Архіў навін
Папулярнае ўкраінскае выданне для настаўнікаў «Відкритий урок: розробки, технології, досвід» дае магчымасць апублікаваць свой досвед у рамках правядзення Форуму педагагічных ідэй.
Сайт jivebelarus.net прапануе артыкулы, прысвечаныя пэўным перыядам,падзеям і асобам беларускай гісторыі, гістарычны каляндар, галерэі выяваў, карты, а таксама раздзелы ў дапамогу вучням і студэнтам.
Стваральнікаў блога belarusianheroes.com цікавяць людзі, якія рэальна нешта рабілі для таго, каб Беларусь жыла. Наладкі дазваляюць праглядаць як асобныя профілі герояў, так і супольную стужку аднаўленняў.
Тэма: «Актыўная ацэнка як адзін з рэсурсаў дасягнення новай якасці адукацыі». Мэты: пазнаёміць з элементамі актыўнай ацэнкі; паказаць магчымасць прымянення элементаў актыўнай ацэнкі ў педагагічнай дзейнасці.
Нядаўна шэраг сродкаў масавай інфармацыі перадрукаваў непраўдзівую інфармацыю пра рэформу фінскай адукацыі. Фіны былі вымушаны змясціць афіцыйнае абвяржэнне.
Вочы адукатараў усяго свету засяроджаны на Фінляндыі, якая робіць выбар на карысць зменаў: ці зможа яна захаваць альбо палепшыць свае паказчыкі ў табелі аб рангах PISA?
У выніку шэрагу круглых сталоў і кансультацый на тэму стану адукацыі Асамблея НДА выпрацавала прыярытэтныя кірункі грамадскай дыскусіі ды ціску на дзяржаўныя структуры.
На сустрэчы ў даступнай для кожнага форме пойдзе гаворка пра будову рэчыва, малекулы і атамы. Леапольд Мазгакруцікаў пакажа навуковае шоу Ximikids з хімічнымі рэакцыямі.
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але ў нядзелю 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў. Уваход вольны!