Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.10.2012

«Стварэнне сайта “Дзень беларускага пісьменства”»

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.
У гэтым годзе святкавалі Дзень беларускага пісьменства ў г. Глыбокае. За шматгадовую гісторыю свята сайт belpismennost12.ucoz.ru – першы інтэрнэт-сайт, прысвечаны гэтай падзеі.

29.10.2012

Апошні тэрмін – 1 лістапада 18.00

Многія ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі. Мэта конкурсу «Народны журналіст» – заахвоціць здольных сказаць пра мясцовую праблему так пераканаўча, што дзеля яе вырашэння людзі аб’яднаюцца.
З матэрыялаў, дасланых на конкурс:
- Беларускамоўная група? Гэта немагчыма!..
- Адукацыя...
- Позірк на сябе з боку, або ці з’яўляюцца сучасныя студэнты элітай грамадства?..
- Как чиновники довели процветающий детский сад до ручки...

29.10.2012

...па новых правілах атэстацыі сваё прафесійнае майстэрства трэба будзе перыядычна даказваць

Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю педагогам цяпер давядзецца пацвярджаць кожныя пяць гадоў. У наймальнікаў будзе права паставіць пад сумненне кваліфікацыйную катэгорыю педагагічнага работніка. Больш за тое, па выніках атэстацыйнай гутаркі кваліфікацыйную катэгорыю педагогу могуць як павысіць, так і панізіць, і нават увогуле пазбавіць яго кваліфікацыйнай катэгорыі. Аб усіх нюансах новага парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў журналісту «Звязды» Надзеі Нікалаевай расказаў намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра.

26.10.2012

Кацярына Сінюк, TUT.BY

У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст на адрас дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова ад настаўнікаў школ і ліцэяў – пераважна выкладчыкаў фізікі. У сваім лісце настаўнікі просяць патлумачыць ім, якім чынам у інтэрнэце ім і вучням абмяркоўваць ўмовы задач рэпетыцыйнага (РТ) і цэнтралізаванага тэставання (ЦТ). Цяпер настаўнікі баяцца без дазволу абмяркоўваць ўмовы задач у Сеціве, паколькі не хочуць пераследу з боку РІКВ. Некалькі настаўнікаў, што выклалі ў сваіх блогах і на сайтах ўмовы задач рэпетыцыйнага тэставання, нагадаем, прайшлі суды і атрымалі штрафы. Як быць?

26.10.2012

Дзевяць беларускіх танцаў (Акуліна, Свеціць Месяц, Каханачка, Дрома, Людзвінка, Лявоніха, Падыспань, Шарлатан, Вальс): відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

26.10.2012

«Энцыклапедыя Традыцыйнага Танца Беларусі» – 2

Матэрыялы другой часткі мультымедыйнага дыска даслаў Аляксей Бурнасенка, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» (Мінск), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні:
- Акуліна
- Свеціць Месяц
- Каханачка
- Дрома
- Людзвінка
- Лявоніха
- Падыспань
- Шарлатан
- Вальс

26.10.2012

Запіс на семінар

Дырэктар УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» Мікалай Фяськоў прызнаў значнасць пытанняў, дасланых настаўнікамі на адрас установы. Фізікам прапанавалі сфармаваць зацікаўленую групу, якая зможа распачаць абмеркаванне праблемных момантаў на міні-семінары ў РІКВ.

25.10.2012

Урок хіміі для вучняў 8 класа

Даслала Марыя Жыгала, гімназія №41 г. Мінска, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзейнасці.

25.10.2012

«Будова атама»

Урок хіміі для вучняў 8 класа даслала Марыя Жыгала, гімназія №41 г. Мінска, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзейнасці.
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі, пазнаёміць з сучаснай фармулёўкай азначэння атама; надаць асаблівую ўвагу фізічнаму сэнсу атамнага нумара.
Развіццёвая мэта: стварыць умовы для развіцця ўмення працаваць на слых, умення даваць кароткі адказ і рэцэнзію на працу сябра, аналізаваць, абагульняць, вылучаць галоўнае.
Выхаваўчая мэта: спрыяць стварэнню атмасферы ўзаемадапамогі і зычлівага стаўлення адно да аднаго, арганізаваць сітуацыю для фармавання навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы ў групе, спрыяць павышэнню навучальнай матывацыі.

25.10.2012

«Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак»

Урокі беларускай літаратуры для вучняў 9 класа даслала Ганна Піскуновіч, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
1 урок тэмы – «Рамантызм як літаратурны напрамак».
2 урок тэмы – «Прайсці праз вернасць» (урок па паэме Адама Міцкевіча «Гражына»). 
...З мінулага навучальнага года я ў сваёй практыцы выкарыстоўваю метад актыўнай ацэнкі (з верасня па лістапад – элементы, а са снежня – у асноўным прымяняю метад поўнасцю). Дзеці ўжо прывыклі да такіх урокаў, добра ведаюць элементы метаду. Для маіх вучняў не ў навінку так званыя «методнікі» ў выглядзе трохкутнікаў (зялёны, жоўты, чырвоны колер) для зваротнай сувязі, НаШтоБуЗУ дапамагае ім арыентавацца ў ходзе ўрока і накіроўвае іх да канчатковага выніку, ведаюць яны як працаваць у парах, у групах, знаёма ім і апытванне па картках з імёнамі (прынцып «непадымання рукі»). Усе гэтыя элементы я выкарыстоўвала на прапанаваных уроках...  

Старонкі