Архіў навін
Спіс рэгулярна аднаўляецца!
Англійская філалогія. Астраномія. Біямедыцынская інжынерыя. Гісторыя. Гішпанская і партугальская філалогія. Італьянская філалогія. Класічныя дысцыпліны. Мастацтвазнаўства. Малекулярная біялогія, цыталогія, біялогія развіцця. Музыка. Паліталогія. Псіхалогія. Рэлігіязнаўства. Сацыялогія. Фізіка. Філасофія. Хімія. Экалагічная палітыка і права. Экалогія і эвалюцыйная біялогія. Эканоміка...
Уладзіслаў Лупакоў, брэсцкая СШ № 10: Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. А як утвораны назвы некаторых кіслот?
Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. Некаторыя аўтары ў дачыненні кіслот выкарыстоўваюць састарэлае слова “квасы”, але ў навуковай і вучэбнай літаратуры яно распаўсюджання не мае. А як утвораны назвы некаторых кіслот?
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.
Кандыдаты павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.
Найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільні ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.
Расклад: серада - 10.00, 16.00; субота - 15.00. Кантактны тэл.: 74–39–17
У Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.
Гурток дзейнічае пры гарадзенскім дзяржаўным археалагічным музеі. Кіраўніца – Вольга Грышко. У сярэдзіне вясны навучэнцы гуртка змогуць паўдзельнічаць у раскопках на Новым Замку.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі: «Спадчына Радзівілаў" (3–17 ліпеня); «Запаветныя мясціны Беларусі" (10–24 ліпеня); «Замкі Беларусі" (13–26 ліпеня).
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы.
Таксама навучэнцы, студэнты і працоўная моладзь могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы.
“Луна - вёска наднёманскіх легендаў”
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць. Тады злезлі з вазоў, аб нечым пагаварылі і… раз’ехаліся ў патрэбных кірунках. Як раз’ехаліся вазы?
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая
Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.
Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год.
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія».




Інфармацыя пра дзейнасць ліцэйскіх класаў з беларускай мовай навучання ў Гданьску (Польшча) і магчымасць навучання ў іх маецца ў Таварыстве беларускай мовы (вул.Румянцава, 13).