Архіў навін
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача. Маральная папсаванасьць, якая назіраецца ў грамадзтве і якая зьяўляецца вынікам заняпаду агульнай культуры, можа быць пераможана ўласнымі сіламі нацыі, закліканай да самадзейнасьці.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка
Міжнародная канферэнцыя «Крэатыўнасць у навучальным працэсе» пройдзе ў Рызе 14 – 15 верасня 2012 г. Тэма крэатыўнага мыслення будзе разглядацца ў дачыненні да моўнай адукацыі, матэматыкі, мастацтва і сацыяльных навук, дашкольнай адукацыі ды г.д.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі і адміністратары, якія працуюць на розных узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай – да вышэйшай і адукацыі дарослых. Навучэнцы, бацькі і практыкі таксама вітаюцца.
Арганізатары прапануюсь 10 грантаў для школьных настаўнікаў на пакрыццё рэгістрацыйных унёскаў.
Шаноўныя сябры! З прыемнасцю рэкамендуем вам аб’яднаную стужку блогаў настаўнікаў Беларусі inspiration.blog.tut.by. Рэсурс створаны групай калегаў з мэтай аб’яднаць прадметныя блогі беларускіх настаўнікаў, наладзіць іх камунікацыю і падтрымку.
Апрача наўпростай трансляцыі артыкулаў, Блог настаўнікаў Беларусі прапануе наведнікам надзвычай жывы і прыязны форум, на якім можна абмеркаваць дасягненні, падзяліцца навінамі, знайсці супольнае вырашэнне праблемы.
Таксама вы можаце дадаваць свае рэсурсы ў аб’яднаную стужку.
ОРСА Аляксандр – займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. На яго надмагільным помніку на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку...»
Тамара Мацкевіч
Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?
Апошні тэрмін падачы заявак – 14 красавіка
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый ладзяць семінар-кансультацыю «Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый». На семінары будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.
Удзельнікі атрымаюць інфармацыю адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў.
Распрацоўка – плён супрацы ст. выкладчыка ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Святланы Аксючыц і настаўніцы ДУА «Гімназія № 1 г. Горкі Магілёўскай вобласці» В.Пячонавай у межах эксперыментальнай работы па ўвядзенні праектных задач у школах.
Матэрыял распрацаваны на падставе методыкі «актыўная ацэнка» і з’яўляецца практычным дадаткам да артыкула Святланы Аксючыц «Актыўная ацэнка вучэбных дасягненняў як сродак фарміравання самаацэнкі малодшых школьнікаў».
Святлана Аксючыц
Традыцыйная сям’я, традыцыйная педагогіка, традыцыйная сістэма адносін мае на ўвазе погляд на дзіця як на аб’ект клопатаў дарослых і суб’ект паслушэнства. Дарослыя ўсё самі плануюць за дзіця, навучаюць яго ўменням будучага дарослага жыцця, вучаць яго таму, што некалі, можа быць, яму прыдасца. Суб’ектам уласнага жыцця, яго гаспадаром, такое дзіця становіцца толькі тады, калі стане дарослым, засвоіўшы дарослы спосаб жыцця, думак, пачуццяў і дзеянняў.