Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.07.2013

Тэма нумару: Дзень роднай мовы

- Як святкуем, так жывем
- Мы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску!
- Моўная сітуацыя ў мінскай гімназіі №4 – у цэнтры ўвагі ТБШ
- «Беларускае пяціборства – ХІІ»: Мовай тваёй жыву!
- Дзе ў Мінску можна вучыцца па-беларуску?
- Абвесткі

11.07.2013

Вадзім Жылко

Лунінец – райцэнтр на самым усходзе Брэсцкай вобласці, найперш вядомы як чыгуначны вузел і «сталіца» клубнічнага краю. Што датычыцца сферы адукацыі, то ў райцэнтры чатыры агульнаадукацыйныя школы, адзін ліцэй, два прафесійна-тэхнічныя каледжы (політэхнічны і сельгасвытворчасці). А яшчэ – некалькі дзіцячых садоў, Цэнтр дзіцячай творчасці, дзве дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, цэнтр карэкцыйнага развіцця. Не забудземся таксама пра не адзін дзясятак сельскіх школ і пра горад Мікашэвічы, які належыць да Лунінецкага раёна і ў якім маюцца тры школы і гімназія. Так ці інакш, а ў сферы адукацыі Лунінеччыны працуе не адна сотня людзей.

10.07.2013

«Я хачу сваіх «Асвечаных беларушчынай» перадаць Таварыству беларускай школы для бясплатнай раздачы настаўнікам», – напісаў з вязніцы Алесь Бяляцкі – літаратуразнаўца, які праз сітуацыю ў краіне стаўся абаронцам правоў чалавека і праз гэта трапіў у лік палітвязняў.
«Асвечаныя беларушчынай» – кніга эсэ і нарысаў пра літаратуру і пісьменнікаў, якую Алесь Бяляцкі дапісваў ужо ў зняволенні. Частка твораў, размешчаных у гэтай кнізе, друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва».
«Кніга, падрыхтаваная за кратамі, знаёміць чытача з Алесем Бяляцкім – удумлівым гісторыкам літаратуры, схільным да псіхалагічных рэканструкцый, тонкім літаратурным крытыкам і эсэістам, які здолеў працягнуць сваю літаратуразнаўчую дзейнасць нават у нечалавечых умовах, што створаныя ў беларускіх турмах», – піша ва ўводзінах да выдання укладальніца і рэдактар Паліна Сцепаненка.
Калі вы настаўнік і хочаце атрымаць кнігу «Асвечаныя беларушчынай», лістуйце на nastaunik.info@gmail.com .

 

10.07.2013

Апошні тэрмін – 25 ліпеня

The U.S. Embassy Minsk is pleased to announce a call for applications from teacher trainers, tertiary/secondary teachers of English, and program administrators in Belarus to participate in one of the nine ENGLISH TEACHER PROFESSIONAL DEVELOPMENT DISTANCE LEARNING COURSES provided through a U.S. University.
Please submit applications electronically to e-teacher@usembassy.minsk.by
For more detailed information please contact Public Affairs Section staff by e-mail: e-teacher@usembassy.minsk.by or telephone: +375 17 2170481.

09.07.2013

Апошні тэрмін – 15 ліпеня

АРР «Дзедзіч» запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку «Залессе 2013», які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 28 ліпеня.
Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў «Дзедзіча» быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

09.07.2013

Алена Палейка

8 ліпеня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адбыўся фінал Х Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?» Удзельнікі прайшлі складаны шлях да сённяшняй гульні: адборачны інтэрнэт-тур і хваляванні «жывых» паўфіналаў. У жорсткай канкурэнтнай барацьбе заваявалі месца ў фінале наступныя каманды: «Беларускае кола» з Наваградка, «Разам» з Маладзечна, «Еўра-М» з Магілёва і DVDend з Жодзіна.

08.07.2013

sn-plus.com

Леў Марголін задае пытанні пра мову Вінцуку Вячорку.
– Некаторыя лічаць, што беларуская мова ўжо адыйшла ў нябыт і аднавіць яе ў якасці мовы, на якой размаўляе насельніцтва, немагчыма. Ці падзяляеце вы гэтую думку?
– Не, не падзяляю. Што датычыцца афіцыйнага статусу мовы, то зрабіць гэта элементарна, для гэтага проста трэба прызнаць несапраўднымі вынікі рэферэндуму 1995 году. А вось рэальны статус беларускай мовы патрабуе дакладнага, выверанага падыходу. Але нічога немагчымага няма, мы ведаем, што цягам двух пакаленняў было адноўлена фактычнае ўжыванне валійскай мовы ў гарадах Уэльса, які не мае, дарэчы, дзяржаўнай незалежнасці. І валійская мова змагалася не з рускай, а з англійскай, якая ёсць глабальнай, сусветнай мовай.

08.07.2013

Беларускі камітэт ICOMOS прапануе спіс валанцёрскіх летнікаў на сезон 2013 г. Сёлета у асноўным гэта архелагічныя раскопкі на любы густ. Але ёсць і іншыя прапановы.
Любча, Смаляны, Сёмкава, Крэва, Наваградчына, Асавец, Белавежская пушча, Бірулі, Юравічы – месцы правядзення, даты, тыпы работ, умовы пражывання і ўмовы ўдзелу, арганізатары, кантакты.
Карыстайцеся магчымасцю добра адпачыць і плённа папрацаваць, а таксама дадаць інфармацыю пра сваю акцыю, летнік, прыборку!

08.07.2013

Шаноўныя калегі! Арганізатары трэнінга тэрмінова шукаюць яшчэ аднаго ўдзельніка ад Беларусі. Трэнінг «Сіла настаўніка» адбудзецца ў Малдове 20–27 ліпеня. Настаўнікі з краін Усходняй Еўропы і Каўказа збяруцца разам, каб абмеркаваць і абмяняцца досведам, як фармальную адукацыю можна сумясціць з нефармальнай. Працоўная мова – англійская. Арганізатары аплочваюць 70% праезду. Больш інфармацыі тут. Заяўка тут. 

03.07.2013

Тэма летніка – «Абагульненне педагагічнага досведу». Пад кіраўніцтвам вядомага педагога Мікалая Іванавіча Запрудскага 45 настаўнікаў з усіх куткоў Беларусі абагульняюць свой досвед педагагічнай дзейнасці і выноходзяць новыя метады і сродкі, каб палепшыць нашую адукацыю. Напрацягу тыдня на беразе Страчы ў Альхоўцы будуць праходзіць майстар-класы, мазгавыя штурмы і праца у групах над новымі адукацыйнымі задачамі і выклікамі. Гэта значыць, што хутка сайт Nastaunik.info папоўніцца новымі карыснымі матэрыяламі.

Старонкі