Nastaunik.info

Прафесар Ян Патвароўскі: Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай

11.05.2012

Галоўнае – зважаць на якасць школьнага навучання. Вашая актыўная ацэнка павінна быць беларускай. Ад вашага суайчынніка Выгоцкага ведаю, што актыўная ацэнка – гэта назіранне за навучальным працэсам. Трэба глядзець, што адбываецца паміж настаўнікам і вучнем, як вучні вучацца.

Не з той сістэмы

02.05.2012

Не так даўно мой сябра Юрась спытаў, ці лічу я, што савецкая сістэма адукацыі была лепшай за цяперашнюю. Што даюць рэформы і што чакае нас (нашых дзяцей) наперадзе? Непакой Юрася зразумелы: ён тата.
Я не змагла адказаць. «Не, ты падумай і скажы, я пачакаю».

Запіс круглага стала «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»

28.04.2012

Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў.

РІКВ наступае – настаўнікі вучацца змагацца за сябе

09.04.2012

Пасля публікацыі артыкула «РІКВ знайшоў новы артыкул даходаў – штрафы» cтала вядома пра яшчэ адну ахвяру Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Настаўнік фізікі таксама атрымаў штраф 20 мінімальных заробкаў за тое, што выклаў заданні рэпетыцыйнага тэставання на тэматычным сайце.
«Падобныя факты незаконнага капіявання, паведаміў РІКВ парталу tut.by, цяпер расследуюцца, напрыклад, у Валожыне, Пінску і іншых гарадах. Дзяцей, якія размясцілі ў інтэрнэце матэрыялы, ставяць на ўлік у камісію па справах непаўналетніх».
Аднак РІКВ, адстойваючы праз суды свае камерцыйныя інтарэсы, не ўлічыў, што пачаў вайну супраць разумных настаўнікаў, якія ўмеюць чытаць, у тым ліку, і законы. Настаўнікі пачалі адстойваць сваё права вучыць дзяцей і знайшлі масу парушэнняў заканадаўства ў галіне аўтарскіх правоў самім РІКВ, на што дзяржкантралёры яўна не разлічвалі.

РІКВ знайшоў новы артыкул даходаў – штрафы

02.04.2012

Сайту Nastaunik.info стала вядома пра некалькі фактаў, калі РІКВ падае заявы ў суды на настаўнікаў, якія змяшчаюць у асабістых блогах заданні рэпетыцыйнага (заўважце, не цэнтралізаванага!) тэставання пасля яго правядзення і дапамагаюць дзецям разабрацца з імі. Настаўнікаў выклікаюць у міліцыю, складаюць на іх пратаколы, заводзяць судовыя справы нібыта за парушэнне аўтарскага права і інтэлектуальнай уласнасці УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».
Так, настаўніца з Гомельшчыны ў сваім блогу піша: "24 лютага гэтага года ў Гомелі адбыўся суд, на які я была выкліканая ў якасці адказчыка па справе аб парушэнні мной аўтарскіх правоў РІКВ па адпаведным артыкуле. Да гэтага была міліцыя, дача паказанняў, складанне пратакола і гэтак далей. Як у дрэнным сне..."

Грамадская дыскусія: Да пытання аб крызісе сучаснай беларускай адукацыі

07.03.2012

Аляксандр Палоннікаў, Ала Барчанок

Стан сучаснай беларускай адукацыі, як паказвае досвед інтэрнэт-канферэнцыі «Крызіс у адукацыі. Шляхі выйсця», можа крытычна ацэньвацца ў вельмі шырокім дыяпазоне, што, на нашую думку, паказвае не толькі слабасць адукацыі перад крытыкай, але і залежнасць гэтай крытыкі ад экспертнай пазіцыі таго педагагічнага ідэалу, які з дапамогай крытыкі ствараецца. Такім чынам, любое выказванне пра адукацыю (і, магчыма, не толькі) аўтарэферэнтнае, г. зн. даволі жорстка звязанае з умовамі яго стварэння. Пытанне пра стан адукацыі ў «нармальнай» жыццёвай сітуацыі павінна быць прадметам грамадскіх перамоваў і, у ідэале, улічваць пазіцыі ды інтарэсы ўсіх сацыяльных груп, так ці інакш звязаных з адукацыяй.

Настаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)

31.01.2012

Настаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)

Хочацца выказаць вялікую «падзяку» Міністэрству адукацыі за такі «клопат» пра настаўнікаў, а таксама прафсаюзу настаўнікаў, за тое што ён так добра «адстойвае» інтарэсы педагогаў...

Да пытання пра беларускую і вялікарускую гаворку ў мясцовай школе

30.12.2011

Максім Багдановіч: Да пытання пра беларускую і вялікарускую гаворку ў мясцовай школе

Пры навучанні па-вялікаруску з ужытку беларускага дзіцяці скрэсліваецца маса своеасаблівых, чыста беларускіх словаў, вобразаў, абаротаў і, такім чынам, усе звязаныя з імі жывыя, ясныя і звыклыя ўяўленні і перажыванні. Гэта – несумнеўнае змізарненне дзіцячай псіхікі. Разам з тым беларускае дзіця сустрэне доўгі шэраг ніколі не чутых вялікарускіх слоў, вобразаў i зваротаў, якія напоўняць яго псіхіку цёмнымі, блытанымі, нетрывалым і ў шмат якіх выпадках зусім памылковымі ўяўленнямі.

Актыўная ацэнка як філасофія навучання

12.12.2011

Актыўная ацэнка як філасофія навучання

Матэрыялы Эвы Боргаш для семінара «Актыўная ацэнка як філасофія навучання», які адбыўся ў Мінску 11 снежня 2011 г. 
Для чаго патрэбна Актыўная ацэнка? Каб:
1. настаўнікі атрымлівалі большую аддачу ад навучання;
2. замест канкурэнцыі на ўрок прыйшла супраца;
3. падвысілася індывідуалізацыя навучання;
4. вучні працавалі больш эфектыўна і свядома;
5. палепшыліся вынікі навучання;
6. бацькі ўдзельнічалі ў навучальным працэсе.

Міністэрства адукацыі: Запланаваныя захады для папулярызацыі роднай мовы

08.11.2011

Шаноўныя калегі! Прапануем пазнаёміцца з «Планам мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады».
Мяркуем, педагогам будзе карысна ведаць пра сорак чатыры захады, запланаваныя профільным міністэрствам: у сферы падрыхтоўкі прававых актаў, справаводства і штодзённага жыцця; у сферы адукацыі; у сферы культуры; у сферы кнігавыдання і сродкаў масавай інфармацыі. У далучаным файле – назвы мерапрыемстваў, тэрміны выканання, адказныя выканаўцы.

Старонкі