У кнігарні Мінска закаціўся «Гарбузік»
Новы дзіцячы альманах «Гарбузік» выйшаў у «Кнігарні пісьменніка»! Яго прыдумалі вясёлыя бацькі для дапытлівых дзетак, неабыякавых выхавальнікаў ды іншых мам і тат!
Новы дзіцячы альманах «Гарбузік» выйшаў у «Кнігарні пісьменніка»! Яго прыдумалі вясёлыя бацькі для дапытлівых дзетак, неабыякавых выхавальнікаў ды іншых мам і тат!
«Мы чакаем беларускую „Свінку Пэпу“! Падтрымлівайце, каб нашы дзеці былі сапраўднымі беларусамі!» – заклікае ў відэароліку шматдзетная сям’я акцёраў Харланчукоў-Южаковых.
Твайму дзіцяці не знайшлося важнай кнігі на роднай мове? Творчыя беларускія бацькі не сумуюць і па-майстэрску выпраўляюць сітуацыю. Далучайся да кола чытачоў і стваральнікаў новай дзіцячай літаратуры!
Праект агучкі на беларускую мову «Свінкі Пэпы» (Peppa Pig) – мульціка для самых маленькіх. Дайце дзеткам магчымасць глядзець добрыя мульцікі на роднай мове!
У Гродне ў верасні 2014 года ўпершыню ў ХХІ ст. былі адкрыты адразу два першыя беларускія класы, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску.
Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
Частка вучняў 11 класа мінскай беларускамоўнай гімназіі № 23 выказала ідэю прыйсці на выпускныя ўрачыстасці ў вышыванках. Меркаванне Вінцука Вячоркі.
«Intex-press»: У звароце бацькі адзначаюць, што Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Міністэрства адукацыі адмовілі іх дзецям у праве атрымліваць адукацыю на беларускай мове.
Ялінка-стайл сёлета – усё яшчэ вобразы мужных супергерояў ды казачных прынцэс, але вышыванкавы трэнд не абмінуў сёлета і дзетак. Фотарэпартаж Generation.by з навагодняга свята «Нашых дзетак».
Ад бацькоў сталі патрабаваць пісьмова аргументаваць адсутнасць дзяцей у дзіцячым садку, бо «выяўляюцца дзеці, якія доўга і без аніякіх прычынаў не наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы».