Архіў навін
Настаўнік Кацярына Ветрава працуе па метаду актыўнай ацэнкі другі год. Тэма: сума градусных мер вуглоў трохвугольніка. Знешні вугал трохвугольніка.
Дзесяць краін, у тым ліку тры нашыя суседкі, далучыліся дзесяць год таму да Еўрапейскага Саюза. Як змянілася за гэты час іх жыццё? Што яны набылі і што страцілі? Як складваюцца іх адносіны з Беларуссю?
IX Асамблея РГА «Таварыства беларускай школы» і круглы стол «Наша адукацыя» адбудуцца 12 красавіка 2014 г. у памяшканні Арт-Сядзібы (Мінск, Інструментальны зав., д. 6, оф. 105).
Прыняты Устаноўчай Асамблеяй Таварыства беларускай школы 22 сакавіка 1996 года.
Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 жніўня 1996 года.
Пасведчанне аб рэгістрацыі №0760.
Беларускі архіў вуснай гісторыі МГА «Гісторыка» і МГА «Адукацыя без межаў» запрашаюць да ўдзелу ў працоўнай групе па стварэнні навучальнага дыска «Пачатак Другой сусветнай вайны ў памяці жыхароў Беларусі».
Другі курс дыстанцыйнага навучання «Стратэгія актыўнай ацэнкі» скончыўся канферэнцыяй-падсумаваннем, якая адбылася 5 красавіка 2014 г. у Мінску.
Педагагічным працаўнікам вышэйшай катэгорыі ўсё ж трэба будзе пацвердзіць сваю катэгорыю да 1 верасня 2014 года. У іншым выпадку звання, а разам з тым і даплат за яго яны пазбавяцца і будуць разжалаваны да першай катэгорыі.
Адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў у Польшчу адбыўся з 23 па 28 сакавіка 2014 г. Што ўразіла нашых педагогаў? Як мы выглядаем на фоне іншых? Ці ў тым кірунку рухаемся? З якімі праблемамі нам яшчэ прыйдзецца сутыкнуцца ў будучыні і як іх вырашаюць нашы калегі?
Беларускі архіў вуснай гісторыі шукае кантакты краязнаўцаў, а таксама і сведак гістарычных падзей у Рэчыцкім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці, дзе 4 — 10 мая 2014 года будзе праходзіць вуснагістарычная экспедыцыя.
У сакавіку 2014 года польскія калегі запрасілі групу беларускіх настаўнікаў — удзельнікаў дыстанцыйных курсаў «Стратэгія актыўнай ацэнкі», каб абмяняцца вопытам выкарыстання гэтай навучальнай тэхналогіі.