Архіў навін
Пётра Садоўскі
У Федэральнай зямлі Берлін гарадскі cенат перадаў цалкам кампетэнцыю экспертызы і выбару падручнікаў прадметным метадычным аб’яднанням і нарадам кіраўнікоў школ, якія ўлічваюць меркаванні настаўнікаў-практыкаў і бацькоўскіх камітэтаў. Гэта адбылося ў 2008 г.
За Берлінам да гэтага працэсу далучыліся Заарланд і Шлезвіг-Гольштэйн. Прадметнае метадычнае аб’яднанне і дырэктар школы пакідаюць настаўнікам права самім выбіраць падручнік. Паколькі падручнікі бясплатныя, то трэба ўкладацца ў пэўны ліміт. У «Законе аб школе», які прымаецца зямельным сенатам, настаўнік-прадметнік мае права, паводле прынцыпу «мультыперспектыўнасці», сам уносіць пэўныя ўдакладненні і пашыраць падразглядную праграмную праблематыку. Пры прыняцці рашэння аб выбары таго ці іншага падручніка, акрамя думкі дырэктара, прадметнай камісіі ды настаўніка, улічваецца і меркаванне вучняў (пачынаючы з 8-га класа), якое фармулюецца «спікерам класа» (Klassensprecher).
РГА «Таварыства беларускай школы» даслала афіцыйныя запыты наконт стану беларускамоўнай адукацыі ў Міністэрства адукацы і ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Асноўныя пытанні запытаў датычаць выканання «Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 год і наступныя гады».

7 верасня
Амбасада ЗША ў Беларусі абвесціла віктарыну па ведах культуры, гісторыі, утварэння і геаграфіі ЗША.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Удзельнікі мусяць самастойна сфармаваць каманды па чатыры чалавекі і рэгістравацца да ўдзелу гатовымі камандамі з назвамі. Адзіная ўмова – у кожнай з камандаў мае быць прынамсі адзін выпускнік праграмы абмену, якая праводзіцца Дзярждэпартаментам ЗША ў Беларусі. Рэгістравацца можна таксама і гледачамі.
Шаноўныя калегі, дарагія сябры!
Надыходзіць Дзень ведаў, а разам з ім – новы навучальны год. Ад шчырага сэрца віншуем вас, зычым радасных адкрыццяў, творчага плёну, удзячных вучняў і сяброўскай падтрымкі!
Для вас – «Нашы настаўнікі» з «Альбома школьных песень».
Першага верасня вы нас сустрэнеце
Позіркам строгім на школьным парозе,
Добрай усмешкай і мудрымі словамі –
Нашы настаўнікі...
Пабачыў свет музычны дыск «Альбом школьных песень», створаны з ініцыятывы бялыніцкага музыкі Юрыя Несцярэнкі дзякуючы падтрымцы культурна-адукацыйнай фундацыі «Орса-Рамана».
Дыск змяшчае 11 кампазіцый, якія прыдадуцца пры арганізацыі школьных святаў, канцэртаў, ранішнікаў.
З радасцю паведамляем, што стваральнікі альбома папрасілі нас распаўсюдзіць частку накладу сярод аўтараў і сяброў Nastaunik.info.
Physbugs
Сутыкнуўся з праблемай: хацеў адрэдагаваць пад каляндарна-тэматычнае планаванне праграму факультатыва па фізіцы і не змог – МА забараніла ўсялякае выпраўленне дакумента і паставіла пароль. Вельмі жорсткі ўчынак, бо банальна перабіраць тэкст – шкада часу. Іншы спосаб таксама працаёмісты: захаваць дакумент у фармаце PDF, а потым распазнаць праз FineReader.
Але, пашукаўшы ў сеціве, знайшоў вельмі хуткі спосаб.

Апошні тэрмін падачы ідэяў – 16 верасня
Ад 20 жніўня адкрылася новая магчымасць для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне Усходняга Партнёрства. У конкурсе NGOmap змогуць паўдзельнічаць грамадзяне шасці краінаў: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Галоўным прызам ў конкурсе NGOmap з’яўляецца адукацыйны візіт у Польшчу для шасці прадстаўнікоў ініцыятываў-пераможцаў, па адным ад кожнай краіны. Яны сустрэнуцца з экспертамі з Рады Конкурсу, каб абмеркаваць рэалізацыю свайго праекта.
«У нас няма грошаў для пераможцаў. Мы лічым, што даць вудачку лепш, чым даць рыбу. Вось чаму мы прапануем магчымасць сустрэцца з экспертамі, навучыцца know-how і пабудаваць Вашую сетку міжнародных кантактаў», – кажа каардынатар праекта Лукаш Граеўскі.
Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.