Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.12.2012

19 снежня

Прэзентацыя дзвюх кампакт-кружэлак школьных вершаў «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» адбудзецца 19 снежня а 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а).
Сабраныя пад адной вокладкай творы начыталі й наспявалі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш, Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Падчас прэзентацыі выступяць удзельнікі праекта.

13.12.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 15 снежня

Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў. Увесну 2013 года навучальны візіт адбудзецца 4–15 сакавіка.
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.

13.12.2012

Фізіка: Распрацоўкі да ўрокаў у 10 класе

Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае.
Як так здарылася, што ў сацыяльна-арыентаванай дзяржаве дагэтуль няма адэкватнага падручніка для вывучэння аднаго з самых складаных этапаў школьнай фізікі – фізікі-10, напэўна, не ведаюць нават і ў Мінадукацыі. Першыя ўражанні ад сутыкнення з выкладаннем магу выразіць толькі адным кароткім словам: «Жах!». Паспрабую памагчы вучням (сваім і не толькі), чым змагу.
PowerPoint- і відэапрэзентацыі да урокаў.

12.12.2012

Прыём заявак на ўдзел адкрыты да 16 студзеня 2013 г.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Заалагічныя чытанні – 2013» пройдзе ў Гродне 14 – 16 сакавіка 2013 г.
Удзельнікі абмяркуюць сучасныя аспекты фаўністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету; актуальныя праблемы экалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўздзеяння і глабальных зменаў асяроддзя іх пражывання; захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахову рэсурсаў жывёльнага свету; эколага-цэнатычную характарыстыку біятопаў як месцаў пражывання жывёл; сучасныя падыходы да выкладання заалагічных дысціплін у сярэдняй і вышэйшай школе.
Афіцыйныя мовы чытанняў: беларуская, руская, польская, англійская, украінская.

12.12.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка 2013 г., 12:00 паводле брусельскага часу

eu_flag_tempus.jpg Конкурс заявак праграмы вышэйшай адукацыі «Tempus IV» шукае сумесныя праекты з падыходам «знізу ўверх», скіраваныя на інстытуцыйную мадэрнізацыю і рэформы, а таксама на структурныя захады, закліканыя спрыяць развіццю і рэфармаванню сістэмаў вышэйшай адукацыі ў краінах-партнёрах.
Мэта конкурсу – прасоўванне шматбаковай супрацы паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, органамі ўлады і арганізацыямі з краін-чальцоў ЕС і краін-партнёраў з упорам на рэфармаванне і мадэрнізацыю вышэйшай адукацыі.
Па конкурсе могуць фінансавацца як нацыянальныя, так і шматнацыянальныя праекты. Максімальная працягласць праекта складае 24 месяцаў або 36 месяцаў. Мінімальны грант для сумесных праектаў і праектаў структурных захадаў складзе 500.000 еўра. Максімальная сума гранта – 1,5 млн. еўра.

12.12.2012

Белдзяржфілармонія 19.00

Творцы патрэбны краіне. Каб стваралі Цуды. Каб будавалі Вежы. Каб хацелі жыць дзеля Айчыны. Каб іх можна было выганяць з краіны і знішчаць іх творы. Каб яны, не гледзячы ні на што, вярталіся на радзіму і будавалі новыя Вежы і стваралі новыя Цуды.
Люцыян Таполя – герой паэмы Максіма Танка – створыць Цуд, перажыве выгнанне, збудуе Вежу ў прэм’ерным творы Ларысы Сімаковіч.
12 снежня на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі – rondo-опера «ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ» . Выканаўцы: Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Ларыса Сімаковіч, фальклор-тэатр «Госціца», Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік – народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава), Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор – народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец).

07.12.2012

29 і 30 снежня

Сёлета Ялінка «Нашых дзетак» адбудзецца 29 снежня ў Тэатры юнага гледача (Фрунзэ, 5). Спачатку будзе свята, а за ім – спектакль «Вясёлы Роджар».
Яліначка для самых маленькіх сёлета пройдзе ў кавярні Лофт (Броўкі, 22), меркавана 29 і 30 снежня.
Інфармацыю наконт квіткоў можна атрымаць праз тэл.: Ялінка – (029) 632 27 43 (пажадана ў непрацоўны час); Яліначка – (029) 784 63 13, (029) 911 78 87, ці праз форум «Нашых дзетак».

07.12.2012

Перыяд падачы прац: 6 лістапада 2012 – 31 сакавіка 2013 г.

Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі абвяшчае інтэрнэт-конкурс «Славутыя землякi».
Удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Праект прызначаны для дзвюх узроставых груп: 5–8 класы (група А), 9–11 класы (група Б).
Праект рэалізуецца праз серыю гульняў-конкурсаў, якія дазваляюць лепш пазнаёміцца з культурнай спадчынай, выбітнымі людзьмі, традыцыямі краіны, убачыць самабытнасць і ацаніць унёсак беларускага народа ў сусветную культуру. Найлепшыя працы змогуць паўдзельнічаць у міжнародным абмене.
Праект «Славутыя землякi» праводзіцца ў тры этапы, кожны з якіх прысвечаны беларусам, славутым у пэўнай сферы дзейнасці: • вядомыя спортcмены; • вядомыя дзеячы навукі і мастацтва; • вядомыя гістарычныя дзеячы.

07.12.2012

Віншуем Алеся Лозку з юбілеем!

Сёння спаўняецца 60 год Алесю (Аляксандру Юр’евічу) Лозку – фалькларысту, даследчыку, выкладчыку, старшыню ТБШ.
Алесь Лозка – адзін з заснавальнікаў і лідэраў беларускага скаўцкага руху, аўтар кнігі «Беларускі народны каляндар», аўтар і кіраўнік творчых калектываў па стварэнні дапаможнікаў па беларусазнаўству ды этнапедагогіцы...

06.12.2012

Чытанка-маляванка для дашкольнікаў па правілах дарожнага руху – у «Каласавічку» (дадатку да часопіса «Вясёлка»). Тэкст Алеся Бараноўскага, малюнкі Уладзіміра Жука.

Старонкі