Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 мая
Абвешчаны набор на міжнародны трэнінг (Польшча 20 – 27 чэрвеня) для асобаў, якія працуюць з моладдзю. Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі ды Венгрыі.
Працоўная мова – англійская. Арганізатары забяспечваюць жытлом, ежай, кампенсуюць 65% дарожных выдаткаў.
Даслаць заяўку і задаць дадатковыя пытанні можна праз oconop@gmail.com (Olga Conop, Unitas in Diversitate Foundation).
«Першапачаткова слова „культура“ абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі...»
Міхал Анемпадыстаў разважае пра карняплоды.
7 мая
Заўтра ў Мінску пройдзе вялікае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі. Яго арганізатарамі выступаюць абсерваторыя БДУ, Мінскі гарадскі планетарый і клуб аматараў астраноміі «Аш-ню».
З 17.00 да 22.00 у парку імя Горкага будуць устаноўлены 20 тэлескопаў рознай магутнасці.
Усе ахвотныя змогуць бясплатна разгледзець сонечныя плямы, а пасля заходу сонца — месяцавыя кратэры і горы, у цемры — планету Сатурн.
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.
Тэма нумара – Вялікдзень.
«Гарбузік»: забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.
Тэма нумара – Вялікдзень.
Урок па кнізе «Я з вогненнай вёскі» для 11 класа (базавы і паглыблены ўзроўні навучання). Даслаў Юры Мянькоў, Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс.
Аб мінулым дзеля будучыні
Урок па кнізе “Я з вогненнай вёскі”.
Даслаў Юры Мянькоў (Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская літаратура.
Клас: 11 (базавы і паглыбленны ўзроўні навучання).
14–15 мая
Дарагія сябры, шаноўныя калегі!
Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт запрашае актыўных настаўнікаў на сустрэчу-знаёмства ў Вільню. Вы зможаце агледзець універсітэт, задаць пытанні кіраўніцтву ЕГУ, спланаваць вандроўкі школьнікаў з Беларусі на Вільню, наведаць канцэрт гурта Ляпіс Трубяцкой.
Такім чынам, калі маеце візу і ахвоту патрапіць у гасціннае месца з кампаніяй аднадумцаў – хутчэй лістуйце на nastaunik.info@gmail.com (колькасць месцаў абмежаваная).
Глядзі пільна - будзе Вільня!
Белсат ТВ
«У краіне амаль адсутнічаюць беларускамоўныя дзіцячыя садкі. А колькасць вучняў, што навучаюцца на мове тытульнай нацыі, скарацілася да 18 %. Аднак цяпер вёска вымірае, а ў горадзе далёка не кожны дзед ці бабуля валодае мовай продкаў», – адзначаецца ў звароце сакратарыяту Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
ТБМ прапаноўвае стварыць Усебеларускі бацькоўскі камітэт трох узроўняў для забеспячэння навучання дзяцей па-беларуску. Пра гэта гаворыцца ў звароце, прынятым ў Менску 29 красавіка на пасяджэнні кіраўніцтва ТБМ. Яго аўтары звяртаюць увагу на тое, што пасля рэферэндуму 1996 г. і адпаведных зменаў у Канстытуцыі і Законе аб мовах прыйшла ў заняпад сістэма бесперапыннай беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі.