Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.08.2013

Вадзім Жылко

Лета лічыцца найлепшай парою года для ўмацавання здароўя дзяцей і іх адпачынку. «Індустрыя» аздараўлення ў нашай краіне дастаткова развітая, тым болей, што ў шэрагу выпадкаў частку фінансавых выдаткаў з бацькамі падзяляюць прадпрыемствы і арганізацыі, дзе тыя працуюць, прафкамы і гэтак далей. Дастаткова вялікая колькасць беларускіх школьнікаў можа дазволіць сабе адпачынак і ў замежжы – як з бацькамі, так і ў складзе дзіцячых груп па разнастайных «гуманітарных лініях».
Каму аздараўленне – а каму праца. Ці падабаецца педагогам суправаджаць дзяцей у санаторыі і па некалькі тыдняў знаходзіцца ўдалечыні ад дома? Якія асаблівасці мае навучанне і ўвогуле жыццё ў «санаторных ўмовах»? Сваімі меркаваннямі папрасіў падзяліцца знаёмых педагогаў. 

07.08.2013

Заробак асобных катэгорый педагагічных работнікаў з 1 верасня павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 г. №689.
Павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам установаў адукацыі, педагогам дадатковай адукацыі ўстановаў адукацыі, іншых арганізацый, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам установаў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прызначана ў памеры 25%.

05.08.2013

Апошні тэрмін – 25 жніўня

20 – 30 верасня дзесяць хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, разам з дзесяццю хлопцамі і дзяўчатамі з Польшчы, возьмуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню ў тэмах самапрэзентацыі, камунікацыі, вядзення перамоваў.
Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі культуры, бізнесу, грамадскіх арганізацый і мясцовага самакіравання. Акрамя таго, удзельнікі добра правядуць час у падарожжах па маляўнічым рэгіёне Малая Польшча і змогуць падчас заняткаў пазнаёміцца ​​з польскай культурай і завязаць міжкультурны дыялог.
Беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца ​​з практыкай public achievement – стварэннем груп, мэтай якіх з'яўляецца рашэнне лакальных праблем з дапамогай намаганняў грамадскасці.

05.08.2013

Іна Хоміч, Брестский курьер

Мы працягваем падарожжа па розных краінах Балонскага працэсу, далучыцца да якога ў хуткім часе разлічвае і Беларусь. Гэтым разам зазірнем у ВНУ яшчэ адной заснавальніцы адзінай сеткі ўніверсітэтаў – Партугаліі.
Сёння наш герой – выпускнік Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Дзяніс Кіцель – асоба, вядомая ў экалагічных і біялагічных колах. Яшчэ падчас свайго студэнцтва Дзяніс узначальваў Брэсцкую абласную арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», працаваў у міжнародных праектах.

01.08.2013

Вадзім Жылко

Геаграфія, хоць фармальна да гуманітарных дысцыплін не належыць, але ж істотна ўплывае на фарміраванне паўнавартаснай асобы чалавека і грамадзяніна. З другога боку, ці ўсе гэта разумеюць? Яшчэ класічны Мітрафанушка чуў парады не вучыць геаграфію, бо рамізнікі адвязуць, куды трэба. У XXI стагоддзі, пэўна, ролю рамізнікаў выконваюць навігатары. Як з той жыхаркай Бельгіі, што паехала ў суседні горад, а ў выніку апынулася ў Харватыі, перасёкшы палову Еўропы. Даверылася тэхніцы, што называецца…
Жарты жартамі, а мы вырашылі больш сур’ёзна паразважаць аб становішчы геаграфіі ў беларускіх школах з педагогам, які аддаў выкладанню гэтага прадмета трыццаць гадоў жыцця. Мой суразмоўца – выкладчык сярэдняй школы №2 горада Лунінца (Брэсцкая вобласць) Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў. Дарэчы, ён уваходзіць у склад творчай абласной групы настаўнікаў геаграфіі, якая пару гадоў таму стварыла «Атлас Брэсцкай вобласці», распрацоўвае разнастайныя практычныя і алімпіядныя заданні. Як кажуць, праблему ведае з усіх бакоў.

31.07.2013

На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў.

31.07.2013

Інтэрактыўныя прыктыкаванні для вывучэння Еўрасаюза

На старонках блога Еўрапейскага настаўніцкага Клуба ў раздзеле Метадычныя матэрыялы з’явіліся апісанні і спасылкі на інтэрактыўныя практыкаванні:
1. «Еўрапейскія мовы»
2. «Краіны, манархіі і сталіцы Еўропы»
3. «Еўрапейскі саюз»
Гэтыя практыкаванні выдатна прыдадуцца для вывучэння Еўрапейскага саюза на ўроках геаграфіі, краіназнаўства, замежнай мовы або для внекласных мерапрыемстваў. Практыкаванні лёгкія ў выкарыстанні і будуць цікавыя як малодшым школьнікам, так і старшакласнікам.

31.07.2013

Вольга Навасад, Твой стыль

Сёння дыстанцыйнае навучанне (ДА) трывала займае сваю нішу на сусветным рынку адукацыі і можна выразна вылучыць сферы, дзе яно ўпэўнена пазіцыянуецца як альтэрнатыва традыцыйным формам навучання.
Для гэтага адбываліся істотныя структурныя змены, абумоўленыя развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу і яго нарастаючым уздзеяннем на ўсе бакі жыцця грамадства. Сусветная тэндэнцыя пераходу да нетрадыцыйных форм адукацыі прасочваецца і ў росце колькасці ВНУ, якія вядуць падрыхтоўку па сучасных тэхналогіях.

29.07.2013

Вадзім Жылко


Тэрмінам «матывацыя» нікога цяпер не здзівіш. Абяцаннямі патлумачыць, як павысіць яе і ўвогуле як навучыцца правільна скарыстоўваць гэты «цудадзейны сродак» дасягнення поспеху, стракацяць інтэрнет і сродкі масавай інфармацыі: трэнінгі, практыкумы, онлайн-семінары…


Даказваць, што ў педагагічнай працы абысціся без матывацыі (маю на ўвазе ў дадзеным выпадку не вучня, а самога настаўніка) немагчыма, не выпадае. На словах усе з гэтым згодныя – пачынаючы ад саміх настаўнікаў і заканчваючы адміністрацыяй навучальных устаноў. Чаму ж на практыцы нярэдка бачым мы згаслыя вочы педагогаў? Куды знікае з цягам часу іх імпэт, «душы высокародныя памкненні»? Ці дапаможа нам адказаць на гэтае пытанне модны тэрмін «прафесійнае выгаранне»?

25.07.2013

«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Даступная для спампоўвання ў APP STORE першая беларуская азбука для платформы IOS.
Буквар «Родная Азбука» з’яўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.
Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню. Каб захаваць успрыняцце мовы, як сямейнай, ёсць магчымасць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекта напісаў і выканаў лідар гурту «Палац» Алег Хаменка, аўтар вершаў – Кастусь Севярынец. 

Старонкі