Архіў навін
Ігар Карней, Радыё Свабода 
21 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пазачарговай адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Такая неабходнасць з'явілася ў сувязі са шматлікімі фактамі адлічэнняў студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзеяў 19 снежня. Польскі ўрад абвясціў аб пачатку набору студэнтаў на праграму для рэпрэсаванай моладзі імя Кастуся Каліноўскага яшчэ ў студзені, і неўзабаве для вызначаных асобаў пачнуцца падрыхтоўчыя курсы польскай мовы.
Упершыню польскія навучальныя ўстановы змогуць прыняць не толькі студэнтаў, але і аспірантаў і нават звольненых па палітычных матывах выкладчыкаў ВНУ.
 Дапаможам малому Франку знайсці беларускамоўных аднакласнікаў!
Дапаможам малому Франку знайсці беларускамоўных аднакласнікаў!
У верасні Франак пойдзе ў школу ў Брэсце. Бацькі хлопчыка шукаюць аднадумцаў, якія таксама жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску. 
Лістуйце на soap@euroradio.fm 
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка, 14.00  Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”.
Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”. 
Падтрымліваюцца: 
• культурная супраца ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.; 
• супраца ў галіне адукацыі школ, універсітэтаў і іншых навучальных установаў; навукова-тэхнічная супраца; 
• супраца з установамі культуры: галерэі, музеі і г.д.; 
• грамадская дыпламатыя на ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў. 
Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета 
У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў. 
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася.
20 сакавіка  Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 12.30 да 15.00 і прысвечана народнаму святу «Саракі». Галоўны герой на свяце – жаваронак, які лічыўся вестуном вясны. З гэтай нагоды дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава!
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 12.30 да 15.00 і прысвечана народнаму святу «Саракі». Галоўны герой на свяце – жаваронак, які лічыўся вестуном вясны. З гэтай нагоды дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава! 
Пад час свята гушкайцеся на арэлях,  грэйцеся каля вогнішча, вадзіце вакол яго карагоды, кінце свой голас вышэй у неба разам з веснавымі спевамі ў выкананні гасцей свята. 
Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета 
У чэрвені 2009 года ў "Настаўніцкай газеце" быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў. 
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася. Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг. 
 Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». 
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”. 
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні. 
Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.
Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі” Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». 
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”. 
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні. 


 
  
 
