Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.09.2013

Радыё Свабода

Міністэрства адукацыі прызнала, што ў Аўсянкаўскай сярэдняй школе з пункту гледжання гатоўнасці да навучальнага года ёсць недахопы.
Аднак яны, лічыць міністэрства, не перашкаджаюць навучальнаму працэсу. Пра гэта гаворыцца ў адказе на скаргу цяпер ужо былой настаўніцы гэтай вясковай школы, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, Жанне Шчарбінінай.
Настаўніца паскардзілася ў міністэрства, што ў яе класе абслуговай працы доўгі час не было рамонту і клас не прыдатны для таго, каб у ім вучыліся дзеці. Пазней пра свой клас Жанна Шчарбініна паведаміла журналістам. Скарга ў міністэрства і публікацыі ў незалежных медыях выклікалі грамадскі розгалас і нярвовую рэакцыю адміністрацыі школы. Настаўніца мусіла звольніцца па ўласным жаданні. Тым часам яе клас падрамантавалі.

03.09.2013

Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская

На з’ездзе выступілі дзясяткі дэлегатаў. Яны расказвалі аб рабоце, скардзіліся на цяжкасці і перашкоды, якія чыніла паліцыя. З’езд выбраў пастаянны камітэт – акруговую ўправу ў колькасці пяці чалавек. Старшынёй камітэта быў выбраны Сямён Жыткевіч з вёскі Кракотка, намеснікам старшыні – Павел Крынчык, сакратаром выбралі мяне.
Мы выязджалі ў аддаленыя вёскі для арганізацыі гурткоў, дзе іх яшчэ не было. Часта сяляне самі прыязджалі па нас на сваіх фурманках.

03.09.2013

Амбасады і камісіі падаюць кандыдатуры да 1 кастрычніка

10 месяцаў навучання без атрымання навуковай ступені, але з набыццём прафесійнага досведу ў Злучаных Штатах. Кожны год каля 200 стыпендый.
Стыпендыятаў прымаюць 18 галоўных універсітэтаў ЗША. Праграма прапануе каштоўныя магчымасці для прафесійнага развіцця на аснове абраных курсаў ва ўніверсітэце, удзелу ў канферэнцыях, практычнага досведу працы. На працягу года стыпендыяты выконваюць індывідуальныя мэты праграмы і шчыльна супрацоўнічаць са сваімі калегамі на семінарах і практыкумах.
Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове спецыялістам у розных сферах, у тым ліку: кіраванне, планаванне і палітыка ў сферы адукацыі; кіраванне ў сферы вышэйшай адукацыі; выкладанне англійскай мовы як замежнай.

 

02.09.2013

Настасся Гурына, ej.by

З першага верасня настаўнікаў Беларусі і Венгрыі чакаюць падобныя праблемы. Вось толькі рэакцыя педагогаў нашай краіны ды іх калег з дзяржавы, блізкай нам праз сацыялістычнае мінулае, ашаламляльна адрозніваецца.
Як вядома, у новым навучальным годзе ў Беларусі настаўнікаў стане менш, а працаваць давядзецца больш. Калі раней педагог вёў 18 урокаў на тыдзень, то цяпер будзе весці 20. З павелічэннем нагрузкі будзе павялічана і тарыфная стаўка – на 25%.
Беларускія настаўнікі не самотныя ў сваіх праблемах. У многіх краінах крызісныя тэндэнцыі ўрад спрабуе згладзіць скарачэннем бюджэту, а гэта значыць, бюджэтнікаў, размяркоўваючы нагрузку звольненых працаўнікоў сярод тых, хто застаўся.

02.09.2013

Аляксандра Парахня, Вольга Юркевіч – Рэгіянальная газета 

Сёлета гарадскія беларускамоўныя першыя класы з’явіліся ў віленскім рэгіёне толькі ў Ашмянах.
Звестак па Маладзечне пакуль няма. У Астраўцы адпаведных заявак ад бацькоў не было, а ў Смаргоні клас не сабралі.
Летась сітуацыя была такая: у той частцы рэгіёна, што месціцца ў Мінскай вобласці, у гарадах усе школы былі рускамоўныя, а ў вёсках − беларускамоўныя. А на Ашмяншчыне, Астравеччыне і Смаргоншчыне беларускія класы былі і ў гарадах.

30.08.2013

Шаноўныя настаўнікі, вучні ды іх бацькі!
Неўзабаве – Дзень ведаў, які распачне новы навучальны год.
Ад шчырага сэрца ўсіх віншуем, зычым, каб веды былі радаснымі, сустрэчы – сяброўскімі, дні – цікавымі. Каб беларуская школа была тым месцам, куды хочацца прыходзіць.
Для вас – «Зноў у школе» са складанкі «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (словы А.Вольскага, музыка І.Лучанка, спявае Адась Матафонаў).

29.08.2013

Наталья Алейнікава, Брестский курьер

Падобна, улады на свой лад успрынялі біблійны пасыл: «няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая» – два ведамствы практычна адначасова прынялі рашэнні, якія кардынальна адаб’юцца на працы школьных настаўнікаў. Так, з 1 верасня Савет міністраў на 25% павысіў ім заробак, а Міністэрства адукацыі павялічыла гадзінную нагрузку, праз што рост дабрабыту педагогаў неяк адразу зменшыўся. Апроч таго, па краіне пракацілася хваля аптымізацыі сістэмы адукацыі, у народзе названая проста – скарачэнне. Брэстчыну гэты «вецер пераменаў» таксама не прамінуў.

28.08.2013

Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская

На працягу амаль усяго перыяду акупацыі Польшчай заходнебеларускіх земель (1921–1939 гг.) у грамадскiм жыццi беларусаў вялкую ролю адыгрывала Таварыства беларускай школы – культурна-асветнiцкая, а затым i рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганiзацыя.
Датай стварэння Таварыства беларускай школы лiчыцца 22 лютага 1922 года, калi на адным з паседжанняў Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вiльні была прынята пастанова стварыць спецыяльнае Таварыства беларускай школы, якому ЦБШР перадасць свае паўнамоцтвы і маёмасць.

27.08.2013

Міхась Кудзейка

Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці.

27.08.2013

Міхась Кудзейка

Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці. Як вынік, мы бачым, з якім нежаданнем нашы дзеці ходзяць у школу, як сучасная інфармацыйная прастора (Інтэрнэт, тэлебачанне) складае ўсю большую канкурэнцыю інфармацыйнаму полю ўстановы адукацыі. Калі падумаць, то дзяцей можна зразумець: ці паўстане ў вас жаданне, у век развіцця камп’ютарных тэхналогій, дэмакратызацыі грамадскіх адносін хадзіць па адукацыю ў «мінулае», дзе пастаянна навязваюць «актуальныя» веды рэпрадуктыўнымі спосабамі выкладання, дзе вызначаюць паспяховасць навучання па рэйтынгавай сістэме, у якой асабовыя якасці не ўлічваюцца, як не ўлічваюцца інтарэсы, магчымасці і здольнасці саміх дзяцей… Вось і атрымліваецца, што наведванне школы звязана з неабходнасцю – але ніяк не з патрэбай. Як гэтую неабходнасць ператварыць у патрэбу? Рашэнне гэтай праблемы трэба пачынаць не з вучня, а з сістэмы адукацыі.

Старонкі