Архіў навін
"Бацькі выбіраюць - дзеці выйграюць!" - гэта формула дзейнічае дзе заўгодна, толькі не ў Беларусі. Указ № 30 адбірае ў бацькоў права выбару ўстановы адукацыі для сваіх дзяцей і ставіць кропку на шматлікіх інавацыях.
У Фінляндыі няма рэформаў, якія спускаюцца зверху. Усё будуецца на даверы. Адно з асноўных дасягненняў рэформы — адсутнасць школьных інспектараў. У прафесію ідуць найлепшыя, якіх не трэба кантраляваць, яны самі ўсё зробяць для сваёй прафесійнай самарэалізацыі.
Калі казаць пра цуд фінскай сістэмы адукацыі, яго формула такая: фінская дзяржава давярае настаўнікам, настаўнікі давяраюць дзецям, а бацькі давяраюць школе.
Больш за 2000 настаўнікаў запісалася на адкрыты майстар-клас фінскага настаўніка Кары Лоўхівуоры, які наведаў Мінск 18 студзеня 2018 г.