Архіў навін
У апошні час ідзе дыскусія пра статус настаўніка. Гэтам пытаннем абяцаюць заняцца і міністр адукацыі, і былы першы намеснік міністра, а цяпер рэктар педуніверсітэта.
Група беларускіх настаўнікаў прыняла ўдзел у летняй міжнароднай медыяшколе ў горадзе Буча ля Кіева. Педагогі разам з вучнямі практычна асвойвалі, як стварыць школьную газету і блог.
Міжнародная канферэнцыя «Дуальная адукацыя – як адказ на выклікі сучаснай сістэмы навучання» пройдзе ва Украіне 18 – 19 верасня. Найлепшыя даклады будуць апублікаваныя. Удзел бясплатны.
Сёлета, як і заўсёды, у летнік прыехалі ў асноўным фізікі, але былі і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, замежнай мовы, матэматыкі, інфарматыкі і нават фізічнай культуры і здароўя.
Напярэдадні навучальнага года зноў перагледжаны нарматывы да вагі заплечнікаў. Толькі для вучняў першых і другіх класаў вага заплечнікаў засталася ранейшай: не вышэй за 1,5 кілаграма.
«Наша слова»: У Лідзе сёлета на ЦТ па беларускай мове зарэгістраваліся 1070 чалавек, на ЦТ па рускай мове - 1220 чалавек. Такім чынам у Лідскім рэгіёне беларускую мову выбралі для ЦТ 46,72%, што без малога ў два разы больш чым па краіне, але значна горш, чым летась.
Ці дазволілі б вы свайму дзіцяці-дашкольніку карыстацца Tвітэрам? Не? А калі б яно там навучылася чытаць і пісаць без памылак?
Першы званочак у мяне прагучаў, калі мая вучаніца з Арменіі ў прыватнай размове выказала здзіўленне, што беларусы не шануюць родную мову.
Сёлета ў ІV Міжнародным марафоне дружбы Друскінінкай-Гродна трэцяе месца заняў настаўнік беларускай мовы з Магілёва Юрась Каласоўскі. Ён у восьмы раз паспяхова пераадолеў дыстанцыю марафона!
Якія рэчы трапляюць на барахолку? Або састарэлыя, або няякасныя, або непатрэбныя. Гэтак жа адукацыйныя паслугі трапляюць у лік незапатрабаваных з розных прычынаў.