Архіў навін
АБВЕШЧАНЫ КОНКУРС НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ «ЛІДЭРСТВА»
Праграма «Лідэрства» прадугледжвае адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэньня дынамічнай і ўстойлівай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел у конкурсе: 31 жніўня 2007 г. Падрабязную інфармацыю а праграме «Лідэрства» і форму заяўкі глядзіце тут.
Дзе і за колькі можна сабраць дзіця ў школу
Спіс крамаў і кошты на школьнны рыштунак друкуе «Камсамольская праўда».
Да 1 верасня яшчэ больш месяца, але рыхтавацца да школы – самы час. Сёлета школьныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня ў 39-ці крамах Мінска. Бо апрануць і цалкам экіпіраваць да школы трэба 178 тысяч вучняў! Каб паспець усіх абслужыць, запланавана правядзенне ста выстаў-продажаў, 25 дэманстрацый мадэляў вопраткі, абутку і шмат прызоў і падарункаў.
Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання
Паводле БЕЛТА
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі «Цэнтралізаванае тэставанне-2007». Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня.
Выдадзены новы метадычны дапаможнік
Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі аб'ёмам 49 старонак фармату А4 выдала грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у гэтым месяцы. Метадычны дапаможнік утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. У дадатку да дапаможніка размешчаныя ілюстрацыі, тэксты і інш.
Твая кар'ера ў тваіх руках
Інстытут рынку працы" Фонду «Новы Стаў» (Польшча) арганізуе праграму для беларускай, польскай і ўкраінскай моладзі і, адпаведна, для людзей, што працуюць з ёй. Беларускія ўдзельнікі (студэнты, школьная і навучальная моладзь) маюць магчымасць прыняць удзел у пяці адукацыйных мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў верасні-лістападзе 2007 г.
З графікам рэалізацыі праекта «Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы» можна азнаёміцца тут. Першы трэнінг для школьнай моладзі «Твая кар'ера ў тваіх руках» будзе праходзіць у п. Насутув (Польшча) 16–19 верасня 2007г. Праграма трэнінга знаходзіцца тут.
Кантактная асоба з якой можна звязацца па пытаннях удзелу ў праграме – супрацоўніца "Інстытута рынку працы" Фонда «Новы Стаў» Іванна Шубіна: Ivanna Shubina <i.shubina@irp-fundacja.pl>
ЕГУ абвясціў другі этап прыёмнай кампаніі ў магістратуру
З 15 па 22 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) пройдзе другі этап прыёму дакументаў на магістарскую праграму «Культурныя даследаванні» (спецыялізацыі: «візуальныя і культурныя даследаванні» і «гендэрныя даследаванні»). на сайце ЕГУ
Навіны ўступнай кампаніі: Настаўнікі будуць здаваць ЦТ.
За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы.
Праводле naviny.by
У капеечку можа ўляцець будучым абітурыентам удзел у цэнтралізаваным тэставанні. Дзяржава прыйшла да высновы, што сістэма тэставання патрабуе ўдасканалення, а неабходныя для гэтага немалыя сродкі можна выцягнуць з кашалькоў абітурыентаў і іх бацькоў. За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы. Цягнуць намерваюцца нямала. Такса можа скласці парадку 15 долараў з чалавека. Такую лічбу агучыў першы намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, які ўзначальвае Дзяржкамісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
Але для тых, хто плануе паступаць у ВНУ налета, ёсць і добрая навіна. Складанасць тэстаў, верагодна, будзе паніжаная. А тэсты будуць выпрабоўваць на настаўніках – іх прымусяць выступіць ў ролі паддоследных трусікаў.
«Навошта такія тэсты, на якія нельга адказаць?», — задаецца пытаннем Анатоль Рубінаў. У пацверджанне сваіх словаў ён прывёў дадзеныя статыст ыкі — з 195 тысяч чалавек, якія прайшлі тэставанне сёлета, толькі 18 чалавек змаглі набраць максімальную суму (100) балаў. На нездавальняльную адзнаку, а гэта 15 і меней балаў, было выканана каля 8% ад агульнай колькасці тэстаў. Такім чынам, на стадыі тэставання адсеялася да 25% абітурыентаў.
Артыкулы па тэме:
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: «Каму патрэбныя тэсты, якія ніхто ня можа здаць?»
Летась падчас уступнай кампаніі ў Беларусі было заведзена 14 крымінальных справаў
Міністэрства адукацы прагназуе сярэдні конкурс тры чалавекі на месца
Самы высокі конкурс сярод ВНУ першагй плыні ў Камандна-інжынернам інстытуце МНС
Інавацыйныя методыкі ў беларускай школе. Зборнік артыкулаў настаўнікаў.
Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны настаўнікам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006. – 144 с.
Зборнік у электроннай версіі даступны для карыстання ў раздзеле «Выданні" сайта Настаўнік.інфо.
Змест
Спампаваць зборнік PDF, 670 KB
Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Мн.: ГГА «Цэнтар Супольнасьць», 2006.
Як сёння выкладаць гісторыю?
У межах перадачы расійскай службы Радыё Свабода адбыўся круглы стол на тэму “Як сёння выкладаць гісторыю”. Удзельніца абмеркавання Ірына Ясіна, расійская журналістка, віцэ-прэзідэнт фонда «Ліберальная місія» аналізавала падручнікі гісторыі ў постсавецкіх краінах. Пра наш падручнік яна сказала “Беларускі падручнік гісторыі падобны на кароткі курс гісторыі ВКП(б)... 90 працэнтаў тэксту – гэта пералічэнне прозвішчаў супрацоўнікаў абкамаў, райкамаў, гаркамаў, з усімі рэгаліямі, з усімі подзвігамі і гэтак далей.