Архіў навін
Знаёмства з маладой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Вікторыяй Воўкавай адбылося ў Дзятлаве падчас адной літаратурнай імпрэзы ў раённай бібліятэцы.
Ваш унук і мае дзеці вучацца ў адной установе адукацыі, больш за тое, мая дачка – у паралельным класе. Чыноўнікі бачаць планы і нормы, мамы і дзядулі – жывых дзяцей і іх праблемы.
«Intex-press»: Вынікі 2013/2014 навучальнага года – рэйтынг гімназій і ліцэя горада, у залежнасці ад вынікаў цэнтралізаванага тэставання, адсотка паступлення ў ВНУ і колькасці пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд.
PowerPoint- і відэапрэзентацыі Ігара Сасімовіча. Як так здарылася, што ў сацыяльна-арыентаванай дзяржаве дагэтуль няма адэкватнага падручніка фізікі-10, напэўна, не ведаюць нават і ў Мінадукацыі. Паспрабую памагчы вучням, чым змагу.
«Наша слова»: У першай гісторыі Беларусі, што выйшла ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты ў 1919 г., пра бітву пад Воршай Вацлаў Ластоўскі піша: вечны мір трываў усяго толькі пяць гадоў.
V Фестываль нефармальнай адукацыі з'яўляецца сапраўдным святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых асоб, якія падзяляюць каштоўнасці і падыходы нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Вікторыя Язвінская, матуля двухгадовага Рычарда, стварыла на базе танцавальна-спартовай студыі «Дзеткі+» дзве беларускамоўныя групы: для дзяцей 1,5–3 гадоў з бацькамі і для дзетак 3–6 гадоў.
Удзельнікі сустрэчы ў Асвенціме змогуць наведаць гістарычнае месца трагічных падзеяў, пачуць расповеды сведкаў, абмяркаваць, якім чынам сёння тэма нацызму выкладаецца ў навучальных установах.
Блог вучняў Хальчанскай базавай школы movahalch.blogspot.com – яшчэ адзін з праектаў настаўніцы Алены Мігаль.
Па версіі віцэ-прэм’ера Тозіка, дзяржава траціць на адно дзіця ў садку 17 мільёнаў на год. І гэта без уліку тых грошай, што плацяць бацькі.