Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.04.2009


Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д.


Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтегральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна


Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ)




05.04.2009


Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук


Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)


Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)


Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)




05.04.2009


Сцэнары пазакласных фальклорных мерапрыемстваў

Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук


Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ)


Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ)


Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ)




05.04.2009


Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх вучоных Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук

05.04.2009


Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык


Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)



05.04.2009


Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы

Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх навукоўцаў Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук


Спампаваць артыкул «Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках» (doc, 85 КБ)


Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (9 клас) (zip, 29 КБ)


Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Прыслоўе” (8 клас) (doc, 39 КБ)


Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак” (doc, 60 КБ)




03.04.2009

Настаўніцу Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы

Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Груздзіловіч знаёмілі з загадам, паводле якога адменены ранейшы загад аб яе звальненні.

Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка пасля таго як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто святкуе Дзень Волі.

03.04.2009

Летняя школа ў Варшаве

З 1 па 21 ліпеня 2009 году Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.


Падчас школы з 1 па 14 ліпеня і з 19 па 20 ліпеня адбудуцца лекцыі прафесараў з Англіі, Германіі, Польшчы, Канады і ЗША, а таксама чатыры семінары на розныя тэмы па выбары ўдзельнікаў. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца 6-ая сесія Варшаўскай Усходнееўрапейскай Канферэнцыі.


Мовы школы – польская і англійская.


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 10 мая 2009 году.


Падрабязная інфармацыя на польскай мове – ў файле, на англійскай мове – на сайце: www.studium.uw.edu.pl


Паводле рассылкі belngo.info




03.04.2009

Міжнародная летняя школа ва Умані (Украіна)

Міжнародная летняя школа на тэму “Шляхі вывучэння ды інтэрпрэтацыі гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” адбудзецца з 4 па 11 ліпеня 2009 году ў горадзе Умань, Украіна.

Мэта школы — вывучэнне міждысцыплінарных мэтадалагічных праблемаў у даследніцкай галіне; азнаямленне з новымі падыходамі вядзення дасьледаванняў, якія тычацца інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Акцэнт будзе рабіцца на дасьледванні гістарычных падзеяў у краінах Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, аднак навукоўцы, якія займаюцца іншымі геаграфічнымі рэгіёнамі таксама запрашаюцца да ўдзелу.

Форма правядзення школы: удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыі сваіх даследаванняў, якія яны будуць дэманстраваць падчас заняткаў; лекцыі, дыскусіі, экскурсіі.


Да ўдзелу запрашаюцца: любыя даследчыкі (студэнты, аспіранты, навукоўцы) у разнастайных галінах — у тым ліку, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, культуры.


Працоўная мова — англійская.


Усе выдаткі па харчаванні, пражыванні, навучанні, экскурсіях і праезду ў межах краіны бяруць на сабе арганізатары. Выдаткі на праезд удзельнікаў з іншых краінаў не аплочваюцца.


Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 красавіка 2009 году.


Падрабязную інфармацыю на англійскай мове чытайце ў файле.


Паводле рассылкі belngo.info




03.04.2009

Стажыроўка для журналістаў

Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН абвесціў конкурс імя Рэхама Аль-Фары (Reham Al-Farra) на ўдзел у праграме стажыроўкі для журналістаў. Заяўкі прымаюцца ад журналістаў, якія працуюць у друкаваных СМІ, на тэлебачанні, радыё, у Інтэрнэт-выданнях.

Стажыроўка будзе адбывацца з 8 верасня па 16 кастрычніка 2009 году.


Апошні тэрмін падачы заявак: 10 красавіка 2009 году.


Падрабязнасці чытайце па-англійску на сайце: http://ngo.by/files/RAF%20Memorial%20Fellowship_Announcement(UKR).pdf
.


Форму заяўкі глядзіце ў файле.


Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі