Ацэнка, якая дапамагае вучыцца

Настаўніцкая газета 6 лютага 2016 года

Чарговы “рэпартаж” з дыстанцыйнага курса па актыўнай ацэнцы (папярэднія былі ў кастрычніку, лістападзе і студзені) дазволіць вам, паважаныя чытачы, зноў адчуць творчую, зацікаўленую атмасферу, якая пануе на платформе Мoodle, паглыбіцца ў філасофію актыўнай ацэнкі, а таксама пазычыць ідэі і карысныя парады ў сваіх калег. У артыкуле абмяркоўваецца розніца паміж актыўнай і падсумоўваючай (выніковай) ацэнкай і іх месца ў адукацыйным працэсе.

Адразу засяродзім увагу на асноўных паняццях артыкула.

Ацэнка — меркаванне пра ўзровень або значэнне ведаў, уменняў і навыкаў.

Адзнака — гэта вынік ацэньвання, фармальны (знакавы), колькасны выраз ацэнкі вучэбных дасягненняў вучняў у лічбах, сцяжкамі, зорачкамі і г.д.

Актыўная ацэнка тут разумеецца ў вузкім сэнсе: не як цэласная тэхналогія, якая ўключае, акрамя многіх кампанентаў, яшчэ і ацэначны, а як ацэнка, якая ажыццяўляецца суб’ектамі адукацыйнага працэсу (настаўнікам, вучнямі, іх бацькамі) на аснове ўзгодненых крытэрыяў (НаШтоБуЗУ), як альтэрнатыва ацэнкі выніковай.

Выніковая ацэнка выстаўляецца настаўнікам па выніках вучэбнай тэмы, модуля, раздзела вучэбнай праграмы і завяршаецца выстаўленнем бала. Пры гэтым таксама выкарыстоўваюцца адпаведныя крытэрыі.

Калі разглядаць ацэнку з пазіцыі ўспрымання асобай, якая ацэньвае інфармацыю, то яна можа быць унутранай і знешняй; у адносінах да выніку — станоўчай і адмоўнай; па змесце або спосабе прэзентацыі — якаснай і колькаснай; па эфектыўнасці ўздзеяння на паспяховасць навучання і яго матывацыю — актыўнай і выніковай.

Менавіта ацэнка стымулюе нас да дзеяння або бяздзейнасці, дапамагае вызначэнню асобаснай жыццёвай пазіцыі або выклікае шэраг комплексаў, спрыяе фарміраванню пазітыўнай або негатыўнай дынамікі развіцця навучання і выхавання. Толькі адэкватна сфарміраваная ўнутраная ацэнка дазваляе чалавеку валодаць ведамі пра сябе і быць упэўненым у сваіх здольнасцях, магчымасцях і перспектывах. Такі чалавек ведае сабе “цану”, ён рацыянальна выкарыстоўвае свой патэнцыял у дасягненні станоўчых вынікаў.

Фарміраванне адэкватнай самаацэнкі ажыццяўляецца на аснове ўнутранай і знешняй ацэнак, умення разумець, аналізаваць і рабіць канструктыўныя высновы на аснове суаднясення ацэначнай інфармацыі. Неадэкватнасць сфарміраванай унутранай ацэнкі выяўляецца завышэннем або прыніжэннем самаацэнкі і характарызуецца недаацэнкай або пераацэнкай сваіх магчымасцей, што часта вядзе да няўдач у вырашэнні вучэбных або жыццёвых праблем. Але неабходна ведаць, што фарміраванне адэкватнай самаацэнкі пачынаецца ў малодшым школьным узросце і заканчваецца ў падлеткавым, калі знешняя ацэнка пачынае ўспрымацца негатыўна (у выпадку несфарміраванай адэкватнай самаацэнкі).

Значную ролю ў фарміраванні адэкватнай самаацэнкі аказвае знешняя ацэнка, якая можа “ажывіць”, а можа і “забіць” усе пачынанні, перспектывы і жаданні навучэнцаў. Знешняя ацэнка можа паступаць ад аднакласніка, бацькоў, настаўніка, ад старонняга чалавека і выяўляцца якасна (слоўная характарыстыка) або колькасна (у выглядзе адзнакі).

“Очень важно для учителя выбрать правильную стратегию оценивания, основанную на учете возраста и личностных особенностей учащихся, — так лічыць Ірына Панфіла, настаўніца пачатковых класаў. — Сложившаяся сегодня система оценки качества учебных достижений учащихся имеет серьезный недостаток. Она направлена на внешний контроль, а не на поддержку улучшения результатов учеников.

Роль оценки сводится к постоянному принуждению. В результате этого у многих учащихся возникает пренебрежение к качеству полученных знаний и даже чувство неприязни к педагогу. Падает интерес к школе. Ребенок старается заработать как можно больше положительных отметок, чтобы угодить родителям... Сложившаяся оценочная система баллами мешает развитию личности учащихся. Оценивание должно не просто подводить итоги достигнутого, оно должно помогать достижению качества образования”.

Традыцыйна настаўнікі абмяжоўваюцца выкарыстаннем колькаснай ацэнкі-адзнакі. Чаму? Па-першае, гэта закладзена ў нарматыўную дакументацыю. Па-другое, гэта неабходна для ажыццяўлення рэйтынгавай сістэмы, якая на аснове балаў вызначае лепшага вучня, клас, школу. Па-трэцяе, гэта зручна для настаўніка: паставіў адзнаку ў дзённік ці сшытак і забыўся. Няхай вучань сам думае і вырашае, што яму рабіць далей, бо гэта цяпер яго праблема. Так, сапраўды, гэта яго праблема! Ці гуманна так рабіць з боку настаўніка? Але, перш чым пакідаць вучня сам-насам, неабходна спачатку навучыць яго самастойна вырашаць праблемы або папярэджваць іх.

Давайце разгледзім падобную сітуацыю на жыццёвым прыкладзе. Уявіце сабе, што вы прыйшлі ў паліклініку да ўрача са скаргай на боль у грудзях. Доктар, як яму і належыць, з дапамогай аналізаў сабраў інфармацыю пра стан вашага здароўя і паставіў дыягназ — запаленне лёгкіх — і, не прапаноўваючы лячэння, сказаў: “Ідзіце дадому і лячыцеся”. Як вы пастоўвацеся да такіх адносін з доктарам? Ці пойдзеце вы да яго яшчэ раз? Сумняваюся. Доктар павінен быў прапана ваць курс лячэння. І калі доктар павінен лячыць, то настаўнік — вучыць.
Чаму мы дазваляем сабе не вучыць, а толькі “ставіць дыягназы” ў выглядзе адзнак? Пагадзіцеся: з медыцынскага пункту гледжання, вучэбная дзейнасць, якая прывяла да нездавальняючых вынікаў, — хвароба. Каб яе вылечыць, трэба паставіць дыягназ і прызначыць эфектыўнае лячэнне. Узнікае праблема: школа і сам настаўнік не спраўляюцца з адукацыйнай функцыяй, яны толькі фармальна паказваюць на прадмет вучэбнай дзейнасці, яе вынік, адлюстроўваючы суб’ектыўную ацэнку ўзроўню ведаў вучняў у выглядзе адзнакі.

У вучнёўскім асяроддзі часта ўзнікае мноства меркаванняў пра неадэкватнасць адзнак, бо на адзнаку ўплывае мноства фактараў, у тым ліку звязаных і з пазіцыяй настаўніка ў адносінах да вучня (вучняў): сімпатыі, стэрэатыпы, прадузятасць, настрой і многае іншае. У гэтым выпадку вучань з’яўляецца заложнікам акалічнасцей, якія не могуць гарантаваць яму высокіх адзнак нават пры дбайнай падрыхтоўцы. “Дык ці варта сябе турбаваць?” — такая пазіцыя навучэнцаў уплывае на стаўленне да школы як да навучальнай установы і увогуле на матывацыю да вучэбнай дзейнасці. Згадзіцеся: ацэнка не павінна быць карным або дэзарганізоўваючым сродкам навучання, яна павінна стымуляваць і дапамагаць вучню вучыцца. Ці магчыма гэта? Магчыма, калі выконваць шэраг педагагічных умоў, якія прадугледжвае стратэгія актыўнай ацэнкі.

Перш за ўсё гэта свядомасць і ўсвядомленасць вучэння. Адукацыйны працэс рэалізоўваецца толькі тады, калі ёсць двухбаковая сувязь выкладання і вучэння. Двухбаковая сувязь ажыццяўляецца на аснове ўзгодненасці дзеянняў настаўніка і навучэнцаў: настаўнік прад’яўляе рэальныя патрабаванні ў выглядзе крытэрыяў, а вучні, разумеючы і ўсведамляючы іх важнасць і значнасць, імкнуцца да запланаванага выніку. Захаванне гэтай умовы дазваляе навучэнцам прыняць на сябе адказнасць за вынікі вучэбнай дзейнасці.

Важным пунктам з’яўляецца стварэнне ўмоў для праяўлення актыўнасці навучэнцамі. Актыўнасць вучня павінна праяўляцца з моманту пастаноўкі мэты на ўроку да ўсведамлення ім неабходнасці ўдасканалення сваіх ведаў, уменняў і навыкаў па выніках самаацэнкі вучэбнай дзейнасці ў канцы ўрока. Гэтая ўмова гарантуе не толькі ўсвядомленае ўспрыманне вучэбнай інфармацыі, але і праяву актыўнасці ў яе набыцці, засваенні і самастойным выкарыстанні.

Не менш важнай умовай паспяховай арганізацыі адукацыйнага працэсу з’яўляецца гарантыя паспяховасці вучэння. Любы вучань, прыйшоўшы на ўрок, разлічвае на паспяхо васць у вучэбнай дзейнасці. Задача настаўніка — забяспечыць паспяховасць на ўзроўні яго здольнасцей. А гэта магчыма толькі ва ўмовах індывідуальнага падыходу ў ацэньванні вынікаў. І не на аснове параўнання з іншымі вучнямі, а на аснове яго асобаснага росту. Гэтая ўмова дазволіць пазбавіцца навучэнцам комплексу непаўнацэннасці, павысіць матывацыю да вучэбнай дзейнасці, будзе спрыяць фарміраванню адэкватнай самаацэнкі.

Дзякуючы актыўнай ацэнцы, у адукацыйным працэсе прысутнічаюць і ўсвядомленасць, і актыўнасць, і паспяховасць вучняў, бо яны пастаянна атрымліваюць зваротную сувязь (ад настаўніка, аднакласнікаў, сваіх бацькоў) аб працэсе і выніках навучання. Гэты працэс апісваюць педагогі —  удзельнікі дыстанцыйнага курса па засваенні тэхналогіі актыўнай ацэнкі:

Таццяна Князева, настаўніца рускай мовы і літаратуры: “…у каждого учащегося свои особенности мышления, памяти и т.д. Кому-то достаточно только объяснения на уроке, а кому-то для “принятия” нового материала требуется побольше времени и, возможно, сил. Это не означает, что ученик, не понявший тему сразу (тут же на уроке), не может понять ее вообще. Активная оценка, в отличие от подытоживающей, не ставит крест на таких учащихся, а помогает привести учащегося к успеху. А это очень важно.

Ведь не все ученики могут ежедневно по всем предметам основательно подготовиться. И если учащийся будет получать низкие отметки или не те, на которые он претендует, у ребенка будет формироваться понимание того, что у него ничего не получается. У такого учащегося не сформируется потребность в достижении цели, ведь человек стремиться чего-то достигать только при положительной оценке своей  деятельности. Вот эту-то положительную оценку деятельности на уроке и помогает осуществлять активная оценка, помогает учащемуся узнать и понять положительные и отрицательные стороны своей работы и, самое главное, объясняет, как улучшить свою работу. Без активной оценки отметка лишается своего содержания и превращается всего лишь в количественный показатель или в школьного идола”.

Наталля Герман, настаўніца замежнай мовы: “Дзеці маюць залежнасць ад адзнак. Яны прывыклі іх атрымліваць на кожным уроку. Акцэнт зрушыўся на колькасны паказчык, а не на сам працэс набыцця ведаў... Актыўная ацэнка “вырошчвае” паспяховасць вучня, “лечыць” страх перад выстаўленнем адзнакі. Яна змяняе адносіны дзяцей да навучання. Да іх прыходзіць большая адказнасць, бо яны апынаюцца ў сітуацыі, калі  самі асэнсоўваюць кожны этап сваёй дзейнасці, вучацца быць неабыякавымі, актыўна прымаць рашэнні, планаваць”.

Ліля Раку, настаўніца гісторыі: “На мой взгляд, использование активной оценки позволяет учащимся задуматься над тем, что получилось, а что — нет, в то же время есть возможность исправить недоработки, выработать стратегию получения лучшего результата, попытаться найти свой путь к успеху”.

Павел Лічэўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры: “У наш час вельмі часта гучыць думка, што настаўнік павінен вучыць вучыцца, каб вучні здабывалі веды самастойна, а не даваць іх гатовымі. Дык вось актыўная ацэнка лепш падыходзіць для гэтага, чым выніковая, бо актыўная ацэнка змяшчае парады, як вучань павінен палепшыць работу і як яму трэба вучыцца далей. Актыўнай ацэнкай мы інфармуем вучняў аб узроўні іх ведаў па тэме. Напэўна, будучыня ўсётакі за актыўнай ацэнкай”.

Стратэгія актыўнай ацэнкі прадугледжвае два віды ацэньвання — актыўная ацэнка, выніковая ацэнка — і чатыры варыянты іх выкарыстання ў адукацыйным працэсе:

1) толькі актыўная ацэнка;
2) толькі выніковая ацэнка (яна завяршаецца балам);
3) сумяшчэнне выніковай і актыўнай ацэнак;
4) паслядоўнае выкарыстанне актыўнай і выніковай ацэнак.

Выкарыстанне актыўнай ацэнкі ў “чыстым выглядзе” магчыма толькі ў пачатковай школе, дзе ў 1-м і 2-м класах уведзена безадзнакавая сістэма навучання і дзе ацэньванне носіць якасны характар. Правільная арганізацыя адукацыйнага працэсу дазваляе настаўніку многае: сфарміра ваць у вучняў усвядомленае стаўленне да вучэбнай дзейнасці,  стаць актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, сфарміраваць адэкватную самаацэнку, падняць узровень каштоўнасці ведаў і інш. Вось што пра гэта кажуць настаўнікі пачатковых класаў:

Вольга Жамойдзік: “Оценка сопровождает ребенка на всех этапах обучения и позволяет учителю реально проследить каждое, даже самое маленькое, его продвижение, которое в отметочных баллах может быть совершенно незаметно”.

Ірына Панфіла: “В первом классе мы работаем по безотметочному обучению. Выполнив определенную работу, ребята сначала сами оценивают ее согласно выработанным критериям. Первоклассники пока еще не всегда правильно могут себя оценить, поэтому комментарии к работам делаю я. Указываю, что сделали хорошо, на что надо обратить внимание. Комментарии пока делаю устно. Постоянно обсуждаю, как ребята справились с самооценкой. Использую “Волшебную линеечку”. Ученики учатся правильно себя оценивать, а это помогает им так же лучше и глубже освоить учебный материал…

Активная оценка обеспечивает учащимся обратную связь по поводу их успехов в процессе обучения, она ориентирована на конкретного ученика, призвана выявить пробелы в освоении учащимся определенной темы”.

Аксана Шукаловіч: “…Ведь, согласитесь, есть разница: “Тебе 4 балла” или “Ты молодец, ты выучил правило, можешь выполнять простейшие (простые) операции по предложенному алгоритму, но тебе еще нужно…” И не так обидно, и сколько приятного сказали!”

Выкарыстанне другога варыянта — “толькі выніковая ацэнка” — уласціва традыцыйнай сістэме навучання. Але, як заўважылі настаўнікі, адзнака не дае поўнай інфармацыі аб працэсе, выніках і перспектывах навучання, а толькі суб’ектыўна фіксуе іх.

Трэці варыянт прадугледжвае адначасовае выкарыстанне выніковай ацэнкі ў выглядзе бала і актыўнай ацэнкі. Такі спосаб ацэньвання найменш папулярны ў педагогаў. Педагогі гэта тлумачаць тым, што вучань, які атрымаў выніковую ацэнку ў выглядзе бала, не выяўляе актыўнасці да ўдасканалення ведаў, бо не бачыць у гэтым сэнсу. Пры такім падыходзе актыўная ацэнка не працуе.

Найбольш папулярным сярод настаўнікаў з’яўляецца чацвёрты варыянт, дзе адбываецца паслядоўнае выкарыстанне актыўнай ацэнкі і выніковай. І вось чаму...

“Совсем отказаться от отметок мои учащиеся не захотели (да это, наверное, пока и невозможно, но в наших силах постараться изменить отношение к отметке). Согласно проведенному в моем классе опросу, для 60% учащихся отметка очень важна, поэтому мы остановились на четвертом варианте стратегии оценивания — сочетании активной и итоговой оценки”, — адзначыла Таццяна Князева, настаўніца рускай мовы і літаратуры.

“Активную оценку я ввожу постепенно. Идет тема: уроки и работы я пробую оценивать путем комментариев. А в конце темы провожу проверочную работу и выставляю итоговую отметку. Также мне бы хотелось научить учеников самих себя оценивать и делать описательную оценку не только своих работ и знаний, но и знаний своих друзей по классу. Периодически они сами в парах делают анализ домашнего задания. І когда они сами дают описательную оценку, то более ответственно относятся к моим комментариям и комментариям одноклассников, учатся более объективно оценивать себя”, — напісаў Уладзімір Пусташыла, настаўнік матэматыкі.

“…Я вырашыла прымяніць двайную стратэгію ацэньвання, г. зн. абодва метады — актыўную і выніковую ацэнкі. Спачатку я раблю актыўную ацэнку (вусна, калі адказ вусны, і пісьмова, калі адказ пісьмовы), а потым усё ж пераводжу яе ў балавы эквівалент і выстаўляю ў дзённік і журнал”, — сказала Яніна Пушкіна, настаўніца гісторыі.

“Сейчас мы с ребятами работаем таким образом, что разграничили виды работ, которые будут оцениваться на основе АО. Контрольные работы подразумевают выставление отметки, а выполнение других проверочных работ оцениваем на основе АО. В таких работах ученики получают комментарий, рекомендации того, что нужно повторить для улучшения качества своей работы. Конечно, есть такие дети, которые не хотят повышать свой уровень и просят выставить отметку сразу в журнал. Таким детям выставляю, остальным даю возможность доработать”, — зазначыла Яна Рушкова, настаўніца пачатковых класаў.

Як вы ўжо зразумелі з выказванняў педагогаў, актыўная ацэнка носіць такую назву дзякуючы сваёй эфектыўнасці ў плане ўплыву на ўсведамленне вучнямі сваіх дасягненняў, праблем і перспектыў, звязаных з працэсам асваення ведаў. Актыўная ацэнка можа быць прадстаўлена вучню ў выглядзе інфармацыі пісьмова ці вусна, але абавязкова з апорай на крытэрыі (распрацаваныя да ўрока або да задання) па наступным плане:

1) станоўчыя вынікі ў рабоце;
2) заўвагі ці недахопы;
3) прапановы па выпраўленні заўваг, недахопаў;
4) перспектывы ўдасканалення ведаў.

Актыўнае ацэньванне можа ахопліваць увесь клас, а можа быць індывідуальным толькі з тымі навучэнцамі, якія патрабуюць асаблівай або дадатковай увагі з боку настаўніка. Пры традыцыйнай сістэме навучання настаўнік па выніках праверачнай або самастойнай работы выстаўляе навучэнцам адзнаку ў дзённік або журнал. Такі падыход пазбаўляе навучэнцаў магчымасці выправіць адзнаку, удасканаліць свае веды па тэме, якая выклікала цяжкасці. Цяжкасці паступова аб’ядноўваюцца ў праблемы і застаюцца нявырашанымі,  уплываючы на паспяховасць засваення вучэбнага матэрыялу і матывацыю навучэнца да вучэбнай дзейнасці.

Кіруючыся актыўнай ацэнкай, педагог не выстаўляе адзнаку па выніках апытання або самастойнай работы, а прапаноўвае навучэнцам дадаткова папрацаваць над удасканаленнем сваіх ведаў.

“Вот уже второй месяц я стараюсь в большей степени использовать на уроках вплоть до контрольной работы (тематического контроля) именно активную оценку, предоставляя тем самым своим подопечным шанс достичь максимальных для каждого из них результатов при изучении той или иной темы. Уже при первом знакомстве с темой ребята имеют четкое представление о критериях оценки контрольной работы и могут определить свою планку достижения, зная, что вердикт будет вынесен не сразу и им будет предоставлена возможность улучшить свои знания и отметку (если, конечно, они сами этого не захотят в случае устраивающего результата)”, — адзначыла Алена Пратасевіч, настаўніца матэматыкі.

“Вельмі даспадобы прыйшлася прапанова з адкладваннем выстаўлення адзнакі, з падзелам у часе яе выстаўлення. На пачатку вывучэння тэмы ідзе актыўная ацэнка, а потым — выніковая (бал па выніках работы над пэўным відам маўленчай дзейнасці або граматычным правілам). Гэта зразумела дзецям, бо  дае ім усім час на лепшае вывучэнне матэрыялу, дыягнастычна для педагога, бо прадастаўляе больш магчымасцей правесці карэкцыю вучнёўскіх памылак і, адпаведна, сваёй дзейнасці, абгрунтавана для бацькоў, бо мы разам хочам трывалых ведаў нашым дзяцям і высокай паспяховасці”, — сказала Наталля Герман, настаўніца замежнай мовы.

Калі навучэнцы згодны, то настаўнік ажыццяўляе пісьмовую і вусную зваротную сувязь, падаючы неабходную інфармацыю для ўдасканалення ведаў. Такі дыялог можа працягвацца некалькі ўрокаў, пакуль вучань не дасягне пэўных поспехаў у засваенні вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і магчымасцямі. Калі хто-небудзь з вучняў не згодны на дадатковую работу па гэтай тэме, то настаўнік выстаўляе ў дзённік і журнал атрыманую ім адзнаку. Вынікам узаемадзеяння настаўніка і вучняў па ўдасканаленні ведаў з’яўляецца выніковая ацэнка, якая набывае вобраз адзнакі і выстаўляецца ў журнал.

“Пераход да актыўнай ацэнкі ўсімі вучнямі адбыўся толькі пасля трэцяга ўрока. Спачатку большасць вучняў патрабавала адзнакі за ўрок. Але пасля напісання першай самастойнай, разбору яе па крытэрыях НаШтоБуЗу і чытання каментарыя ў многіх з’явілася жаданне яе дапрацаваць. І я ім дала такую магчымасць. На другім уроку ўключыла пытанні па аналогіі з папярэдняй работы ў наступную. 91% вучняў з тых, хто атрымаў каментарый, добра зрабілі заданне. І працэнт выканання заданняў і падсумоўваючы бал у іх стаў вышэйшым. Пры гэтым ужо менш вучняў пажадала выстаўлення адзнакі”, — адзначыла Наталля Міхасева, настаўніца хіміі.

Выкарыстанне актыўнай ацэнкі ў адукацыйным працэсе прадастаўляе вучню магчымасць ліквідаваць недахопы ў ведах, давесці іх да больш высокага ўзроўню і быць паспяховым у вучэбнай дзейнасці. Пацвярджэннем гэтага могуць быць думкі саміх навучэнцаў:

Аліса: “Мне нравится, что не каждый урок выставляют отметки. Такой подход помогает мне чувствовать себя спокойнее и увереннее, поскольку даже если что-то не получилось, осталось непонятным, за это не поставят низкий балл, а дадут возможность разобраться”.

Настасся: “Мне это нравится, потому что если что-то не понял или сделал не так, то вместо плохой отметки ты получаешь возможность сделать еще одно похожее задание или переделать свою работу. Но совсем без отметок я учиться не хотела бы”.

Максім: “Мне прасцей разбірацца ў сваіх памылках, бо настаўнік каменціруе іх”.

Марк: “У мяне будзе менш дрэнных адзнак, усё тлумачыцца, лягчэй рабіць дамашняе заданне”.

Вырашэнне праблемы выкарыстання актыўнай і выніковай ацэнкі ляжыць у выбранай настаўнікам стратэгіі ацэначнай дзейнасці, таму настаўніку неабходна вырашыць, што для яго больш падыходзіць:

• дыферэнцыраваць віды работ, якія будуць ацэньвацца на аснове актыўнай ацэнкі і якія будуць ацэньвацца толькі выніковай ацэнкай;
• прапанаваць вучням выбар віду ацэнкі;
• паведаміць вучням, чые работы будуць ацэнены балам, а чые — на аснове актыўнай ацэнкі;
• арганізаваць самаацэнку і ўзаемаацэнку работ на аснове актыўнай ацэнкі (НаШтоБуЗу).

Міхась КУДЗЕЙКА, старшы выкладчык кафедры педагогікі БДПУ імя Максіма Танка, ментар дыстанцыйных курсаў.

Пасляслоўе

Па меркаваннях студэнтаў дыстанцыйнах курсаў, якія прывёў у сваім артыкуле Міхаіл Вікенцьевіч, можна зрабіць выснову, што яны ў рознай ступені паглыбіліся ў філасофію актыўнай ацэнкі, па-рознаму разумеюць і прымяняюць і актыўную ацэнку, і ацэнку падсумоўваючую (выніковую). Гэта можна патлумачыць тым, што кожны настаўнік мае асаблівасці ў сваім стылі педагагічнай дзейнасці, у разуменні сваёй пазіцыі і пазіцыі вучняў на ўроку, спецыфічны настаўніцкі вопыт.

Менавіта таму М.Кудзейка разгледзеў розныя варыянты ўзгодненага прымянення актыўнай і выніковай ацэнкі. Ёсць з чаго выбіраць, хаця чытачы могуць прапанаваць і прымя няць свой варыянт.

Між тым у цэлым тэхналогія актыўнай ацэнкі і, у прыватнасці, прымяненне ў спалучэнні актыўнай і выніковай ацэнак патрабуюць ад педагога прытрымлівацца шэрага абавязковых правіл.

•Гэтая тэхналогія не адмаўляе выстаўлення вучням адзнак за вусныя і пісьмовыя адказы. Яны выстаўляюцца адпаведна патрабаванням норм 10-бальнай сістэмы ацэнкі вучэбных дасягненняў навучэнцаў.

•Кантроль работы вучняў і яе вынікаў ажыццяўляецца пастаянна і настаўнікам, і самімі вучнямі (самакантроль і ўзаемакантроль). У ідэале, усе вучні апытваюцца па ўсіх вучэбных элементах. Тут да месца ўзгадаць выказванне вядомага спецыяліста ў галіне адукацыйнага менеджменту У.Эшбі: “Эфектыўнасць кіруемай сістэмы тым большая, чым часцей у гэтай сістэме ажыццяўляецца кантроль” (пад кіруемай сістэмай тут маецца на ўвазе дзейнасць вучняў). Пры гэтым кантроль і ацэнка існуюць пастаянна, а адзнакі выстаўляюцца не заўсёды.

•І актыўная, і выніковая ацэнкі робяцца на падставе крытэрыяў (НаШтоБуЗУ), якія вядомы не толькі настаўніку, але і вучням. На гэта ўказвае інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі работы агульнаадукацыйных устаноў па ажыццяўленні кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці” ад 23.07.2009. Гэты дакумент наўпрост рэкамендуе настаўнікам наступнае: “Змястоўны кантроль і ацэнка будуюцца на аснове крытэрыяў і іх паказчыкаў, якія павінны быць адназначнымі, выразнымі і зразумелымі для навучэнцаў...” Як бачым, гэта адпавядае тэхналогіі актыўнай ацэнкі.

•Актыўная ацэнка (у адрозненне ад выніковай, якая часта служыць толькі для знешняй справаздачы правяраючым) інфарматыўная. Калі падсумоўваючая толькі балам вызначае поспех або няўдачу вучня, то актыўная дае зваротную сувязь: што вельмі добра, што добра, чаго бракуе, што і як палепшыць. Актыўная ацэнка служыць некалькім мэтам:

-для забяспячэння вучням і настаўніку зваротнай сувязі і на гэтай аснове прадастаўленне магчымасці прыняць рашэнні аб увядзенні змен у адукацыйны працэс;
-для выяўлення і ліквідацыі недахопаў;
-для перамяшчэння фокуса ўвагі з адзнакі на якасць ведаў і ўменняў;
-для павышэння вучэбнай матывацыі і адказнасці вучняў.

•Пры актыўным ацэньванні менавіта вучань павінен у ім займаць цэнтральнае месца. Поспех вызначаецца актыўнасцю ва ўласным навучанні, а гэта магчыма пры разуменні вучнямі моцных і слабых бакоў іх дзейнасці, іх вынікаў. Гэта дазваляе навучэнцам спраўляцца з недахопамі і дасягаць поспеху.

•Актыўная ацэнка павінна па часе апераджаць выніковую. Калі настаўнік сапраўды імкнецца павысіць матывацыю вучняў і якасць іх адукацыі, ён не можа абысціся без дамінавання актыўнай ацэнкі.

І на завяршэнне. Калегі, калі нехта з вас не можа забяспечваць дастатковую накапляльнасць адзнак, якая задавальняе правяраючых (такое бывае, паколькі настаўніку шкада часу на праверку ведаў асобных вучняў, трэба ж вывучаць новы матэрыял), то не хавайцеся за тэхналогію актыўнай ацэнкі. Вядомы выпадкі, калі настаўнік, каб абараніцца, гаворыць: “Я працую па актыўнай ацэнцы”. Не гаварыце так, бо пры гэтым вы, магчыма, дыскрэдытуеце актыўную ацэнку. Лепш пастарайцеся асвоіць яе, каб рэальна павысіць якасць адукацыі сваіх вучняў. Калі вы яшчэ не спампавалі на свой камп’ютар кнігу “Актыўная ацэнка ў дзеянні: вопыт настаўнікаў Беларусі”, то зрабіце гэта на сайце www.aacenka.by.

Мікалай ЗАПРУДСКІ. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Гл. таксама:
1. У школу – па адзнакі ці па веды?
2. Якія мэты, такая і праца вучняў на ўроку 
3. НаШтоБуЗУ – інструмент для аб’ектыўнай ацэнкі поспехаў вучня