Каб не ператварыцца ў педагагічнага парабка
На настаўнікаў спрабуюць навесіць ўсё больш і больш папераў ды абавязкаў, якія не тычацца педагагічнай працы.
Прапануем артыкул юрыста, прысвечаны прававому становішчу настаўніка.
Якія існуюць прававыя нормы, якія законы рэгулююць час працы і адпачынку педагагічных работнікаў? Ці існуюць межы аплочваемай работы настаўніка? Ці законна прымушаць настаўніка на працягу працоўнага дня выконваць працу, якія не пазначана ў яго кантракце і не прадугледжаная заканадаўчымі актамі? У якіх выпадках ведамасныя інструкцыі і калектыўныя дамовы не з'яўляюцца абавязковымі для выканання? Што рабіць, калі парушаюцца правы настаўніка?...
Юрыст каментуе сітуацыю, дае парады і чакае вашых наступных пытанняў.