заняткі для гісторыкаў і краязнаўцаў

Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай.


На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы.


Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным.


Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41)




05.09.2009

Беларускамоўны слоўнік па інфарматыцы

Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове.


«Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар.


Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце па-беларуску. Тады ён і пачаў працу над беларусізацыяй навуковых дапаможнікаў.


Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца па-беларуску і па-англійску. «Рускамоўныя адпаведнікі не прыводзіў наўмысна. Тым самым я хацеў падкрэсліць самадастатковасць беларускай мовы і яе самастойнасць сярод развітых моў свету».


Набыць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга».


Паводле Нашай Нівы




Старонкі