Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.10.2013

Апошні тэрмін – 25 кастрычніка

Школьнікі са сталічных гарадоў часта маюць перавагу перад жыхарамі несталічных рэгіёнаў у сувязі з даступнасцю больш якаснай адукацыі і шырокім наборам магчымасцяў для паступлення ў вядучыя ВНУ краіны. Пры гэтым вучні з несталічных гарадоў не менш таленавітыя і працавітыя. Таму GS Group заснавала адмысловы конкурс, прымаць удзел у якім могуць толькі жыхары несталічных рэгіёнаў Расіі і замежных краін.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў (за выключэннем жыхароў сталічных гарадоў).

14.10.2013

Кацярына Сінюк, TUT.BY

У Беларусі зарплаты настаўнікаў ніколі нельга было назваць высокімі – нават пасля таго, як яны перыядычна павялічваліся. Напрыклад, у 2013 годзе іх павялічвалі цэлых тры разы ў сувязі з ростам тарыфнай стаўкі. А з 1 верасня, згодна з пастановай Савета міністраў, аклады настаўнікаў выраслі на 25%. Праўда, з пачатку гэтага ж года павялічылася і нагрузка – стаўка стала не 18, а 20 гадзін. У выніку, па дадзеных Мінадукацыі, заработная плата настаўнікаў у верасні вырасла толькі на 3%. Ці так гэта?

14.10.2013

Пачатак навучання – 15 кастрычніка

У курсе «Асновы канфлікталогіі» студэнты пазнаёмяцца з асноўнымі паняццямі канфлікталогіі, атрымаюць заданні, накіраваныя на фарміраванне практычных навыкаў кіравання канфліктамі, вядзення перамоў, рэагавання на правакацыйныя паводзіны.
Курс прызначаны для студэнтаў і выкладчыкаў, кіраўнікоў і падначаленых, працоўных і хатніх гаспадынь, настаўнікаў і бацькоў, мужчын і жанчын, багатых і бедных – для ўсіх і кожнага, хто хоць бы раз трапляў у стан канфлікту.
Працягласць навучання – 7 – 8 тыдняў. Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў сеціве ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выкананні фінальнай працы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.

10.10.2013

Дакументальны фільм Валерыя Мазынскага (2013, Беларусь).
Па вызваленні Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў у краі паступова адраджаецца нармальнае жыццё. Аднак з пэўнымі «асаблівасцямі»: аднавіліся савецкія парадкі, зноў разгарнуліся рэпрэсіі, пачалася татальная русіфікацыя, асабліва ў сістэме адукацыі. У адказ на гэта ўзнікае падпольная моладзевая арганізацыя – Саюз беларускіх патрыётаў. «Калі немцы нам не забаранялі вучыцца і ведаць сваю гісторыю, культуру, то чаму цяпер мы не можам гэтага рабіць?» – згадвае адна з гераінь фільму. Сябры арганізацыі, маладыя настаўнікі, змагаліся з ператварэннем Беларусі ў расійскую правінцыю, імкнуліся выхаваць нацыянальна свядомых дзяцей, хай і ў савецкіх школах.

09.10.2013

Дзякуем за вашыя заяўкі, шаноўныя калегі, нам было надзвычай цяжка выбраць удзельнікаў з такой колькасці прэтэндэнтаў! Шчыра спадзяёмся, што з тымі, хто не патрапіў у лік сёлеташняй каманды ДН, мы сустрэнемся ў наступныя разы.
Залічаныя ўдзельнікі цяперашняга курса павінны зарэгістравацца на dn.aacenka.by да 13 кастрычніка 2013 г. На платформе ўжо разгорнуты першы навучальны модуль – знаёмцеся, асвойвайцеся.
Шаноўныя ўдзельнікі, для зачыну для вас – відэазварот галоўнага кансультанта курса Мікалая Іванавіча Запрудскага.

07.10.2013

Апошні тэрмін – 17 кастрычніка

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае да ўдзелу ў семінары «Магчымасці працы з тэмай "Наш сусед Еўрасаюз": метадычныя асновы». Семінар адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры, студэнты, адукатары, спецыялісты сферы адукацыі, зацікаўленыя ў новых падыходах і метадах працы з названай тэмай.

05.10.2013

Шаноўныя калегі!
Дзякуй, што Вы ёсць, што прыходзіце ў школу, не гледзячы на мізэрны заробак, што вучыце нашых дзяцей, хаця нібыта сёння гэтага ніхто не патрабуе, што прарываецеся праз бюракратыю і знаходзіце час на прафесійнае развіццё. Дзякуй, што ўкладаеце сваю душу у агульную справу – гадуеце беларусаў адукаванымі і свядомымі грамадзянамі нашай краіны.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info


27.09.2013

Вадзім Жылко 

Аўтару гэтых радкоў не аднойчы даводзілася асвятляць тэму «Лунінеччына літаратурная і краязнаўчая» – у друку, на разнастайных творчых канферэнцыях і сустрэчах. З гадамі сабрана даволі шмат разнастайных звестак. І многія матэрыялы гэтага «архіву» прысвечаны творчым людзям Лунінецкага раёна – педагогам. Бо не адзін мясцовы настаўнік займаецца літаратурнай творчасцю, даследуе гісторыю роднага краю. Перагарнем жа некаторыя старонкі…

25.09.2013

САСІМОВІЧ Ігар Яўгенавіч — настаўнік астраноміі, фізікі і інфарматыкі ў сярэдняй школе № 3 Глыбокага

25.09.2013

Вольга Дубоўская, nastgaz.by

Для Ігара Яўгенавіча Сасімовіча педагогіка – гэта стан душы. Ён увесь час з дзецьмі. Спачатку на ўроках, пасля на факультатывах і дапаўняльных занятках, а затым у віртуальнай прасторы. Ігар Яўгенавіч добрасумленна адказвае на ўсе пытанні сваіх падапечных у межах свайго блога, нават калі проста пытаюцца пра дамашняе заданне. І вось наступае чарговая раніца. Настаўнік спяшаецца ў сваю сярэднюю школу № 3 Глыбокага, каб патлумачыць чарговую фізічную з’яву, праверыць алгарытм па інфарматыцы і паназіраць за актыўнай дзейнасцю сваіх вучняў на ўроку астраноміі. І так на працягу трыццаці гадоў.

Старонкі