Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.05.2009

Школа па правах чалавека для моладзі

Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год.


У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.


Выкладчыкамі Школы з'яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.


Месца правядзення: Вільня.


Тэрміны правядзення:

Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна).

Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна).


Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).


Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна).


Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з 18–22 удзельнікаў.


Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com. Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадcкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.


Не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзення Школы.


Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.


З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com

Паводле рассылкі belngo.info

07.05.2009

Конкурс эскізаў

Распачаўся конкурс эскізаў па матывах аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”.


Вы маеце ўнікальную магчымасць стаць аўтарам скульптурнай кампазіцыі ў Рагачове, прысвечанай герою аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы” Гервасію Выліваху.


Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары не ведаюць пра гэта.


Патрабаванні да працаў:

– гэта эскіз для скульптуры

– дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы

– максімальнае ўвасабленьне эстэтыкі твору (адзінае абмежаванне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіям)

– фармат выканання вольны.


Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазіцыю музэя.


Апошні тэрмін – да 31 ліпеня.


Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС)

Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»




05.05.2009

Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізавае тэставанне

4 мая пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Паводле Правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, рэгістрацыя працягнецца да 1 чэрвеня.


Ужо шосты год запар менавіта тэсты з'яўляюцца пропускам у шэрагі студэнтаў. Летась у цэнтралізаваным тэставанні ўдзельнічалі больш 179 тыс. абітурыентаў. Яны здалі больш за 457,2 тыс. тэстаў. Сёлета ў сувязі са скасаваннем 12-годкі і ўтварэннем рыска-класаў гэтыя лічбы будуць, вядома ж, вышэйшымі.


Разгорнуты дапаможнік па працэдуры тэставання чытайце на старонцы партала tut.by.




04.05.2009


3 мая ў гістарычнай майстэрні нямецкага адукацыйнага цэнтра імя Йоганэса Раў адбылася выніковая канферэнцыя, на якую былі запрошаныя ўсе ўдзельнікі конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка-2009». Павітаць удзельнікаў прыйшлі  Уладзімір Арлоў, Пётра Садоўскі, Мікалай Запрудскі, Алесь Лозка, Лявон Баршчэўскі.  
Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана выстава метадычнай літаратуры, якую прадаставілі «Цэнтар Супольнасьць», Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Таварыства маладых навукоўцаў «ВІТ», ТБШ, Бацькаўшчына, выдавецтва «Радыёла Плюс» і інш. За ўнёсак ў развіццё беларускай адукацыі  ўсе удзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі  РГА «Таварыства беларускай школы», атрымалі  прызы і кнігі з рук аўтараў Уладзміра Арлова, Пятра Садоўскага, Лявона Баршчэўскага.
На конкурс было даслана 40 метадычных матэрыялаў у пяці намінацыях. З імі можна азнаёміцца на адмысловай старонцы нашага сайта.
Фотарэпартаж з выніковай канферэнцыі знаходзіцца тут.





01.05.2009

Распрацоўка для 11 класа, прысвечаная творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы «Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна» Юры Мянькоў.

01.05.2009


Урок «Сучасная беларуская лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш»

Распрацоўка ўрока беларускай літаратуры (11 клас), прысвечанага творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна” Юры Мянькоў.


Спампаваць матэрыял (doc, 180 КБ)




30.04.2009

Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)

30.04.2009

Семінар для адукатараў

Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў семінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасці, перспектывы развіцця Еўрапейскага Саюзу”.


Семінар ладзіцца 22–24 мая пад Мінскам.


Удзел у семінары дазволіць:


– даведацца пра гістарычныя падставы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрасаюзу


– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюзу


– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюзу


– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай


– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.


Удзельнікі сэмінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.




29.04.2009

Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл. ISBN 978–985–6887–11–9
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

Спампаваць Чытанку


24.04.2009


«Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы.


Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў. Пакуль што на сайце няма і паловы таго, што запланавана змясціць тут з цягам часу. Напрыклад, укладальнікі збіраюцца выкладаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, якія будзе можна спампоўваць. Зараз на «Казках» прапануецца спампаваць толькі адну кніжку — «Чытанку для дзіцячага сада», створаную мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адмыслова для беларускамоўнага малога. Апроч таго, на сайце будуць з’яўляцца апошнія навіны, якія тычацца выхавання дзяцей — усё, што знойдзецца па іншых інфармацыйных крыніцах пра дзяцей і бацькоў.


Стваральнікі гэтага рэсурсу — таксама бацькі, якім надакучыла чакаць, пакуль «прафесійныя сілы» зацікавяцца дзіцячымі справамі. Таму сама старонка выглядае крыху па-хатняму, трапляюцца і апіскі, і памылкі. Відавочна, зараз самы час лінгвістам далучыцца да ініцыятывы. Адначасова да ўдзелу ў «Казках» запрашаюцца проста ўсе зацікаўленыя — тут можна зарэгістравацца і пакідаць уласныя каментары і творы.


Ад звычайных дзіцячых казак рэсурс адрозніваецца «інтэрнэт-фарматам» матэрыялаў, вялікімі яскравымі ілюстрацыямі да кожнага артыкула, адзначаюць стваральнікі старонкі. Адкрыўшы старонку на ноўтбуку, можна чытаць казку на ноч адразу з манітора, разам разглядаючы малюнкі.


Адрас сайта – http://kazki.by/


Паводле naviny.by




Старонкі