Архіў навін
Мэта ўрока мае сэнс толькі тады, калі яна робіцца мэтай вучня. На ўроку матэматыкі вучні сваімі словамі адказваюць на пытанне «Для чаго я буду гэта вучыць?».
Стары сайт даступны па адрасе http://old.nastaunik.eu. Выбачаемся за магчымыя памылкі і збоі — мы прыкладаем намаганні, каб сайт стаў больш зручным для карыстальнікаў і атрымаў новыя функцыі.
На выніковай калегіі галоўнага адукацыйнага ведамства міністр адукацыі Сяргей Маскевіч агучыў намер нашай краіны далучыцца да РІSА, аднаго з самых аўтарытэтных даследаванняў якасці адукацыі ў свеце.
Прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых педагогаў застаюцца ў школах, шукаючы шляхі вырашэння гэтых праблем. Давайце паспрабуем падзяліцца сваім досведам, як гэта раней зрабілі Наталля Ільініч, Уладзімір Колас, Валянціна Быстрык, Міхась Булавацкі ды іншыя.
Давайце разважаць, давайце выцягваць сябе з руціны, каб было лепш бачна, ці тое мы робім і ці так, давайце дзяліцца сваімі дасягненнямі, нават самымі маленькімі.
Ролік дэманструе выкарыстанне зваротнай сувязі на ўроку матэматыкі. Зваротную сувязь дзеці атрымалі ў выглядзе пісьмовых каментароў да самастойнай работы. Адзнака за гэту работу не выстаўлялася.
Кожны год у сярэдзіне студзеня мы сустракаемся ў адной з аўдыторый Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. У такім складзе мы бачымся толькі адзін раз на год, і аб'ядноўвае нас агульная задача: правесці чарговае «Беларускае пяціборства». Я ўжо не магу з ходу ўспомніць, калі для мяне гэтая традыцыя пачалася.
Дапаможны матэрыял, выкананы паводле сістэмы інтэлект-мапаў Тоні Б’юзана (Tony Buzan). Склаў Дзмітрый Рунцо, анлайн-выкладчык замежных моваў.
У панядзелак, 17 лютага, прайшла ўрачыстая цырымонія ўганаравання пераможцаў Беларускага пяціборства для школьнікаў. Само спаборніцтва прайшло чатырма тыднямі раней. 19 спаборнікаў з розных гарадоў і вёсак Магілёўшчыны змагаліся за прызы пяціборства. Для гэтага ім трэ было развязаць дзве матэматычныя задачы, адказаць на пытанні з мовы, літаратуры, гісторыі Беларусі і прыродазнаўства. Фотарэпартаж пра пераможцаў.
Матэрыялы, падрыхтаваныя вучнямі 23 мінскай гімназіі.
• Крыжаванка па мовазнаўстве
• Тэст «Юны мовазнаўца»
Настаўнік мінскай гімназіі №23 Дзяніс Бурко і кіраўнік відэастудыі «Zvonka» Павал Доўнар здымаюць густоўныя ролікі, у якіх сімпатычныя юнакі і дзяўчаты дэкламуюць вершы беларускіх паэтаў.