Архіў навін
Асноўныя мэты – гэта развіццё псіхалогіі ў беларускамоўнай прасторы (акрамя даследча-практычнай дзейнасці ў планах і переклад кніг па псіхалогіі на беларускую мову) і прафесійнае развіццё.
У межах суполкі плануецца таксама дзейнасць дыскусійнага клуба, у якім будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні з вобласці псіхалогіі. Праект мае на ўвазе Lifelong Learning, правядзенне міжнародных праектаў, даследчую і практычную дзейнасць найперш у трох накірунках:
• міжкультурныя адносіны, крос-культурная і акультурацыйная псіхалогія; • псіхалогія здароўя; • псіхалогія развіцця (узроставая псіхалогія).
Уладзімір Ляшкевіч, Рэгіянальная газета
Доўгі час працуючы настаўнікам і ўспамінаючы пройдзены шлях, раблю выснову, што сапраўдны патэнцыял настаўніка выкарыстоўваўся нерацыянальна, нічога не змянілася і цяпер.
Настаўніка загружалі работай, якая ніяк не ўпісвалася ў яго абавязкі, з’яўляліся бясконцыя рэформы і папяровая творчасць, праверкі. Тут справа не толькі ў нізкім заробку, але і ў безабароннасці настаўніка.
Мець добрае пакаленне хочуць усе: і сям’я, і грамадства, а найбольш дзяржава, каб збіраць потым ураджай з пасеянага.
Ключавыя кампетэнцыі як крытэрыі якасці адукацыі
Артыкул 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі называе кампетэнтнасны падыход адным з асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу. Пра ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу жыцця – у рэкамендацыях Парламента і Рады Еўропы, а таксама ў дапаможнай прэзентацыі ад Таварыства беларускай школы.
Апошні тэрмін – 10 снежня
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і пэўных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі паўдзельнічаць у праграме Study Tours to Poland.
У праграме могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: узрост 18 – 21 год; грамадзянства азначаных краін; навучанне ў азначаных краінах; дзейны замежны пашпарт; раней не ўдзельнічалі ў праграмах Study Tours to Poland ды Study Visit in Gdynia.
Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2013 г. Працягласць візіту – 12 дзён.
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае. Планы-канспекты ўрокаў па тэмах «Цеплавыя з’явы», «Электрамагнітныя з’явы» (8 клас); «Кінематыка», «Дынаміка» (9 клас). Анімацыя да тэмы «Дынаміка».
Справу гэтую ажыццяўляе Эстонскі дзяржаўны экзаменацыйны і кваліфікацыйны цэнтр, што быў створаны ў 1997 годзе. ДЭКЦ – дзяржаўная ўстанова, якая падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі і навукі, – складае навучальныя праграмы і арганізуе экзамены для сярэдніх школ, сярэдніх прафесійных установаў, праводзіць экзамены на атрыманне грамадзянства (па эстонскай мове і на веданне Канстытуцыі краіны), навучае настаўнікаў, ажыццяўляе еўрапейскія праекты ў адукацыі.
24 – 29 лістапада
Да 70-х угодкаў смерці вядомага польскага пісьменніка і легендарнага педагога Януша Корчака ў выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі выйшаў 3-томнік для дзяцей і падлеткаў. Гэтае выданне – абноўленыя і дапоўненыя пераклады кніг «Кароль Мацюсь Першы» і «Кароль Мацюсь на бязлюдным востраве», а таксама першае беларускае выданне кнігі «Кайтусь-чарадзей».
Таксама ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў, звязаных з імем пісьменніка.
• 24 лістапада (субота) – дзіцячы ранішнік «Кароль Мацюсь назаўжды».
• 27 і 29 лістапада – адкрытыя лекцыі па гісторыі педагогікі і дзейнасці Януша Корчака з удзелам прафесара Анджэя Яноўскага.
• 28 лістапада (серада) творы Януша Корчака прэзентуюць студэнтам педуніверсітэта імя Максіма Танка.
Наталля Ільініч
Справу гэтую ажыццяўляе Эстонскі дзяржаўны экзаменацыйны і кваліфікацыйны цэнтр, што быў створаны ў 1997 годзе. ДЭКЦ – дзяржаўная ўстанова, якая падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі і навукі, – складае навучальныя праграмы і арганізуе экзамены для сярэдніх школ, сярэдніх прафесійных установаў, праводзіць экзамены на атрыманне грамадзянства (па эстонскай мове і на веданне Канстытуцыі краіны), навучае настаўнікаў, ажыццяўляе еўрапейскія праекты ў адукацыі.
Эстонскія дзеці вучацца ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе 12 год – гэта гімназія, асноўная школа (1 – 9 класы) з’яўляецца абавязковай. Пасля 9 класа здаюць 3 экзамены ў школе – так званыя ўнутраныя: эстонская мова, матэматыка і адзін на выбар. Пасля гімназіі здаюць 5 экзаменаў, прынамсі 3 з іх павінны быць знешнімі (ці нацыянальнымі – так у Эстоніі называецца цэнтралізаванае тэставанне). Можна здаваць ўсе як знешнія, некаторыя здаюць болей, нават 8 ці 10, калі жадаюць. Можна здаваць нацыянальныя экзамены і раней – у 10 ці 11 класах. Удзел у эстонскім ЦТ бясплатны, пераздача на наступны год для тых, хто жадае павысіць свае вынікі, таксама бясплатная.
Апошні тэрмін – 23 лістапада
Грамадскае аб’яднанне «М’АРТ» (Чарнігаў, Украіна), у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае паўдзельнічаць у трэнінгу-прэзентацыі для адукатараў «"Компас" – метадычны дапаможнік па адукацыі ў галіне правоў чалавека для моладзі», які пройдзе 30 лістапада – 2 снежня 2012 года ў Чарнігаве.
Мэта трэнінга: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека, праз знаёмства з беларускім выданнем метадычнага дапаможніка Савета Еўропы «Компас» і магчымасцямі яго выкарыстання пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў і праграм па правах чалавека для моладзі.
Мэтавая група трэнінга: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса «правы чалавека» ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 18 чалавек.