Архіў навін
Чаму не падтрымліваецца ініцыятыва па будаўніцтве прыватных і міні-садкоў у жылых дамах? – спытаў галоўны інспектар па Мінску. Cёння ў сталіцы працуюць сем прыватных дзіцячых садкоў, яшчэ тры – у рэгіёнах.
«Intex-press»: Школы Баранавічаў сталі галоўным месцам рэспубліканскага эксперыменту, які праводзіцца Міністэрствам адукацыі. Па яго выніках прымуць рашэнне, якім быць фінансаванні адукацыі краіны.
Міністр адукацыі падкрэсліў, што праблемай выканання настаўнікамі неўласцівых функцый ён займаецца з першага дня на пасадзе: «Вывучаем статыстыку, глядзім структуру даручэнняў і высвятляем, хто іх дае».
Новую тэму вучні праходзяць дома самастойна, а ў класе творча працуюць над яе паглыбленнем. Flipped classroom – адна з дзесяці найзначнейшых інавацый у сённяшняй адукацыі, на думку экспертаў Адкрытага ўніверсітэта.
Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.
У школы Беларусі з наступнага навучальнага года вернецца курс «Сусветная мастацкая культура», а беларуская культура будзе вывучацца як яго частка, паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Дзякуючы вучням, якія вырашылі навучыцца пісаць беларускай лацінкай, Юрась Каласоўскі стаў выкладаць курсы «Мова нанова – Магілёў». А ў пачатку 2015-га туды пачалі хадзіць і яго пяцікласнікі.
«Дыя@блог. Пра мову»: Ганна Уласень выкладае школьную фізіку па-беларуску ўжо другі год і кажа, што праблемаў з беларускай тэрміналогіяй у яе няма.
– А я чуў, што ў Францыі гісторыю выкладаюць па-французску.
– Га, так это ж Франция!
– А ў нас што?
– У нас Беларусь.
Ніводная міністэрская камісія не здольная вызначыць, як лепш навучаць і навучацца, гэта не ўласцівыя чыноўнікам функцыі. Артыкул Сяргея Квіта, міністра адукацыі і навукі Украіны.