Архіў навін
Віншуем Алеся Лозку з юбілеем!
Сёння спаўняецца 60 год Алесю (Аляксандру Юр’евічу) Лозку – фалькларысту, даследчыку, выкладчыку, старшыню ТБШ.
Алесь Лозка – адзін з заснавальнікаў і лідэраў беларускага скаўцкага руху, аўтар кнігі «Беларускі народны каляндар», аўтар і кіраўнік творчых калектываў па стварэнні дапаможнікаў па беларусазнаўству ды этнапедагогіцы...
Чытанка-маляванка для дашкольнікаў па правілах дарожнага руху – у «Каласавічку» (дадатку да часопіса «Вясёлка»). Тэкст Алеся Бараноўскага, малюнкі Уладзіміра Жука.
8 снежня
Тэатр старадаўняй культуры «Яварына» і рыцарскi клуб «Ордэн Храма» запрашаюць на баль у гонар Сафіі Гальшанскай, які адбудзецца 8 снежня ў 19.00 у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41, пакой 113).
У праграме: «Тутэйшыя» – гурт сярэднявечнай музыкі; «Гiстрыён» – тэатральна-танцавальны гурт; «Aqua Profunda» – гурт сярэднявечнай музыкі; «Яварына» – тэатр сярэднявечнай культуры; Ілля Кубліцкі – лютніст гурта «Стары Ольса».
Вас чакае сапраўднае сярэднявечнае свята! Музыка і танцы! Жывы гук! Конкурсы і падарункі.
Большаць школ Эстоніі належаць не дзяржаве, а муніцыпалітэтам – мясцоваму самакіраванню. Так, з 560 эстонскіх школ толькі 31 дзяржаўная – гэта ў асноўным установы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі; прыватных школ – 37; астатнія 489 – муніцыпальныя.
Наталля Ільініч
Большаць школ Эстоніі належаць не дзяржаве, а муніцыпалітэтам – мясцоваму самакіраванню. Так, з 560 эстонскіх школ толькі 31 дзяржаўная – гэта ў асноўным установы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі; прыватных школ – 37; астатнія 489 – муніцыпальныя.
Агульнаадукацыйная школа ў Эстоніі 12-гадовая і завецца гімназіяй. На апошняй ступені (10–12 класы) абавязковая дыферэнцыяцыя: вучні могуць выбраць навучанне па профілі, які ім падабаецца. Ставіцца задача, каб у кожнай гімназіі было не менш, чым тры профілі.
Як і ў Беларусі, у Эстоніі ёсць усенавуч – усе дзеці з 7 год павінны вучыцца і скончыць асноўную школу (9 класаў). Але і тут ёсць адрозненне: для тых, каму нават 9 класаў даюцца цяжка, ёсць магчымасць працягнуць вучобу ў такіх школах, якія сумешчаны з атрыманнем прафесіі. У мінулым навучальным годзе такіх падлеткаў было 366.
Рэгістрацыя да 10 снежня
Заходнечэшскі Універсітэт у горадзе Пльзень прапануе студэнтам з Беларусі ў 2013–2014 навучальным годзе стыпендыі для навучання на чэшскай мове на факультэтах: электратэхнічным, машынабудаўнічым і прыкладных навук.
Стыпендыі для навучання ўключаюць і падрыхтоўчыя курсы чэшскай мовы.
Уступныя тэсты па спецыяльнасці і сумоўі адбудуцца 14 і 15 снежня ў Пасольстве Чэшскай Рэспублікі ў Мінску (Музычны зав. 1/2).
27 Лістапада
Адукацыйны партал Адукацыя.Інфо запрашае паўдзельнічаць у адкрытай дыскусіі «Праблемы моладзевага развіцця ў Беларусі», якая адбудзецца ў чацвер 29 лістапада ў 19–00 у галерэі "Ў" па адрасе: Мінск, пр-т Незалежнасці 37а.
Выступяць спецыяльныя госці: Дзмітры Ісаёнак – пра адкрытасць рынку працы ў Беларусі для моладзі, праблемы абароны працоўных правоў моладзі, абавязковае размеркаванне; паэтка Валярына Кустава – пра магчымасці для культурніцкага развіцця маладых творцаў, запатрабаванасць моладзевай культуры на рынку і ў шырэйшых колах грамадства; Тамара Мацкевіч – пра дастасаванасць беларускай сістэмы адукацыі да рынку працы і адпаведнасць міжнародным трэндам; Вольга Палевікова – пра праблемы моладзі ў Беларусі і за мяжой, дзе і наколькі сапраўды лепей.
Падчас сустрэчы абмяркуем разам з гасцямі вышэй акрэсленыя праблемы моладзі, а таксама дапоўнім іх сваімі. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА і СМІ, а таксама усе жадаючыя, зацікаўленыя моладзевай і сацыяльнай праблематыкай.
Пачатак – 10 снежня
Сучасныя сродкі масавай інфармацыі створаны дзеля таго, каб зрабіць нашае жыццё больш лёгкім і цікавым. Мы і нашыя вучні выкарыстоўваем інтэрнэт для навучання, забаваў, як сродак зносінаў і многае іншае. Ніводны сучасны чалавек, напэўна, не ўяўляе свайго жыцця без камп'ютара і інтэрнэту.
Але, на жаль, гэтыя сучасныя сродкі нясуць і пагрозу. Асабліва для дзяцей. Настаўнік заўсёды побач з вучнем. І ён можа прадухіліць гэтую небяспеку.
Запрашаем вас, паважаныя калегі, прайсці курс дыстанцыйнага навучання «Бяспечныя інфармацыйныя тэхналогі – 2012».