Падручнікі ад Беларускай палічкі
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.
Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.
Развяжыце з падрабязнай аргументацыяй задачы:
a) Завод «Электрарухавік» за ІІ квартал вырабіў рухавікоў на 10% больш, чым за першы, за ІІІ квар-
тал – на 25% больш, чым за другі, а за IV квартал вырабіў толькі трэць колькасці рухавікоў ІІІ кварта-
ла. Колькі рухавікоў выраблена за год, калі вядома, што ў другім паўгоддзі выраблена 220 рухавікоў?
б) На акружыне адвольным чынам выбраны 100 сініх пунктаў і адзін чырвоны (пункты не супадаюць).
З вяршынямі ў гэтых пунктах пабудаваны ўсе магчымыя выпуклыя многавугольнікі.
Міхась Булавацкі
«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».
Урок-паўтарэнне тэмы «Квадратныя ўраўненні»
Даслаў Аляксандр Шэшка (Слуцк) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваны матэрыял і падбор нагляднасці не толькі сістэматызуюць веды па тэме: «Квадратныя ўраўненні", але і пашыраюць веды ў вобласці мастацтва, прыродазнаўства, эстэтыкі, стымулююць цікавасць да навук і выхоўваюць сучаснага вучня як свабодную асобу.
Настаўніцкая газета
Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў».
Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.
Урок для 6 класа, прэзентаваны на метадычным летніку «Альхоўка-2009». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай школы-садка Клічаўскага раёна Кунцэвіч
Раіса Уладзіміраўна.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ)