Архіў навін
Распрацаваў Ігар Сасімовіч, Глыбокае. Планы-канспекты ўрокаў: «Дзеянні над фізічнымі велічынямі», «Самастойная работа №1» (6 клас); «Блокі. Умова раўнавагі блока» (7 клас). Анімацыя: «Блокі», «Рычаг».
Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006.
Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006. Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Школьны тлумачальны слоўнік (PDF)
Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006.
Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак – «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Да пераважнай большасці прыказак пададзены адпаведнікі з рускай мовы.
Слоўнік будзе спрыяць развіццю маўлення вучняў, стане трывалым падмуркам выпрацоўкі маўленчых навыкаў. Афарыстычныя выразы i прыказкі вучні змогуць выкарыстаць пры падрыхтоўцы да сачыненняў, рэфератаў, водгукаў, а таксама ў вусных выказваннях.
Для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, студэнтаў, выкладчыкаў, i ўсіх тых, хто дбае пра чысціню i выразнасць роднай мовы.
Запрудский, Н.И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя. Минск: Сэр-Вит, 2012.
У дапаможніку Мікалая Іванавіча Запрудскага разглядаецца месца кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка, а таксама яе адметнасці ў розных мадэлях навучання: прадметна-арыентаванай, тэхналагічнай і асабова-арыентаванай. Паказана, як уключаць навучэнцаў у актыўную ацэнку, якая эфектыўна забяспечвае іх пазнавальную дзейнасць. Апісаны сродкі ангажавання навучэнцаў ды іх бацькоў у ацэначную дзейнасць. Пададзены адпаведныя практычныя дадаткі.
Дадатковым фактарам, які абумовіў працу над дапаможнікам, стаў ўдзел аўтара ў трэнінгах, прысвечаных актыўнай ацэнцы, якія праводзіліся ў Мінску польскімі настаўнікамі, а таксама стажыроўка групы беларускіх педагогаў у школах Варшавы.
Дапаможнік выйшаў у серыі «Майстэрня настаўніка».
Новыя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча:• Загадка • Калыханка і... • Заданне Дамавічка • «Пераблытаныя» словы • Бавіцца і бавоўна • Крыўда • А вы згодны?
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections – 2013 у Беларусі.
Працягласць праграмы – тры тыдні. Мерапрыемствы ўключаюць у сябе наведванне дзяржаўных органаў ЗША, прыватных прадпрыемстваў і няўрадавых арганізацый, сустрэчы з экспертамі, а таксама ўдзел у валанцёрскай дзейнасці.
Кандыдаты для ўдзелу ў праграме вызначаюцца ў рамках адкрытага конкурсу. Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на падставе іх асабістых і прафесійных якасцяў і магчымасці выкарыстання і распаўсюду досведу, атрыманага ў рамках праграмы. Ведання англійскай мовы не патрабуецца.
Тэмы праграм на 2013 год: пашырэнне адвакацыйных магчымасцяў грамадскіх арганізацый праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; судзейнічанне арганізацыйнаму развіццю грамадскіх арганізацый; рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай замовы праз арганізацыі грамадзянскай супольнасці; досвед працы прафсаюзаў у ЗША; развіццё прадпрымальніцтва.