Архіў навін
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але ў нядзелю 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў. Уваход вольны!
17 сакавіка Зямлю напаткала надзвычай моцная магнітная бура, самая магутная за апошнія 12 гадоў. Палярнае ззянне было такім моцным, што яго можна было назіраць нават з Мінска. Здымкі і тлумачэнні Віктара Малышчыца.
Сёння я даведаўся, што РІКВ апратэставаў рашэнне і мяне чакае новы суд, – паведаміў на сваёй старонцы Аляксей Васілеўскі. – Паспрабую растлумачыць, навошта я рашаю РТ і потым выкладваю гэтыя рашэнні.
«Intex-press»: У рамках эксперыменту педагогам пяці баранавіцкіх школ пачалі даплочваць за так званыя «неўласцівыя функцыі». Заробкі некаторых настаўнікаў выраслі да 8–10 млн рублёў.
Найлепшай настаўніцай у свеце назвалі выкладчыцу анлійскай мовы Нэнсі Этвэл з ЗША. У нядзелю на Глабальным форуме па пытаннях адукацыі і павышэння кваліфікацыі прайшла цырымонія ўзнагароджвання.
«Рэгіянальная газета»: Сёлета ў Маладзечанскім медыцынскім каледжы на медыцынскіх сясцёр будуць вучыць год і дзесяць месяцаў.
«Газета Слонімская»: Жылі-былі ў вучэбным дапаможніку лічба 55 і матэматычны знак Падзяліць. Аднаго дня паспрачаліся яны. Лічба 55 спрэчку завяла.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў традыцыйнай алімпіядзе па беларусістыцы, якая адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка. Рэгістрацыя ўдзельнікаў – да 24 сакавіка.
20 сакавіка ў Беларусі можна было назіраць сонечнае зацьменне. На заклік астранома Віктара Малышчыца ля мінскага планетарыя сабралася шмат захопленых назіральнікаў.
Кінафестываль па фізіцы і астраноміі для навучэнцаў 1–11 класаў, іх настаўнікаў і бацькоў распрацавалі настаўнікі прыродазнаўчага цыклу ліцэя і клуб юных фізікаў ДУ «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт».