Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.05.2011

Ганна Кандрацюк. Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008
Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.
Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне, да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы. Калаўротак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная).

16.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 мая

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» сумесна з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) у Рэспубліцы Беларусь праводзіць 26–28 мая 2011 года метадычны семінар «Канструктыўныя метады адукацыі дарослых».
На семінары будзе зладжана спроба прэзентацыі «характэрных» метадаў ды іх прайграванне. Да кожнага тэматычнага блоку будуць агучаны кароткія ўводзіны, пасля адбудзецца адпрацоўка метадаў у трэнінгавай рэжыме (пераважна ў форме групавой работы), пасля іх сумесны аналіз і падвядзенне вынікаў.
Вядуць семінар: д-р Гернат Грэснер, выкладчык Еўрапейскага інстытута завочнага навучання Гамбурга; Ганна Стань, аспірант Універсітэта Білефельда.

14.05.2011

Восьмы нумар адкрывае інтэрв’ю з Алесем Разанавым. Пісьменнік, дзякуючы якому ў беларускай літаратуры існуе паняцце аўтарскія жанры, распавядае пра сваю наступную кнігу, свой улюбёны жанр, дзеліцца сваім поглядам на тое, якой мусіць быць сучасная паэзія.
Таксама ў нумары інфармацыя пра шэраг навінак беларускамоўнага друку, сярод іх: збор тівораў Уладзіміра Дудзіцкага (укладанне, прадмова і бібліяграфічны каментарый Лявона Юрэвіча), Алесь Разанаў “З Вяліміра Хлебнікава”, Янсан Тувэ “Камета над далінай мумітроляў (пераклад з шведскай Насты Лабады і Алесі Башарымавай), Ніна Стужынская “Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920­я гг. “ і інш.

14.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая

Рух “За Свабоду” абвяшчае набор у летнюю школу “Беларусь. Еўропа. Дэмакратыя”
Летняя школа адбудзецца 3–9 ліпеня ў адной з еўрапейскіх краінаў з удзелам вядомых экспертаў Беларусі і Еўропы. У тыднёвай праграме – лекцыі, дыскусіі, навучальныя візіты, сімуляцыйныя гульні. Па выніках лепшыя выпускнікі атрымаюць магчымасці для рэалізацыі ўласнага праекта.
Удзел у летняй школе могуць узяць асобы ва ўзросце 18–30 год, актыўныя ў грамадскай и альбо палітычнай сферы. Працоўная мова – беларуская. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі на праезд і пражыванне.

14.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая 
Патрабаванні да стыпендыянтаў: пражыванне ў Беларусі, Украіне, Расіі; актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці сваёй краіны; валоданне нямецкай мовай ды цікавасць да Нямеччыны.
Арганізатары прапануюць: размяшчэнне ў адной з некамерцыйных арганізацый Берліна ў адпаведнасці з інтарэсамі і папярэднімі ведамі стыпендыянта, з нагрузкай 30–35 гадзін на тыдзень; комплексную праграму па гісторыі, грамадству, палітыцы ды культуры Нямеччыны; стыпендыя.300 еўра, кампенсацыя.пражывання, праезду.

13.05.2011

Абагульняльны ўрок па тэме. Для 5 класа. Даслала Галіна Алянюк, Бялыніцкая гімназія №1.

13.05.2011

«Словаўтварэнне i арфаграфія»


Абагульняльны ўрок па тэме. Даслала Галіна Алянюк (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Прадмет: беларуская літаратура. Клас: 5.

12.05.2011

Апошнія тэрміны падачы заявак – 7 / 14 / 21 / 28 чэрвеня
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная Міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвесціла конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ў 2011 годзе. Месца правядзення – Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня).
У межах праграмы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны ды арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы.

12.05.2011

Твой стыль
У гродзенскіх школах пачынаюцца бацькоўскія выніковыя гадавыя сходы і сходы бацькоў сёлетніх “першаклашак”. Мясцовыя сябры ТБМ плануюць наведаць іх, каб заахвоціць бацькоў аддаваць сваіх дзетак у беларускія класы.
Улады паабяцалі, што ў хуткім часе ў грамадскім транспарце з’явіцца гукавая рэклама беларускіх класаў. На сёння ў Гродне аніводнага класа з беларускай мовай навучання няма...

12.05.2011

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 20 мая 
Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя абвесціла конкурс відэаролікаў «Тут вырашаю я! Мне не патрэбны тытунёвы дым!».
Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, старэйшыя за 13 год.
Патрабаваньні да відэаролікаў: максімальная працягласць – 4 хвіліны; пажаданая мова ролікаў – англійская, аднак прымаюцца відэасюжэты без словаў ці наогул без гуку.

Старонкі