Архіў навін
Конкурс творчых работ «Правы чалавека – гэта...»
У дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з рэстубліканскім праваабарончым грамадскім аб'яднаннем «Беларускі Хельсінскі Камітэт» абвесцілі аб правядзенні конкурсу творчых працаў (малюнкаў, калажаў, фатаздымкаў і да т.п.) «Правы чалавека – гэта....».
Мэты конкурсу – пашырэнне ведаў і разумення палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, агучаных у ёй каштоўнасцяў ды прынцыпаў павагі, абароны правоў чалавека сярод дзяцей і моладзі, прыцягненне ўвагі да праблемы правоў чалавека ў сучасным свеце.
Удзельнікам конкурсу прапануецца ў мастацкай форме працягнуць фразу «правы чалавека – гэта....» – адлюстраваць сваё разуменне таго, што такое правы чалавека ў цэлым (альбо асобныя свабоды) і што яны значаць у жыцці.
Прэзентацыі выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў, якая была раней запланавана на 12 снежня 2008 г.у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы не адбудзецца з тэхнічных прычынаў.
Аранізатары ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі прыносяць свае выбачэнні.
Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага Дому правоў чалавека
10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталі:
1.
Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.
У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.
Спампаваць тут
Праграмы краязнаўчых курсаў
Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.
У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.
Спампаваць тут
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для моладзі
ГА «Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі" (Гдыня, Польшча) абвяшчае аб пачатку праграмы «Адукацыйныя візіты і стажыроўкі для развіцця ІІ", у межах якой будзе арганізавана некалькі адукацыйных візітаў для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацяў зь Беларусі, Украіны і Малдовы ва ўзросце 18–25 год.
Набор удзельнікаў праводзіцца на візіты, якія адбудуцца:
1/ 23.02–04.03–2009
2/ 09.03–18.03–2009
3/ 30.03–08.04–2009
4/ 04.05–13.05–2009
Апошні тэрмін падачы заявак: 14 снежня 2008 году.
Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
Кароткія замежныя граматыкі па-беларуску!
З’явіліся першыя кніжкі серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі» сталічнага выдавецтва «Радыёла-плюс», якія без усялякага перабольшаньня можна вызначыць як адметную падзею ў лінгвістыцы, культуры і адукацыі.
Мабыць, нездарма першымі выйшлі ў серыі два томікі кароткіх граматык латышскай і польскай моў. І палякі, і латышы адзначылі ў лістападзе 90-годдзі сваёй незалежнасці — менавіта восенню 1918 года на палітычнай мапе Еўропы з’явіліся дзве новыя дзяржавы, і, трэба думаць, новыя выданні ёсць своеасаблівым падарункам выдаўцоў і аўтараў, а таксама ўсіх беларусаў суседнім народам.
Навуковая кавярня для дарослых
10 снежня у 14:00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Йоханнеса Рау (праспект Газеты «Праўда», 11) адбудзецца паседжанне навуковай кавярні «Адукацыя дарослых».
Тэма гэтай сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі, на парадак дня навуковай кавярні выносяцца два асноўных пытанні:
1. Дадатковая адукацыя дарослых у агульнаеўрапейскім кантэксце. Выступы ўдзельнікаў еўрапейскай падрыхтоўчай канферэнцыі CONFINTEA VI (Будапешт, 3–5 снежня 2008 г.).
2. Праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: грамадская экспертыза (аналіз раздзела праекту Кодэкса аб адукацыі, прысвечанага дадатковай адукацыі). Панэльная дыскусія з удзелам экспертаў і прадстаўнікоў бізнэс-адукацыі, прававых арганізацый, вучэбных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў.
Калі Вы і/або Вашы калегі зацікаўленыя прыняць удзел у дадзенай сустрэчы, вышліце, калі ласка, запоўненую заяўку не пазней за 8 снежня па электроннай пошце giris@ibb.by або па факсе + 375 17 2003182.
Падрабязная праграма сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам не пазней за 8 снежня.
“Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед”
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” і Гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” запрашаюць адукатараў і прадстаўнікоў арганізацый адукацыйнага накірунку на цыкл сустрэч-прэзентацый адукацыйных праграм па правах чалавека.
Мерапрыемствы ладзяцца 6, 9 і 11 снежня 2008 арганізацыямі-удзельнікамі Працоўнай групы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека (http://wgcre.net) у межах Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы (http://adukatar.net).
Падчас сустрэч арганізатары плануюць прадставіць уласны і еўрапейскі досвед реалізацыі адукацыйных праграм па правах чалавека.
Тэрміны правядзеня і тэмы сустрэч:
6 снежня 2008, 15.00–18.00
• КОМПАС і КАМПАЗІІТА – праграмы і інструменты Рады Еўропы па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека.
9 снежня 2008, 18.00–21.00
• Праграма “Права на кожны дзень”.
11 снежня 2008, 18.00–21.00
• Працоўная група па адукацыі дзяцей і моладзі правам чалавека
• Інтэрнэт-рэсурсы па адукаці дзяцей і моладзі правам чалавека
• Метадычны дапаможнік «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй» (кожны ўдзельнік прэзентацыі атрымае асобнік!)
Месца правядзеня сустрэч: г. Мінск, пр. Партызанскі, 2–4В-529 (офіс Грамадскага аб’яднання “Фокус-група”.
Правілы ўдзелу: Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па E-mail: andrey.focus@gmail.com
Дадатковая інфармацыя: (+375 17) 298–39–33, (+375 29) 671–41–19. Кантактная асоба: Андрэй Ляўко.
Ствары мясцовы інтэрнэт-рэсурс
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (г. Гродна)запрашае ўзяць удзел у трэнінгу па стварэнні мясцовых інфармацыйна-краязнаўчых інтэрнэт-рэсурсаў.
Удзельнікі трэнінга змогуць распрацаваць канцэпцыю будучага рэсурса, атрымаць базавыя ўменні па напісанні інфармацыйных матэрыялаў для яго.
Па сканчэнні трэнінга будзе прадстаўлена кансультацыйная дапамога па тэхнічных і іншых аспектах стварэння і арганізацыі працы такіх рэсурсаў.
Трэнінг адбудзецца 13–14 снежня ў Гродне.