Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь, 4 клас. §15 - §33 Вучэбна-метадычны комплекс

Nastaunik.info публікуе вучэбна-метадычны комплекс для вывучэння прадмета "Чалавек і свет. Мая Радзіма - Беларусь". Прапануем дапаможныя матэрыялы да  §15 -  §33  падручніка аўтарства Панова С. В., Тарасава С. В. "Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь" 4 клас, 2018 г.

Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі і тэхналагічную карту ўрокаў з заданнямі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання. Вы можаце скарыстацца прапанаванай распрацоўкай урока, выкананай у тэхналогіі актыўнай ацэнкі, а можаце ўзяць толькі некаторыя элементы.

Плэй-ліст з відэаўрокамі МРБ размешчаны на YouTube канале нашага сайта: https://www.youtube.com/user/NastaunikInfo

Вучэбна-метадычны комплекс распрацавалі настаўнікі Ганна Рыкава, Святлана Сяргеева і мастачка Марына Таразевіч.

Пераходзячы на старонку па кожным параграфе (гл. ніжэй), вы зможаце не толькі праглядзець відэа, але і спампаваць відэўрокі і дапаможныя матэрыялы для іх на свой камп'ютар.

Тут прыклад - ролік і матэрыялы да  параграфаў  §32 і §33 . 

 

§32 Дзяржаўны герб нашай краіны

 

Спампаваць відэа-ролік да  §32

Спампаваць тэхналагічную карту ўрока §32

Спампаваць прэзентацыю §32

 

§33 Сцяг беларускай дзяржавы

 

Глядзіце ранейшыя матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу:

Вялікая просьба ад каманды стваральнікаў да калег, якія вучаць 4-я класы, - апрабаваць гэтыя ўрокі і выказаць свае заўвагі і прапановы. Аўтары вельмі зацікаўлены ў канструктыўнай зваротнай сувязі і гатовы ўлічыць усе заўвагі. Прапановы (і падзякі) можна аставіць у каментарах пад відэа на канале YouTube aбо адправіць па пошце nastaunik.info@gmail.com. Просьба да ўсіх іншых настаўнікаў - перадаць гэту інфармацыю настаўнікам пачатковых класаў у сваіх школах.