Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.11.2008

Арганізуецца беларускамоўны садок у Сухараве
Маладая мама шукае яшчэ 13 бацькоў, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3–4 год у беларускамоўную групу у мікрараене Сухарава г.Мінска.

21.11.2008

Гарадзенскія мамы! Гуртуйцеся!
Запрашаем гарадзенак далучыцца да ўдзелу ў адукацыйным гуртку для мам "Ці падманваюць казкі…”.
- Як жабянятка ператвараецца ў царэўну?… – Якую сьцяжынку абраць на раздарожжы?… – Калі сябрам, а калі ворагам становіцца Баба-Яга?… – Як знайсьці тое, не ведаю што?…і шмат іншага з казачнага жыцця прапануем абмеркаваць-пражыць мамам разам з дзеткамі, якіх не пакінулі абыякавымі гэтыя пытанні.
Гурток пачне працу пасля фармавання групы. Заняткі бясплатныя, ладзяцца раз на тыдзень.

21.11.2008

Міжнародная праграма студэнцкага абмену
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global UGRAD у Эўразіі і Цэнтральнай Азіі UGRAD (праграма Аддзела адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамэнта ЗША) прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў навучання дзённых аддзяленняў ВНУ з Беларусі прайсці аднагадовае навучанне без атрымання ступені ва ўніверсітэце ці каледжы ЗША.
Усе ўдзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.

21.11.2008

Вандроўка памяці
Паездку ў Катынь ладзіць грамадcкае аб’яднанне “Польска Мацеж Школьна” з Гродна. Вясной 1940 г. у гэтым мястэчку на Смаленшчыне па рашэнні Палітбюро камуністычнай партыі СССР было расстраляна каля 20 тысячаў салдат і афіцэраў Войска Польскага, захопленых у палон у пачатку Другой сусветнай вайны. Сярод бязвінна забітых былі і беларусы.
Вандроўка адбудзецца 28–30 лістапада.
Кошт – 30 тысяч рублёў.
Паводле www.t-styl.info

20.11.2008

Агляд адукацыйных навінаў
- Сёння адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці.
- У Беларусі больш за 32 тысячы дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі. Каля 23 тысяч беларускіх сірот жывуць у сем’ях, палова зь якіх – апякунскія. І ўсё ж для 9 тысяч дзяцей родны дом – інтэрнат >>>
- Больш за палову беларускіх сем'яў маюць адно дзіця. Каля 35% сем'яў – дваіх. Для паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі трэба, каб больш за 50% сем'яў мелі дваіх і больш дзяцей >>>
- Выпускнікі БДУ занялі 8-е и 13-е месцы на спаборніцтвах GoogleCodeJam-2008 у ЗША >>>
- У Беларусі падрыхтаваны праект указу аб павелічэнні дзяржаўных стыпендый на 25% >>>
- Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зміцер Жалезнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Ён аспрэчвае выключэнне з трэцяга курсу матэматычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта >>>
- 60% беларускіх школьнікаў без праблем набываюць цыгарэты >>>
- Уладзімір Колас прывёз прыз з Ля-Рашэля >>>
- Колькасць месцаў у ВНУ павялiчвацца не будзе >>>
- Настаўнікаў прымўшаюць даведвацца пра даходы бацькоў >>>
- У краіне не хапае больш за тысячу выхавальніц >>>

19.11.2008

Аўтар дапаможніка Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта, г. Магілёў
Дапаможнік утрымлівае:
- прыкладныя планы адказаў на пытанні экзаменацыйных білетаў выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы, 
-  падборку прыкладаў рашэння задач і задачы для самастойнага рашэння з найбольш распаўсюджаных і даступных для выпускнікоў задачнікаў па фізіцы,
- прыкладныя алгарытмы для выканання эксперыментальнай часткі білетаў,
-  навучальныя блок-схемы, паэтапнае самастойнае запаўненне якіх, дазваляе сістэматызаваць веды

19.11.2008

Аўтар дапаможніка Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта, г.

19.11.2008

Метадычны дапаможнік для падрыхтоўкі да выпускнога экзамена па фізіцы за курс сярэдняй школы (падвышаны ўзровень)
Аўтар дапаможніка Аляксандр Плятнёў, выкладчык фізікі ліцэя Беларуска-Расійскага Універсітэта, г.

18.11.2008

Рыхтуемся да беспрацоўя
Масавыя скарачэнні настаўнікаў, звязаныя з сёлетняй рэформай, чакаюцца з наступнага году, але шмат настаўнікаў страцілі працу ўжо сёлета. Як яны жывуць? Чым займаюцца?
Прапануем інтэрв'ю настаўніка вышэйшай катэгорыі Адама Варанца, які апошнія два месяцы працаваў у Польшчы, у невялікім гарадку непадалёку ад Варшавы. Не настаўнікам, вядома, – рознарабочым на будоўлі ў прыватніка.

15.11.2008

Беларускія вучні перамагаюць ў міжнародных алімпіядах
Беларускі ліцэіст з Магілёва, Міхаіл Гушчын перамог на международнай алімпіядзе па фізіцы ў Маскве.
Міхаiл – вучань выдатнага беларускага педагога Валерыя Барашкава. Міхаіл ужо перамагаў два разы на рэспубліканскіх алімпіядах, а яго настаўнік Валеры Барашакаў падрыхтаваў 9 пераможцаў міжнародных алімпіяд.
У алімпіядзе прымалі ўдзел маладыя людзі з краін Балтыі і СНД. Зараз Міхаіл рыхтуецца да міжнароднай адімпіяды якая пройдзе ў Мексіцы летам 2009 года і ўдзел у ёй возьме 60 краін свету.
А вось на алімпіядзе школьнікаў Расіі і Беларусі пружанская вучаніца Ганна Блізнюк узнагароджана дыпломам ІІ ступені. Тэмай алімпіяды была «Гістарычнае і духоўнае грамадства».
Паводле Радыё Рацыя.
На фотаздымку настаўнікі фізікі Валер Барашкаў (справа) і Іван Кульбеда (злева) падчас метадычнага летніка Альхоўка

Каметнаваць

Старонкі