Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.03.2012

Падручнікі для школы ад Беларускай палічкі

Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Нямецкая мова
- Англійская мова
- Чалавек. Грамадства. Дзяржава
- Стэрэаметрыя
- Гісторыя Беларусі
- Алгебра і пачаткі аналіза
- Сусветная гісторыя

24.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 сакавіка

«Майстэрня грамадзянскай актыўнасьці» запрашае да ўдзелу ў 10-месячнай адукацыйна-практычнай праграме маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія пражываюць у Беларусі ды жадаюць змяніць сваё асяроддзе да лепшага.
Прыярытэт для ўдзелу ў праграме аддаецца кандыдатам з невялікім ці нулёвым досведам рэалізацыі грамадскіх ці сацыяльных праектаў.
Асноўная мэта майстэрні – развіццё і навучаньне моладзі праз здзяйсненне грамадскіх ініцыятываў. Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычную и практычную падтрымку ў рэалізацыі ўласнай ідэі, якая ўключае ў сябе цыкл з трох спецыялізаваных семінараў-трэнінгаў, суправаджэнне кожнага праекта персанальным куратарам, індывідуальна арганізаванага навучання і абмену досведам з моладдзю з розных рэгіёнаў. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ў межах трох семінараў праграмы, а таксама па ўзгадненні кампенсуюць дарожныя выдаткі да месца правядзення семінараў.

23.03.2012

Вольга Міцкевіч, Еўрарадыё

Былы старшыня беларускіх скаўтаў Андрэй Аляхновіч расказвае пра забарону руху Мін’юстам і дае парады пачаткоўцам.
Еўрарадыё: Роўна 20 год таму было заснаванае Аб'яднанне беларускіх скаўтаў. Чаму Міністэрства юстыцыі закрыла скаўцкую арганізацыю ў 2005 годзе?
Андрэй Аляхновіч: Тады, калі вы памятаеце, была такая хваля. Шмат арганізацый зачыняліся, і ў першую чаргу быў уціск на тыя, што працавалі з моладдзю і з дзецьмі, ды на тыя, што тым ці іншым чынам засвяціліся ў перадвыбарчай кампаніі 2001 года, што праяўлялі сваю грамадзянскую пазіцыю.

23.03.2012

24 сакавіка

З 11.45 да 14.00 - Загуканне вясны ў мінскім Цэнтральным дзіцячым парку. Асноўнымі арганізатарамі абрадавага свята выступілі мінскі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Вікторыя» і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
З 13.00 да 16.00 - Гуканне вясны ў Строчыцах. Запрашае Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
З з 12:30 да 17:30 - Гуканне вясны ў Вязынцы. Запрашаюць Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы.


23.03.2012

Пасля афіцыйнага звароту ў Мінадукацыі, гарвыканкам і Гродзенскі універсітэт імя Я.Купалы ад 23 лютага 2012 г. з просьбай прадаставіць аудыторыю для правядзення агульнанацыянальнай дыктоўкі, мэта якой – пашырэнне ўжытку беларускай мовы сярод насельніцтва, грамадская арганізацыя атрымала адмоўны адказ.
Намеснік міністра адукацыі К.Фарына патлумачыў,што дадатковае правядзенне дыктоўкі будзе празмернай нагрузкай на вучня, хаця ў лісце ясна было напісана, што удзельнікамі гэтага мерапрыемства будуць людзі ад 7 да 70 гадоў…

23.03.2012

Міжнародныя летнікі  па вывучэнні гутарковых замежных моваў арганізуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у рамках праграмы «Культура свету». Летнікі «Мост англійскай мовы і культуры», «Мост нямецкай мовы і культуры», «Мост кітайскай мовы і культуры» адбудуцца ў чэрвені-ліпені  2012 года ў Беларусі. Асаблівасцю гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца тое, што выкладчыкамі будуць носьбіты мовы. 
Групы фармуюцца на аснове пададзеных заявак. Колькасць месцаў у кожнай групе абмежаваная.


19.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 9 красавіка



Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд
«Што я ведаю пра Еўропу?».


Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра».


Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.


16.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 

Стыпендыі даюцца на навучанне на базавых універсітэцкіх курсах (бакалаўрыят), ці для студэнтаў, якія ўжо скончылі ВНУ ў сваёй роднай краіне, на навучанне па магістэрскай ступені.
Дапамога прапануецца пераважна ахвотным навучацца ў галінах тэхналогіі, прыродазнаўчых навук, эканомікі.
Стыпендыя ўключае: аплату за навучанне, пакрыццё выдаткаў на пражыванне і падручнікі да 12 000 еўра на акадэмічны год. Пры неабходнасці дадаткова выдзяляецца падарожны грант да 1 000 еўра на год.
Стыпендыятам акажуць падтрымку і дапамогу ў атрыманні візы, страхоўкі, моўных курсаў і пошуку жытла.

16.03.2012

Ірына Асташкевіч, Звязда

«Пайшла аднойчы літара «у» ў краму, купіла сабе абаранак. Адкусіла палавінку, а больш есці не захацела. Так атрымалася «Ў» (у нескладовае). Менавіта так уяўляе гісторыю з’яўлення ўнікальнай літары беларускага алфавіта чацвёртакласнік гомельскай гімназіі № 51 Вячаслаў Ермакоў.
Хлопчык, як і іншыя школьнікі малодшых класаў гэтай установы адукацыі, прыняў удзел у праекце «Згодна з правілам новым пішам у нескладовае». Між іншым, менавіта дзеці падказалі выкладчыкам тэму, якая будзе прадстаўлена на гарадскім фестывалі творчых праектаў. Дарэчы, у мінулыя гады вучні гімназіі № 51 ужо станавіліся пераможцамі: з праектамі пра залежнасць ад мабільнага тэлефона, пра шкоду фаст-фуду і пра стварэнне дзіцячай пляцоўкі. Апошняя прапанова, прынамсі, была адразу рэалізавана ў адным з двароў.

Старонкі