Архіў навін
Адукаванка – гэта некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва. Яе асноўная роля – стварыць пляцоўку, дзе сходяцца праблемы адукацыі, іх патэнцыйныя рашэнні і людзі, якія гатовы над гэтым працаваць.
Уінстан Чэрчыль калісьці сказаў, што настаўнікі валодаюць уладай, пра якую прэм'ер-міністры могуць толькі марыць. Ці змянілася сітуацыя з тых часоў? Што кажуць Данута СТЭРНА, эксперт Цэнтра грамадзянскай адукацыі з Варшавы, д і Рос Морысан Макгіл — вядомы настаўнік і стваральнік сайта tеасhеrtооlkіt.со.uk.
Сёння 75 настаўнікаў атрымалі запрашэнне на чацвёрты курс ТБШ "Медыяадукацыя ў школе". Заяўнікі, праверце свае скрыні і пачынаем!
Каля 40 настаўнікаў сабраліся на першы міні-эдкэмп у Варапаеўскай школе Пастаўскага раёна, каб паслухаць экспертаў, прайсці майстар-класы калег і падзяліцца сваім досведам. Міні-эдкэмпы - гэта ініцыятыва саміх настаўнікаў, якія захапіліся ідэяй узаеманавучання педагогаў.
Давайце ўзгадаем якім быў наш EdCamp Belarus 2019
Ці магчыма напісаць даследчую працу ў 1 класе? - Я шмат разоў з дзеткамі пісала. І мае калегі - таксама. Ніякіх праблем! Дзіця -першакласнік - той яшчэ "чамучка".
Педагогіка - гэта навука. А мова навукі - англійская. Глядзім майстар-клас Роса Макгіла і вучым тэрміны.
Толькі некалькі цытат: “Для настаўнікаў, якія не дзеляцца з калегамі сваімі ведамі, будзе спецыяльнае месцау пекле”, "Нас матывуюць спаборнічаць, а не дзяліцца ідэямі", "Настаўнікі - рухавікі таго, што адбываецца ў адукацыі, не бацькі і не палітыкі".
Хто лепш разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях: філолагі ці інфарматыкі? Думеце інфарматыкі? Не заўсёды! Яны ведаюць як, а філолагі ведаюць навошта.
Што б было, каб у пісьменнікаў, гістрачных асобаў, якіх мы вывучаем у курсе свайго прадмета, быў інтэрнэт? Што б яны пісалі у сацыяльных сетках, каго б мелі ў сябрах?
Што б напісалі пра сябе ў сваім профілі? З кім бы сварыліся, з кім сябравалі?