Архіў навін
У Бярозаўскім раёне звальняюць адразу чатырох дырэктараў школ: дырэктарку Бярозаўскай базавай школы Іну Жуковіч, дырэктара Зьдзітаўскай сярэдняй школы Віталя Жуковіча, дырэктарку СШ № 3 Белаазёрску Сьвятлану Карповіч і дырэктара СШ № 1 Бярозы Мікалая Жуковіча.
Матэрыялы вучэбна-метадычнага комплексу ўключаюць відэа-ролікі, план-канспект ўрока з заданнямі і тэстамі. Матэрыялы можна выкарыстаць як для традыцыйных урокаў, так і для перакуленагаі дыстанцыйнага навучання. Ролікі будуць карысныя вучням для самастойнага праходжання тэмаў, падрыхтоўкі дамашняга задання.
Распрацавала настаўніца фізікі ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Барысава» Людміла Анатольеўна Парабковіч ,
Для таго каб скарыстацца элементамі дапоўненай рэальнасці неабходна:
1 - усталяваць прыкладанне Glazzar на тэлефон або планшэт;
2 - навесці тэлефон на малюнак.
Рэгістрацыя ў дадатку не патрабуецца.
На мінулым тыдні навінныя стужкі беларускіх СМІ выглядалі вельмі трывожна. Нам паведамілі, што «Росгвардия» і МУС Беларусі дамаўляюцца пра супрацу, але мала хто заўважыў, што адначасова расійскі міністр асветы выступіў з прапановай стварыць асацыяцыю школ Беларусі і Расіі «для нармальнага перацёку, для нармальнай мабільнасці ў інтарэсах абедзвюх краін»
Працуем з відэаролікамі на ўроках замежнай мовы. Настаўніца англійскай мовы Нясвіжская гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "Цуды на Каляды ў відэа".
У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануюць вучням не толькі паглядзець калядны абрад, але і самім стаць яго ўдзельнікамі, зрабіць каляднага анёла на майстар-класе і навучыцца танцам і гульням.
За свой не вельмі працяглы, але і не надта кароткі тэрмін працы ў сярэдняй школе я паспеў паспрабаваць сябе на многіх пасадах: ад настаўніка і да дырэктара. Школай кірую я і зараз, аднак з кожным днём мне становіцца ўсё больш брыдка ад сябе самога, бо работа, якую я выконваю, не можа выконвацца прыстойным чалавекам з больш-менш устойлівымі маральнымі перакананнямі.