Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.09.2013

Апошні тэрмін – 25 верасня

Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
• журналістыка: падставовы курс (новая праграма);
• найноўшая гісторыя (новая праграма);
• філасофія / літаратура (новая праграма).
А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

11.09.2013

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

10.09.2013

Падручнікі і дапаможнікі для школы ад adu.by

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

08.09.2013

Апошні тэрмін – 27 верасня, 17:00 


Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».


Кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:


• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;

• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;

• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;

• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.

06.09.2013

Вадзім Жылко

Мая сённяшняя суразмоўніца – Лілія Гоман. Вось ужо амаль два дзясяцігоддзі Лілія Канстанцінаўна выкладае гісторыю ў сярэдняй школе №4 горада Лунінца, якую калісьці сама скончыла. Потым была вучоба на гістарычным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, накіраванне ў родны горад. Настаўніца мае вышэйшую катэгорыю, яе навучэнцы не аднойчы былі прызёрамі і пераможцамі раённых і абласных прадметных алімпіяд. Напрыклад, летась заваявалі дыплом першай ступені на абласной алімпіядзе па асновах прававых ведаў і трэцяй ступені – па гісторыі…
Лунінец – не надта вялікі горад, многіх педагогаў тут ведаюць, так бы мовіць, у твар. Таму не аднойчы чуў водгукі і пра Лілію Гоман як пра педагога творчага, таленавітага. Тым больш цікава было спытаць у настаўніцы, як ацэньвае яна сучасны стан гісторыі ў школе? Кожны дзень Лілія Канстанцінаўна мае справу са сваім прадметам, як кажуць, на практыцы, непасрэдна ля школьнай дошкі. Якой бачыцца ёй сітуацыя?

04.09.2013

У жніўні 2013 года адбыўся другі адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў неўрадавых адукацыйных арганізацый у Эстонію па праграме «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі». Пра першы візіт па гэтай праграме ў мінулым годзе вельмі цікава і змястоўна расказала Наталля Ільініч у серыі артыкулаў. За 2013 год як у эстонскай, так і ў беларускай адукацыі адбылося шмат значных падзей...

04.09.2013

Алена Палейка

У жніўні 2013 года адбыўся другі адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў неўрадавых адукацыйных арганізацый у Эстонію па праграме «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі». Пра першы візіт па гэтай праграме ў мінулым годзе вельмі цікава і змястоўна расказала мая калега і сяброўка Наталля Ільініч у серыі артыкулаў «Эстонская адукацыя вачыма беларускага настаўніка». Яна зрабіла вельмі грунтоўнае даследванне, якое, спадзяёмся, яшчэ зацікавіць наша Міністэрства адукацыі…
За 2013 год як у эстонскай, так і ў беларускай адукацыі адбылося шмат значных падзей.

04.09.2013

Найбліжэйшы апошні тэрмін – 15 верасня

Кінафэсты, праекты мабільных кінатэатраў, інфармацыйна-тлумачальныя праграмы і адукацыйныя праекты, арганізаваныя ў школах і ВНУ, могуць атрымаць фінансавую падтрымку.
Арганізацыя «Фільмы, якія маюць значэнне» (Movies that Matter) прапануе фінансаванне памерам да 5000 еўра і магчымасць атрымаць парады спецыялістаў наконт запуску фестывалю фільмаў на тэму правоў чалавека, а таксама дапаможа арганізаваць дэманстрацыю фільмаў аб правах чалавека.
Заяўкі павінны быць запоўненыя і пададзеныя мясцовымі арганізацыямі. Рэжысёры, якія прапанавалі свае фільмы, таксама могуць атрымаць падтрымку пры ўмове, што праект ажыццяўляецца ў шчыльнай супрацоўніцы з мясцовай арганізацыяй.

04.09.2013

На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас. Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.

04.09.2013

Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове

На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас.
Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.

Старонкі