Архіў навін
Святлана Аксючыц: Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў
Традыцыйная сям’я, традыцыйная педагогіка, традыцыйная сістэма адносін мае на ўвазе погляд на дзіця як на аб’ект клопатаў дарослых і суб’ект паслушэнства. Дарослыя ўсё самі плануюць за дзіця, навучаюць яго ўменням будучага дарослага жыцця, вучаць яго таму, што некалі, можа быць, яму прыдасца. Суб’ектам уласнага жыцця, яго гаспадаром, такое дзіця становіцца толькі тады, калі стане дарослым, засвоіўшы дарослы спосаб жыцця, думак, пачуццяў і дзеянняў. Калі ж дарослыя ставяцца да дзіцяці, як да рэальнага суб’екта сваіх дзеянняў, і цэняць у дзіцяці яго суб’ектную пазіцыю, тады адносіны выстройваюцца зусім па-іншаму, і вынікам такіх адносін з’яўляецца самадастатковая асоба, здольная аб’ектыўна ацаніць сябе і навакольную рэчаіснасць.
Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі
Гэты нумар — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Як вядома, рамкавыя ўмовы, прапанаваныя Еўрапарламентам і Радай Еўропы, прадугледжваюць 8 груп ключавых кампетэнцый.
Разгледзім асобна грамадзянскія кампетэнцыі, прапісаныя ў тым жа дакуменце. Яны таксама складаюцца з ведаў, уменняў і каштоўнаснай пазіцыі.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №19 (pdf 400 Kb)
Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання
Тэма гэтага нумару была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта “адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы”...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №18 (pdf 364 Kb)
Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
Вядома, працы настаўніка («педагагічнага работніка», паводле азначэння новага Кодэкса аб адукацыі) не пазайздросціш.
Як большасць шараговых супрацоўнікаў бюджэтнай сферы, настаўнік не распешчаны матэрыяльна, не аблашчаны ўладай, не заўсёды адэкватна ацэнены бацькамі і вучнямі.
Не будзем падрабязна аналізаваць прычыны і ўмовы, якія прывялі школу да цяперашняга стану, спынемся толькі на тых, што грунтуюцца на прававым рэгуляванні адукацыйнай сферы...
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №17 (pdf 277 Kb)
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №16, 17, 18, 19
№16 жнівень 2011. Тэма нумару: Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
№17 кастрычнік 2011. Тэма нумару: Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
№18 снежань 2011. Тэма нумару: Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання
№19 студзень 2012. Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі
Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка 18:00
Міжнародная арганізацыя Пакт запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных няўрадавых арганізацый Беларусі паўдзельнічаць у адукацыйнай праграме «Лідэрства ў грамадзянскай супольнасці».
Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам ініцыяваць станоўчыя змены ў сектары і грамадстве.
Iнструкцыі з малюнкамі
Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...
Вандроўкі па Беларусі: інструкцыі з малюнкамі
Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...
Апошні тэрмін падачы заявак (зменены!) – 2 красавіка
Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!
Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.
Ларыса Дзедавец
У бягучым навучальным годзе ў навагрудскай СШ №4 быў адкрыты незвычайны клас. За парты ў ім селі два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Іх бацькі зрабілі выбар на карысць навучання дзяцей на беларускай мове.
Гісторыя беларускамоўнага навучання ў школе даволі багатая. Упершыню такі клас адчыніў свае дзверы для першакласнікаў у 1989 годзе. Пасля былі і два, і тры класы на паралель. Былі гады, калі набору не было наогул. Так, у 2010 годзе адбыўся выпуск 11 «А» беларускамоўнага класа, а наступны навучальны год стаў годам невялічкага перапынку, калі ў школе не было ніводнага класа з навучаннем на роднай мове. І вось аднаўленне добрай справы.