Архіў навін
Віталь Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў.
Якуб Колас. На чужым грунце. Сірата Юрка.Чортаў камень. Купальскія светлякі.
Навошта патрэбны Еўрапейскі Саюз? Чаму і як ён быў заснаваны? Як ён працуе? Чаго ён ужо дасягнуў, і з якімі новымі выклікамі ён сустракаецца сёння? Як павялічыць удзел грамадзянам у яго дзейнасці?
Паскаль Фантэйн – эксперт ЕС і былы ўніверсітэцкі лектар – разглядае гэтыя і іншыя пытанні ў сваёй папулярнай кнізе. Цяпер і па-беларуску!
Ці незаменныя школьныя дзённікі з адзнакамі? Што лепей: выстаўляць балы ці пісаць кароткі каментар у стылі «добра-дрэнна»? Learning World Euronews пра падыходы да ацэнкі ведаў у сучасных школах.
30 мая пайшоў з жыцця Генадзь Бураўкін. Паэт, які давёў, што нават чыноўніцкую працу можна рабіць годна і сумленна. Дыпламат. Аўтар «Калыханкi», на якой выгадавалася не адно пакаленне беларускіх дзетак.
Першы наклад беларускамоўнай гульні «Разам!» невялікі – усяго 100 асобнікаў. Дзякуючы ёй, у кампаніі сяброў можна весела бавіць час па-беларуску, сцвярджаюць аўтары.
Вучні Бярозаўскай сярэдняй школы №3 распрацавалі канцэпцыю «Неабеларусізацыя». Пра гэта паведаміла 25 сакавіка 2014 г. газета «Маяк».
На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.
Пачынаць веданне сваіх правоў у галіне працоўных адносін варта з моманту працаўладкавання. Як правіла, у сістэме адукацыі з працаўніком заключаецца кантракт, радзей – працоўныя дамовы.
«Наша слова»: А што можна выстаўляць у такім музеі? Словы? Гукі? Дарэчы, можна і іх, прычым робіцца гэта больш чым у сарака пяці такіх музеях па ўсім свеце.
«Рэгіянальная газета»: Сёлета на Мядзельшчыне закрываюць тры ўстановы адукацыі. Сярод іх – беларускамоўная Камароўская сярэдняя школа, дзе 38 вучняў. Што закрыццё школы значыць для вучняў, бацькоў і вёскі наогул?