Архіў навін
Грамадзяне і грамадзянкі Беларусі! Сябры! Калегі! Аднакласнікі і аднакласніцы! 9 жніўня шосты раз у гісторыі незалежнай Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары, і ўжо цяпер відавочна, што менавіта яны вызначаюць будучыню нашай краіны.
Сёння, калі сродкі масавай камунікацыі тэму адукацыі збольшага ігнаруюць, у нас адзінае выйсце - самім станавіцца рупарамі і даносіць да грамадства сваё бачанне будучыні краіны, якую і фармуе школа. Прапануем пазнаёміцца з адукацыйным блогам Сяргея Даніленкі.
Вы творчы, таленавіты настаўнік, які заўсёды знаходзіцца ў пошуках прыгод? У вас ёсць ідэя для праекта, але не хапае ўпэўненасці, экспертнай дапамогі, а, магчыма, і падтрымкі ў яе ажыццяўленні?
У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.
29 чэрвеня на сустрэчы з педагагічным актывам краіны Аляксандр Лукашэнка выказаўся за вяртанне да вусных экзаменаў пры паступленні ў ВНУ.
Гомельскае прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт” у чэрвені 2020 года апытала 120 студэнтаў і 36 выкладчыкаў. Высвятлялася, як успрымаюць студэнты і выкладчыкі Гомеля тыя меры, якія прымаюцца ў іх вну ў сувязі з эпідэміяй, аналізавалася, наколькі ўлічаны іх правы на атрыманне якаснай адукацыі і годныя ўмовы працы.
«Лабараторыя інавацыйных праектаў» у межах кампаніі «Зробім лепш!» запрашае ўсіх зацікаўленых на бясплатныя вэбінары па развіцці асобасных і прафесійных кампетэнцый. Вэбінары пройдуць 9, 15 і 16 ліпеня на платформе Zoom.
Дакумент, складзены Таварыствам беларускай школы, змяшчае аналіз стану і прапановы развіцця медыяадукацыі ў Беларусі з улікам міжнароднай палітыкі і еўрапейскага досведу яе рэалізацыі.