Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка 2013 г.
Праграма трансмежага супрацоўніцтва Польшча – Беларусь – Украіна 2007 – 2013 запрашае школы, якія знаходзяцца на тэрыторыі праграмы (для Беларусі – Гродзенская, Брэсцкая, Мінская і Гомельская вобласці), да ўдзелу ў акцыі па прасоўванні трансмежнай супрацы. Прыдумайце цікавыя міжнародныя гульні, сустрэньцеся з сябрамі з іншых краін ды паўдзельнічайце у фестывалі рэгіёнаў!
Ідэя мерапрыемства – прадэманстраваць культурную разнастайнасць і творчы патэнцыял новага пакалення.
Арганізатары забяспечваюць даезд, пражыванне і харчаванне для ўсіх абраных груп.
Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш.
Nastaunik.info
Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.
Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.
Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.
Спрычыніліся да выдання і аўтары Nastaunik.info: Галіна Сухава, Тамара Мацкевіч, Валер Мазынскі ды іншыя спрыялі як ідэямі, так і практычнай дапамогай.
Радыё Свабода
Выйшаў дыск са «школьнымі» вершамі, запісаны галасамі знаных дзеячоў беларускай культуры. Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Барстосік, Сяргей Дубавец, Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя прачыталі для вучняў творы, якія ўваходзяць у школьную праграму. Генадзь Бураўкін і Анатоль Вярцінскі зачыталі вершы ўласнага аўтарства. Лявон Вольскі – вершы свайго бацькі Артура Вольскага. У выпуску аўдыё-выдання таксама бралі ўдзел: Вольга Кашэвіч (фартэпіяна), Валер Бяляеў (гукарэжысёр), Ларыса Арлова (дызайн).
Ідэя прыйшла ў галаву кампазітарцы і выканаўцы Таццяне Матафонавай. Ідэя, як яна сама кажа, проста ад жыцця: «Мы з сынам Адасём аднойчы некуды спазняліся-спяшаліся. І раптам ён мне кажа: „Мама, а я вершык не вывучыў, мне на заўтра“. Я хуценька гэты вершык на дыктафон запісала, і мы па дарозе яго слухалі, так і вывучылі. І ў мяне такая ідэя з'явілася – хай бы прафесіяналы начыталі для ўсіх дзетак».
Пра хохлікаў ды Каляды; Паміж снегам і сёмым небам; Дзе той Новы Год? Зімовыя чараўніцы; Зімовы вечар ката Філімона; Каляды ката Філімона; Куцця ката Філімона; Як сагрэцца кату Філімону? Зімовая кампанія Ціўкі; Зімовыя зухі Ціўкі; Елка Аблавушка; Зімовыя кватаранты Аблавушка; Снегавік Аблавушка; Зімовыя запасы Аблавушка; Саначкі Аблавушка; Коўзанка Аблавушка; 12 месяцаў.
• Пра хохлікаў ды Каляды
• Паміж снегам і сёмым небам
• Дзе той Новы Год?
• Зімовыя чараўніцы
• Зімовы вечар ката Філімона
• Каляды ката Філімона
• Куцця ката Філімона
• Як сагрэцца кату Філімону?
• Прыгоды Ціўкі: Зімовая кампанія
• Прыгоды Ціўкі: Зімовыя зухі
• Аблавушак: Елка
• Аблавушак: Зімовыя кватаранты
• Аблавушак: Снегавік
• Аблавушак: Зімовыя запасы
• Аблавушак: Саначкі
• Аблавушак: Коўзанка
• 12 месяцаў
Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 14 студзеня 2013 г.
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1 – 4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША.
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасцях: • бухгалтарскі ўлік, • сельская гаспадарка, • антрапалогія, • біялогія, • бізнес, • хімія, • інфармацыйныя тэхналогіі, • крымінальнае права, • эканоміка, • адукацыя, • інжынерная справа, • кіраванне прыроднымі рэсурсамі, • геалогія, • кіраванне ў сферы сэрвісу і турызму, • міжнародныя адносіны, • журналістыка, • масавыя камунікацыі, • юрыспрудэнцыя, • фізіка, • паліталогія, • псіхалогія, • сацыялогія, • гарадское планаванне, • амерыканістыка. Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.
Шасцідзённае навучанне ў сучаснай школе
- ТБШ: З якаснай арганізацыяй навучання шосты дзень не спатрэбіцца >>>
- Уладзімір Колас: Прапанаваныя змены ў адукацыі – імітацыя дзейнасці >>>
- Яўген Лівянт: Мінадукацыі трымае школу ў стане трывалага здзіўлення >>>
- Блог настаўнікаў Беларусі: Ці быць шасцідзёнцы ў школе >>>
Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 29 лютага 2013 г.
Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) абвясціла пачатак 22-га міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму навакольнага асяроддзя. Конкурс арганізаваны ЮНЭП, японскім Фондам за глабальны мір і навакольнае асяроддзе, кампаніяй Баер і карпарацыяй Нікан. Конкурс праводзіцца з 1991 года і за гэты час сабраў больш за 3 мільёны малюнкаў ад дзяцей больш чым з 150 краін.
Тэма 22-га конкурсу малюнкаў – «Вада». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ўсяго свету ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.