Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.10.2012

Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы.

24.10.2012

«Беларускі сшытак»

Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку», заявілі Маруся і Наталля Чамаданавы (БДПУ імя Максіма Танка).
Дзяўчынка Маруся, якая даўно цікавіцца беларускай мовай, жыве ў рускамоўнай сям’і. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы, але размаўляе, піша і думае па-руску. Што рабіць дзяўчынцы, якая імкнецца больш ведаць родную мову? Мама прапанавала весці блог, асноўнае правіла якога – пісаць па-беларуску. Гэтая ідэя аб’яднала ўсю сям’ю, вечарамі перад камп’ютарам са слоўнікам сядзяць мама і дачка, побач – маленькі брацік Глеб, які ўдзельнічае ў выбары матэрыялу для публікацыі. Тата лічыць, што нам «нечего делать», але сочыць за новымі паведамленнямі і нават напісаў каментар з дапамогай Google-перакладчыка!

24.10.2012

«Мая Барысаўшчына»

Навучальны дапаможнiк і атлас даслала Галіна Сыраежкіна, СШ №17 г. Барысава, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
У дапаможнiку прадстаўлены матэрыялы, якія паспрыяюць вывучэнню геаграфіі і гісторыі малой радзімы, развіццю пазнавальнай актыўнасці і матывацыі вучняў у навучанні, выхаванню асобы на падмурку гістарычнай памяці, традыцый, гонару за свой край.
У атласе прадстаўлены 14 картаў: палiтычна-адмiнiстрацыйная, фізічная, тэктанічная, клiматычная, гідралагічная, глебавая, раслiннасцi, зоагеаграфiчная, тарфяных балотаў, фізічна-геаграфічнага раянавання, забруджання тэрыторыi, насельнiцтва, эканамічная, сельскай гаспадаркі. 

24.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 3 снежня  

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

24.10.2012

Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.

24.10.2012

Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў

Даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.

24.10.2012

Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў

Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей.

23.10.2012

Зборнік артыкулаў

Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012.
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info.

22.10.2012

«Мы гуляем па-беларуску!»

Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах. 

22.10.2012

«Выкарыстанне інтэлектуальных гульняў на уроку і ў выхаваўчай працы»

Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.

Старонкі